Майстар-клас “Як правесці мерапрыемства, даступнае для ўсіх” адбыўся ў Гродне 29 красавіка

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Майстар-клас “Як правесці мерапрыемства, даступнае для ўсіх” адбыўся ў Гродне 29 красавіка

Прадстаўнічка Офіса па правах людзей з інваліднасцю, юрыст Галіна Крот распавяла, на што варта звярнуць увагу, каб пазбегнуць выключэння людзей с асобымі запатрабаваннямі. Таксама на сустрэчы высветлілі мясцовыя асаблівасці ў арганізацыі такіх мерапрыемстваў.

galina_krot

Яшчэ на этапе падрыхтоўкі мерапрыемства Галіна параіла актывістам гарадзенскіх грамадскіх арганізацый, што сабраліся на майстар-клас, вызначыцца, ці стане яно даступным для ўсіх. Калі ў мэтавай групе ёсць, напрыклад, людзі, што перамяшчаюцца на вазках, выбіраць памяшканне для мерапрыемства варта з улікам даступнасці для іх.

Таксама важна, каб да памяшкання было зручна дабірацца ад прыпынкаў грамадскага транспарта. У выпадках, калі гэта немагчыма, трэба прадугледжваць у бюджэце мерапрыемства магымасць выкарыстання таксі ці дамаўляцца аб магчымасці выкарыстання сацыяльнага таксі.

У любым выпадку, нават калі “ідэальнае памяшканне” знайсці не ўдаецца, эксперт раіць у абвестках любога мерапрыемства пазначаць нават паверх, на каторым яно будзе праходзіць. Гэта дазволіць пазбегнуць сітуацый, калі прыехаўшы на мерапрыемства, асоба з інваліднасцю не можа патрапіць у патрэбнае месца.

Калі сярод удзельнікаў прысутнічаюць людзі з аслабленым слыхам, то інфармацыя сустрэчы павінна дублявацца ў візуальнай форме на плакатах, слайдах ці ўлётках. Заранёў варта паклапаціцца аб сурдаперакладзе, бо такіх спецыялістаў не вельмі многа. Калі да ўдзелу ў мерапрыемствах запрашаюцца людзі з абмежаваннямі па зроку, заранёў варта рыхтаваць інфармацыйныя матэр’ялы з выкарыстаннем шрыфтоў Брайля.

Апроч тэхнічных патрабаванняў да арганізацыі даступных для усіх мерапрыемстваў, Галіна звярнула ўвагу арганізатараў на неабходнасць этычнага стаўлення да аўдыторыі. Напрыклад, звыклая форма звароту ўвагі, кшталту “Паглядзіце сюды” можа гучаць вельмі некарэктна ва аўдыторыі людзей з аслабленым зрокам.

Парады па інклюзіі ў нефармальнай адукацыі, падрыхтаваныя Офісам па правах людзей з інваліднасцю, можна знайсці ў сеціве на старонцы офіса. Пры падрыхтоўцы мерапрыемства ёсць сэнс яшчэ раз звяртаць увагу на гэтую інфармацыю.

Што да сітуацыі ў Гродне, то тут зрабіць мерапрыемства даступным не заўсёды атрымліваецца нават у гарадскіх уладаў. Жана, адна з удзельніц майстар-класа і мама сына, што мае інваліднасць, адзначыла, што нават будынкі гарадской і абласной адміністрацыі не прыстасаваныя для людзей з інваліднасцю. Вазочніку ці чалавекку з аслабленым зрокам нават тэарэтычна маламагчыма патрапіць у будынак, дзе працуе кіраўніцтва, калі там праводзяць сходы ці нарады, што тычацца даступнага асяроддзя. Тое самае адзначалі прысутныя і пра іншыя грамадстка значныя месцы.

udzelniki

Напрыклад, з усіх школаў у горадзе пандусы для вазочнікаў мае толькі школа №15. А ці змогуць вазочнікі патрапіць у новую філармонію да гэтага часу застаецца неясным.

З улікам гэтых аб’ектыўных цяжкасцяў экспертка раіла гарадзенцам, што збіраюцца арганізоўваць мерапрыемствы, даступныя для ўсіх, больш звяртаць увагу на магчымасць асабістай дапамогі кожнаму, хто хацеў бы наведаць мерапрыемствы. А людзям з інваліднасцю – не саромецца заранёў кантактавацца з арганізатарамі, каб разам абмеркаваць, як пераадолець цяжкасці недаступнага асяродка ў кожным канкрэтным выпадку.

05 Траўня 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Алесь Дзянісаў запіша альбом на словы Караткевіча
    Лідар гурта Dzieciuki Алесь Дзянісаў пачаў запіс сольнага альбому на словы У. Караткевіча, паведаміла racyja.com. – Дзесьці на працягу двух гадоў я напісаў пятнаццаць песень на вершы Уладзіміра Караткевіча, можа трошкі больш, можа за два з паловай гады. Больш не пішацца і я проста вырашыў гэта недзе зафіксаваць. Песні зусім не падыходзяць для рэпертуару гурта Dzieciuki. Чытайце […]
  • У Смаргоні знікла дзяўчынка са шматдзетнай сям’і
    Смаргонскі РАУС абвесціў вышук без вестак зніклай 15-гадовай дзяўчынкі. Зніклая Шукеловіч Сняжана Дзмітрыеўна – са шматдзетнай сям’і ў Смаргоні. Учора, 23 студзеня, каля 8 гадзін раніцы яна выйшла з дому ў школу, але так і не дайшла да яе. Месцазнаходжанне падлетка зараз невядома. Прыкметы: на выгляд дзяўчынцы 15 гадоў, рост 165 см, сярэдняй паўнаты, твар авальны, […]
  • “Рэцэпт так і не знайшлі”. Як сям’я Каласковых прадавала марозіва ў 1930-40 гадах у Гродне
    У міжнародны дзень эскімо, 24 студзеня, мы расказваем гісторыю гродзенскай сям’і Каласковых, якая рабіла марозіва ў 1930-я і 1940-я гады. У нашчадкаў захаваліся ўнікальныя фатаграфіі, якімі яны падзяліліся з намі. У міжваенны час Каласковы жылі на вуліцы Пшэдмейскай, 31 (сёння вуліца Прыгарадная), у так званай Новай калоніі для рабочых. Каласковы жывуць там і сёння. Глава […]
  • “Белпошта” змяніла кошт перасылкі некаторых лістоў і адмяніла камісію за сацплацяжы праз АРІП
    «Белпошта» змяніла тарыфы на перасылку некаторых лістоў па тэрыторыі Беларусі, паведамілі на афіцыйным сайце прадпрыемства. Пры аплаце сацыяльных паслуг праз касы аддзяленняў пошты камісію 60 капеек браць не будуць. У кантакт-цэнтры «Белпошты» растлумачылі, што камісія не будзе брацца за аплату праз касу тых паслуг, якія аказваюць тэрытарыяльныя цэнтры сацабслугоўвання насельніцтва, піша tut.by. Калі паглядзець у АРІП, гэта […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY