“Мова Нанова Гародня” святкуе пяцігоддзе

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
“Мова Нанова Гародня” святкуе пяцігоддзе

Папулярныя курсы беларускай мовы распачыналіся пяць год таму на базе ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. Удзел у іх падрыхтоўцы і правядзенні браў цэлы шэраг сябраў і валанцёраў нашай арганізацыі.

На моўных курсах, якія праводзіліся ў офісе арганізацыі, бралі ўдзел вядомыя музыкі, спарцмены, навукоўцы, краязнаўцы і іншыя вядомыя людзі.

“Наві” у офісе ГА “Цэнтр “Трэці сектар” на занятках курсаў “Мова Нанова Гародня”

Ініцыятаркай пачатку працы курсаў “Мова Нанова” была Лана Руднік.

Вядоўцамі курсаў у розныя часы былі сябры арганізацыі Ігар Кузьмініч, Ольчык Астроўская, Інга Мармыш, Хрысціна Марчук, Алеся Седзянеўская, Вітаўт Руднік. Актыўна дапамагалі ў развіцці курсаў Ганка Барадзіна, Варвара Злобіна, Вольга Галецка, Наста Федарцова, Кася Мазалеўская ды іншыя сябры арганізацыі.

Урачыстая вечарына, прысвечаная пяцігоддзю курсаў у Гродне, адбудзецца 18 сакавіка. Пачатак у 19.00 у “Цэнтры гарадскога жыцця” па вул. Кірава, 3.

Шчыра віншуем каманду гарадзенскай “Мовы Нанова” з першым сур’ёзным юбілеем!

Фота са старонкі Мова Нанова Гародня

 

14 Сакавіка 2019 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі “Хлебнае дрэва”
    Скульптуру “Хлебнае дрэва” адкрылі 19 верасня на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне. Помнік прымеркаваны да 80-годдзя “Гроднахлебпрама”. Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца гродзенскія майстры Юрась Мацко і Генадзь Бергер. «”Хлебнаt дрэва” – гэта знак павагі хлебаробам, рукамі якіх робіцца гэты святы прадукт, – распавядае генеральны дырэктар “Гроднахлебпрама” Віктар Леановіч. – Гэта даніна павагі працаўнікам палёў, якія вырасцілі і […]
  • Выбары 2019: у цэнтры Гродна нагадалі пра нацыянальныя сімвалы
    19 верасня на Савецкай плошчы прайшоў чарговы перадвыбарчы пікет прэтэндэнта ў кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Саранчукова. У час размовы з кандыдатам кожны мог сфатаграфавацца з нацыянальнымі сімваламі Беларусі, якія зацвердзілі роўна 28 гадоў таму. “У нас праходзіць пікет па зборы подпісаў і разам з тым мы вырашылі нагадаць гродзенцам і гасцям горада, што было 28 […]
  • Карпачо з марскога грабеньчыка і размарынавы шот. У Гродне адкрыўся рэстабар “Rozmarin”
    Рэстабар “Rozmarin” на Савецкай, 10 запрацаваў у тэставым рэжыме з суботы 14 верасня. За некалькі дзён у яго ўжо з’явіліся пастаянныя кліенты, якія ходзяць туды штодня. Уладальнікі пазіцыянуюць сваю ўстанову як “тэрыторыю добрай ежы і прыемнай атмасферы”. У меню будуць нязвыклыя для Гродна рыбныя далікатэсы і крафтавыя шоты. – Кухня ва ўстанове еўрапейская з італьянскімі […]
  • “Мы ў Беларусі не мігранты”. Палякі Гродзеншчыны праводзяць акцыю перад перапісам насельніцтва
    Прадстаўнікі польскага фонду “Młode Kresy” напярэдадні перапісу насельніцтва ў Беларусі праводзяць акцыю “Pamiętam Kim Jestem” (Памятаю хто я). Яна накіравана на тое, каб мясцовыя палякі менавіта так запісвалі сваю нацыянальнасць. Для гэтага актывісты ў бліжэйшы час пачнуць расклейваць плакаты і налепкі, якія нагадваюць пра надыходзячы перапіс насельніцтва. Трэці перапіс насельніцтва ў гісторыі незалежнай Беларусі пройдзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY