MediaStudio запрашае гарадзенцаў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
MediaStudio запрашае гарадзенцаў

Не ведаеш што рабіць са здымкамі, якія грузам ляжаць у тваім камп’ютары? Хочаш рабіць якасныя фотарэпартажы і цікавыя відэаролікі? Хочаш спазнаць мноства цікавых Інтэрнэт-інструментаў для стварэння інфаграфікі і візуалізацыі інфармацыі?

Тады запрашаем узяць удзел у эксклюзіўным навучальным курсе MediaStudio-2014!

MediaStudio – навучальны курс, які дазваляе дарослым  атрымаць дадатковую адукацыю ў галіне працы з інфармацыяй. Курс разлічаны на актыўных людзей розных прафесій і ўзросту (старэйшых за 16 год). Першасная адукацыя значэння не мае.

Навучанне будзе адбывацца па трох накірунках:

– інфаграфіка і візуалізацыя дадзеных;

– фотажурналістыка;

– здымкі і мантаж відэа.

Курс “Інфаграфіка і візуалізацыя дадзеных” будзе цікавы ўсім, каму  ў сваёй дзейнасці неабходна апрацоўваць вялікі аб’ём разнастайнай інфармацыі. Вы даведаецеся, як удала выкарыстоўваць інфаграфіку, картаграфічныя сэрвісы, пазнаёміцеся з сэрвісамі і інструментамі, якія дазваляюць візуалізаваць тое, што вас цікавіць і чым вы займаецеся: гісторыю ўласнай сям’і, дзейнасць сваёй фірмы або арганізацыі і г.д. Пажадана мець ноўтбук.

Курс “Фотажурналістыка” накіраваны на людзей, якія стварылі ўжо не адну папку  здымкаў на сваім камп’ютары, але хацелі б паглыбіць свае веды і разуменне пра тое, як рабіць якасныя фотарэпартажы і цікавыя фотагісторыі. За час навучання слухачы курса падрыхтуюць уласную фотагісторыю, навучацца рабіць фотарэпартажы для СМІ. Пажадана мець уласны фотаапарат.

На курс “Здымкі і мантаж відэа” мы запрашаем пачаткоўцаў, каб навучыць іх  здымаць, апрацоўваць і выстаўляць на сайт уласныя ролікі і фільмы. Кожны ўдзельнік курса падрыхтуе паўнавартасны відэаматэрыял, навучыцца здымаць і апрацоўваць відэа для СМІ. Пажадана мець уласны ноўтбук і тэхніку, якая здольная здымаць відэа.

Пры ахвоце і наяўнасці вольнага часу вы можаце вучыцца на некалькіх курсах адначасова.

Тэрмін навучання: сакавік-чэрвень 2014 года.

Перыядычнасць: 1 занятак на тыдзень, заняткі адбываюцца ў вечаровы час. У межах кожнага з курсаў MediaStudio прадугледжаныя таксама два аднадзённыя трэнінгі.

Кошт навучання на адным курсе складае 300 тысяч беларускіх рублёў. Калі вы абіраеце 2 курсы, то кошт навучання за два курсы складае 500 тысяч, калі тры курсы – 600 тысяч рублёў.

Перавагамі MediaStudio з’яўляюцца інавацыйнасць, унікальнасць вучэбнай праграмы, а таксама арыентацыя на набыццё навучэнцамі практычнага досведу.

Вядучымі курса з’ўяляюцца практыкі з вялікім досведам працы, якія валодаюць тэхналогіямі інтэрактыўнага навучання.

Запоўніць АНКЕТУ-ЗАЯЎКУ на ўдзел вы можаце ан-лайн або падчас прэзентацыі праекта MediaStudio. Прэзентацыя адбудзецца 20 лютага ў 19.00 па адрасе: г.Гродна, вул. Будзёнага, 48а-63 (другі паверх).

Больш падрабязную інфармацыю можна атрымаць па тэлефоне:  8 (029) 587-43-90 (Інга) і e-mail: mediastudio.hrodna@gmail.com

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пройдзе кававы фестываль: 15 кавярняў прапануюць каву і дэсерт за 5,5 руб
    З 11 па 29 верасня ў Беларусі пройдзе кававы фестываль PRO COFFEE. У ім будуць удзельнічаць 90 устаноў у шасці гарадах. У Гродне 15 устаноў-удзельнікаў прадставяць свае аўтарскія сэты. ⠀ Любы сэт – кава і дэсерт – будзе каштаваць 5,5 руб. Сэты ўдзельнікі распрацоўваюць спецыяльна для фестывалю. Акрамя таго, на фестывалі будзе дзейнічаць гульнявая механіка: […]
  • Запуск першага з двух блокаў БелАЭС зноў перанеслі: на наступны год
    У Мінэнерга кажуць, што пры ўводзе АЭС у Астраўцы важна не дапусціць спешнасці, якая б паўплывала на бяспеку, піша kp.by. – Пасля ўключэння ядзернай ўстаноўкі ў працу ёсць перыяд, калі паступова набіраецца магутнасць і праводзяцца адпаведныя даследаванні, прадугледжаныя адмысловымі праграмамі. Мы плануем, што цалкам доследна-прамысловая стадыя эксплуатацыі будзе завершана ў наступным годзе, – прыводзіць belapan.by словы […]
  • Вяртанне легенды: у Гродне на выставе пакажуць ровары “Нёман”
    3 верасня ў Цэнтры гарадскога жыцця (Кірава, 3) адкрыецца выстава “Ровары дзядзькі Андрэя”. Беларускі калекцыянер Андрэй Камоскі прадставіць сваю калекцыю двухколавага транспарту. Некаторыя ровары былі выпушчаныя ў нашым горадзе яшчэ да пачатку Другой сусветнай вайны.  Выстава перш за ўсё прысвечана 90-годдзю пачатку прыватнай вытворчасці ровараў у Гродне [рэгістрацыі ў польскім гандлёвым рэестры – рэд.] завода […]
  • Вынеслі прысуд хлопцу, які ўдарыў 16-гадовага цяжкаатлета ў Лідзе і той памёр
    У судзе Шчучынскага раёна вынесены прысуд па крымінальнай справе аб гібелі 16-гадовага Андрэя Дараховіча. Абвінавачанаму 18-гадоваму Руслану Сіроціну прызначылі 9 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму, піша naviny.by. Прысуд яшчэ не ўступіў у законную сілу. Максімальнае пакаранне, якое пагражала Сіроціну, – 15 гадоў калоніі. Трагедыя адбылася 1 красавіка ў Лідзе ў распранальні пры спартыўнай зале […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY