Моладзь у дзеянні: цікава і карысна

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Моладзь у дзеянні: цікава і карысна

Маладзёны з Гародні і іншых гарадоў Беларусі актыўна бяруць удзел у міжнародных абменах, якія ладзяцца ў межах еўрапейскай праграмы “Моладзь у дзеянні”.
“Моладзь у Дзеянні” – гэта праграма Еўрапейскага Саюза ў галіне моладзі, якая ажыццяўляецца з 1 студзеня 2007. Мэтай праграмы з’яўляецца прадстаўленне моладзі магчымасцяў нефармальнага і неафіцыйнага навучання ў еўрапейскім кантэксце, развіццё салідарнасці і ўзаемапаразумення паміж моладдзю з розных краін.
Цягам вясны гэтага года ГА “Цэнтр “Трэці Сектар” быў партнёрам двух міжнародных праектаў у Грузіі, якія ладзіліся НГА «ДРОНІ” (Тбілісі, Грузія).
Першы трэнінг “Active Youth Create Employment” адбыўся з 15 па 22 сакавіка ў горным грузінскім мястэчку Бакурыяні. Праект аб’яднаў 23 маладых людзей з Беларусі, Эстоніі, Малдовы, Фінляндыі, Грузіі і Польшчы.

Што цікавага распавядалі на трэнігу, даведаемся ад беларускіх удзельнікаў:

Youth in Action

Павал:

Я шмат чаго для сябе даведаўся (у тым ліку пра сябе), і, што самае істотнае, пазнаёміўся з цудоўнымі людзьмі, з якімі ў будучыні, спадзяюся, атрымаецца пасупрацоўнічаць.

 

Youth in ActionАла: Мэтай трэнінгу было прыблізіць маладых людзей да разумення канцэпцыі сацыяльнага прадпрымальніцтва, паказаць, што можна выкарыстоўваць свае прадпрымальніцкія, арганізацыйныя і кіраўніцкія здольнасці, каб дапамагчы іншым.
Было вельмі цікава даведацца аб праблемах беспрацоўя ў іншых краінах, якія ў некаторых выпадках цалкам адрозніваюцца ад беларускіх праблем у гэтай сферы.

Трэнінг дазволіў задумацца над тым, што я магу прапанаваць грамадству. Самастойна, толькі пры пэўнай падтрымцы з боку арганізатараў, мы выявілі патэнцыял нашай крэатыўнасці і як кожны з нас можа выкарыстоўваць свае здольнасці на штодзень, прапаноўваць іх на рынку працы.
Спосаб правядзення трэнінга – гэта тое, што не толькі заслугоўвае ўвагі, але, на маю думку, і з’яўляецца адным з самых моцных бакоў праекта.

Арганізатары выкарыстоўвалі нефармальный падыход да навучання.

Што гэта азначае для ўдзельнікаў? Нулявы стрэс – максімальная інтэграцыя!

Так павінны быць зробленыя ўсе трэнінгі ў свеце.

Youth in ActionАлеся:

Першае, што я сказала па вяртанні дамоў: “Госпадзі, ды там так крута!

Я даведалася ў 100 разоў больш за гэты тыдзень, чым за паўтары гады ва ўніверы!” Праект быў не проста цікавым і вясёлым, а, што самае важнае, карысным.

Андрэй:

Спадабалася сама канцэпцыя навучання, так званая “non-formal education” – акцэнт на працу ў групах, фізкультурныя энерджайзеры, абавязковая рэфлексія. Гэтая паездка стала для мяне выдатным досведам міжнароднага супрацоўніцтва.

Спадзяюся, што набытыя веды дапамогуць мне рэалізаваць свой уласны бізнэс-праект.

Яшчэ адзін трэнінг, “When Social Meets Rights”, адбываўся ў Кабулеці з 24 па 31 траўня.

30 удзельнікаў з 10 краін абмеркавалі праблемы міграцыі, беспрацоўя, дыскрымінацыі і іншыя парушэнні сацыяльных правоў у розных краінах, сустрэліся з прадстаўнікамі грузінскіх НГА, а таксама распрацавалі сумесныя праекты, накіраваныя на абарону сацыяльных правоў.

Youth in Action

Беларускія ўдзельнікі праекта падзяліліся сваімі ўражаннямі:

Youth in ActionЖэня:
Вельмі цікавы праект у неверагодна прыгожай краіне.

За зусім кароценькі тыдзень мне пашчасціла атрымаць шмат ведаў, зарадзіцца матывацыяй для канкрэтных справаў і пазнаёміцца з вялікай колькасцю вельмі цудоўных людзей, пасябраваць з імі. Мне вельмі спадабалася!
Найбольш цікавым і карысным для мяне на трэнінгу была магчымасць камунікацыі з прадстаўнікамі замежных НГА, вельмі цікава было прааналізаваць досвед сацыяльна-грамадскай дзейнасці ў іншых краінах, параўнаць найбольш вострыя праблемы і, канешне, палепшыць веды пра культуру і традыцыі іншых краін.

Аляксандра:

Падчас трэнінга мы вывучалі сацыяльныя правы, звязаныя з адукацыяй, аховай здароўя і працаўладкаваннем, а таксама больш даведаліся пра праграму “ Моладзь у дзеянні”.
Вельмі цікава і дынамічна прайшла інтэрнацыянальная вечарына. Кожная з краін-удзельніц падкрэсліла ўнікальнасць сваёй культуры. Было вельмі прыемна апынуцца ў захапляльнай атмсферы грузінскай гасціннасці, музыкі і танцаў!
Наперадзе плануюцца яшчэ цікавыя міжнародныя моладзевыя праекты, арганізаваныя пры ўдзеле ГА “Цэнтр “Трэці Сектар”. Сачыце за абвесткамі на 3sektar.by і t-styl.info, і вы таксама зможаце ўзяць удзел у гэтых праектах!

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Хто стаіць за новым жорсткім дыскаунтэрам «Грошык»?
    За выхадам на рынак Беларусі новага жорсткага дыскаўнтэра «Грошык» стаіць кампанія «Еўрагандаль», уладальнік найбуйнейшай беларускай рознічнай сеткі «Еўраопт», паведамілі TUT.BY удзельнікі рынку. – Кіруючая кампанія «Грошыка» завецца ТАА “Кландайк рытэйл”, гэта даччынае прадпрыемства «Еўрагандлю». У будучыні крамы пад таварным знакам “Грошык” будуць развівацца на базе ўжо існуючых памяшканняў. Упор у іх будзе рабіцца на максімальна […]
  • 1 мільён рублёў. Участак пад таунхаусы ў Альшанцы прадалі на аўкцыёне
    25 лютага на гарадскім аўкцыёне выстаўляліся два ўчасткі па вуліцы Садакова агульнай плошчай 3,2 гектара. Яны размешчаны ў мікрараёне Альшанка недалёка ад прыватнай жылой забудовы Паўднёвы-4, піша grodnonews.by. За ўчастак змагаліся пяць удзельнікаў. Цана вырасла з 149.891 да 980.900 рублёў. Пераможцам аўкцыёну стала прыватная фірма з Гродна. Яна выкупіла права арэнды зямельных участкаў тэрмінам на […]
  • У Гродне можна будзе аплочваць праезд праз QR-код
    «Белінвестбанк» і кампанія LWO з 25 лютага 2020 ды запусцілі тэхналогію продажу і праверкі аплаты праезду ў грамадскім транспарце ў электронным выглядзе з дапамогай QR-кода ў Віцебску. Зусім хутка гэтую тэхналогію абяцаюць і ў Гродне, паведамляе Autogrodno.by са спасылкай на “Віцебскі кур’ер”. Як паведамілі ў банку, сістэма продажу і праверкі квіткоў ў электронным выглядзе даступная […]
  • Ад пансіяната адмовіліся: былы скурвендыспансер на Васілька выставілі на аўкцыён
    Пасля двух гадоў прастою горад выставіў на аўкцыён комплекс будынкаў былога скурвендыспансера на вуліцы Васілька. Яго можна будзе купіць ужо ў сакавіку. Уласнікам комплексу з’яўляецца Гродзенскі абласны скурна-венералагічны дыспансер. Усе аб’екты (№10, №10/1 – №10/5) выставілі на аўкцыён адным лотам і ацанілі амаль у 1,4 млн рублёў. Таргі пройдуць 26 сакавіка. Комплекс на Васілька ўпершыню […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY