Мы ўсе прамоўцы – на што звяртаць увагу падчас публічных выступаў?

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Мы ўсе прамоўцы – на што звяртаць увагу падчас публічных выступаў?

Катажына Рэмбеза, валанцёрка з Польшчы, якая працуе ў ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, правяла 3 снежня майстар-клас па публічным прамовам. Разам з удзельнікамі майстар-класа былі выпрацаваны некалькі падказак і парадаў для выступоўцаў.

Колькі падабенств а колькі адрозненняў паміж афіцыйнымі прэзентацыямі і тостамі на вяселлях або размовамі са знаёмымі аб сваіх любімых фільмах?

На самой справе мы ўсе прамоўцы ў нашым паўсядзённым жыцці. А яшчэ тыя ж навыкі і правілы, якія датычацца самых сур’ёзных выступленняў, можна і трэба ўжываць у любой сітуацыі.

кася мк

Намер і роля

“Прачытай навіны, як самы строгі настаўнік у школе”. Або “як быццам табе вельмі хочацца ў прыбіральню”. Прышпільнае практыкаванне, якое прымушае нас задумацца над наступным:

– Намер – гэта ключ да паспяховага давядзення нашай інфармацыі да слухачоў.

– Падумайце першапачаткова, якія эмоцыі вы хочаце перадаць сваёй публіцы, такім чынам, каб вашыя эмоцыі (а далей голас, жэсты, міміка) супадалі са зместам тэксту.

– Якую ролю вы бяреце на сябе? Кансультанта, выкладчыка, святара, сябра? Ваша роля вызначае вашае дзеянне!

кася мк

Казка пра нашага героя

А ўвогуле, навошта мы робім прэзентацыі? Вядома, каб дасягнуць сваіх вынікаў (слава, грошы інвестара, прыняцце на працу, можна доўга пералічваць). А калі б зрабіць маленькі эксперымент і ў цэнтры ўвагі і падрыхтоўкі паставіць нашага сапраўднага героя, слухача?

А што, калі б прымяніць такі падыход да ўсіх нашых выступаў? Сумоўе, сустрэчы з кліентамі, візіты ў крамы ці бяседы з нашымі сябрамі? Менавіта гэтаму паслужыла наша другое практыкаванне, прыдумванне тостаў на Новы Год, Дзень Нараджэння або вяселле. Тут мы практыкавалі вызначэнне мэтавай аўдыторыі:

– Як лепш да іх звяртацца?

– Што карыснага або цікавага яны даведаюцца для сябе?

– Якія эмоцыі ў іх? Бо маладыя на вяселлі хвалююцца не менш, чым госці! А дарэчы, рэкрутэр – не менш, чым кандыдат!

Ўсім жадаю ўважліва прыглядацца да сваіх тостаў, выступаў, перамоваў і візітаў у крамы. Вучыцеся кожны дзень! Дадаткова я хачу запрасіць вас на майстар-класы, прысвечаныя самапрэзентацыі, якія пройдуць у наступным годзе. Сачыце за аб’явамі!

Чытайце таксама мой блог па-ангельску пра навучанне на працягу ўсяго жыцця.

Катажына Рэмбеза

09 Снежня 2016 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Наш падарунак гораду». Каля хлебазавода адкрылі “Хлебнае дрэва”
    Скульптуру “Хлебнае дрэва” адкрылі 19 верасня на вуліцы Дзяржынскага ў Гродне. Помнік прымеркаваны да 80-годдзя “Гроднахлебпрама”. Аўтарамі скульптуры з’яўляюцца гродзенскія майстры Юрась Мацко і Генадзь Бергер. «”Хлебнаt дрэва” – гэта знак павагі хлебаробам, рукамі якіх робіцца гэты святы прадукт, – распавядае генеральны дырэктар “Гроднахлебпрама” Віктар Леановіч. – Гэта даніна павагі працаўнікам палёў, якія вырасцілі і […]
  • Выбары 2019: у цэнтры Гродна нагадалі пра нацыянальныя сімвалы
    19 верасня на Савецкай плошчы прайшоў чарговы перадвыбарчы пікет прэтэндэнта ў кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Саранчукова. У час размовы з кандыдатам кожны мог сфатаграфавацца з нацыянальнымі сімваламі Беларусі, якія зацвердзілі роўна 28 гадоў таму. “У нас праходзіць пікет па зборы подпісаў і разам з тым мы вырашылі нагадаць гродзенцам і гасцям горада, што было 28 […]
  • Карпачо з марскога грабеньчыка і размарынавы шот. У Гродне адкрыўся рэстабар “Rozmarin”
    Рэстабар “Rozmarin” на Савецкай, 10 запрацаваў у тэставым рэжыме з суботы 14 верасня. За некалькі дзён у яго ўжо з’явіліся пастаянныя кліенты, якія ходзяць туды штодня. Уладальнікі пазіцыянуюць сваю ўстанову як “тэрыторыю добрай ежы і прыемнай атмасферы”. У меню будуць нязвыклыя для Гродна рыбныя далікатэсы і крафтавыя шоты. – Кухня ва ўстанове еўрапейская з італьянскімі […]
  • “Мы ў Беларусі не мігранты”. Палякі Гродзеншчыны праводзяць акцыю перад перапісам насельніцтва
    Прадстаўнікі польскага фонду “Młode Kresy” напярэдадні перапісу насельніцтва ў Беларусі праводзяць акцыю “Pamiętam Kim Jestem” (Памятаю хто я). Яна накіравана на тое, каб мясцовыя палякі менавіта так запісвалі сваю нацыянальнасць. Для гэтага актывісты ў бліжэйшы час пачнуць расклейваць плакаты і налепкі, якія нагадваюць пра надыходзячы перапіс насельніцтва. Трэці перапіс насельніцтва ў гісторыі незалежнай Беларусі пройдзе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY