“На гэтым сацыяльным полі працы хопіць усім”. У Мінску адбыўся Форум годнага даўгалецця

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
“На гэтым сацыяльным полі працы хопіць усім”. У Мінску адбыўся Форум годнага даўгалецця

Форум “Годнае даўгалецце: роўныя магчымасці для ўсіх пакаленняў” адбыўся 1-2 кастрычніка ў Мінску. Яго ўдзельнікі – больш за 200 экспертаў, прадстаўнікоў дзяржаўных і грамадскіх арганізацый, міжнародных інстытуцыяў, якія працуюць са сталымі людзьмі і для сталых людзей.

«Кожны пяты жыхар Беларусі – сталы чалавек, да 2030 года будзе кожны чацвёрты. Гэта – не выключная сітуацыя, такія тэндэнцыі характэрныя і для суседніх краін, і для іншых краін Еўропы », – сказаў на прэс-канферэнцыі з нагоды адкрыцця Форума намеснік міністра Міністэрства працы Аляксандр Румак.

Паводле слоў намесніка міністра, прычын такой дэмаграфічнай сітуацыі дзве: зніжэнне нараджальнасці і рост працягласці жыцця. Калі зніжаецца колькасць працаздольнага насельніцтва, растуць выдаткі на сацыяльнае абслугоўванне, на ахову здароўя і г.д.

І бліжэйшы час тэндэнцыя будзе працягвацца. Так да 2030 года сярэдняя працягласць жыцця ў Беларусі чакаецца ў раёне 78 гадоў.

«Гэта людзі, якія валодаюць ведамі, вопытам, працоўным і інтэлектуальным патэнцыялам, якія трэба выкарыстоўваць. Трэба ствараць умовы для развіцця і выкарыстання гэтага патэнцыялу, а таксама ўлічваць патрэбы сталых людзей», – адзначае Аляксандр Румак.

Краінавы дырэктар Фонду ААН у галіне народанасельніцтва Хайме Надаль, падкрэслівае, што праблема старэння насельніцтва – не выключна беларуская. Чалавецтва ніколі раней не сутыкалася з такім змяненнем ва ўзроставай структуры насельніцтва, як сёння.

«Раней мы назіралі высокі ўзровень нараджальнасці, які кампенсаваў высокі ўзровень смяротнасці. Цяпер – нізкі ўзровень нараджальнасці і нізкі ўзровень смяротнасці. Нам неабходна кампенсаваць старэнне, разгледзець, якім чынам людзі старэйшага ўзросту могуць ўнесці свой уклад у развіццё грамадства. І гэта адкрывае перад краінамі акно магчымасцяў, для таго, каб разнастаіць нашы палітыкі і зрабіць так, каб гэты пераход быў карысным для грамадства», – кажа прадстаўнік ЮНФПА.

Пытанні старэння трэба разглядаць ва ўсіх сферах жыццядзейнасці, ствараць таварыства для ўсіх узростаў, пагаджаецца Аляксандр Румак. Для гэтага Міністэрства працы распрацавала Нацыянальную стратэгію годнага даўгалецця-2030, над якой працавалі як прадстаўнікі дзяржаўных арганізацый, так і прадстаўнікі недзяржаўных арганізацый і ініцыятыў.
Стратэгія вызначае прыярытэтныя напрамкі дзеянняў у розных сферах жыцця грамадства і, перш за ўсё, гэта забеспячэнне годнага жыцця сталых людзей і недапушчэння дыскрымінацыі, а таксама стварэнне ўмоў для інтэграцыі сталых людзей і для ўдзелу іх у жыцці грамадства. Важным з’яўляецца адаптацыя рынку працы да патрэбаў сталых грамадзян.

«Неабходна падтрымліваць эканамічную і прадпрымальніцкую актыўнасць сталых людзей, забяспечыць ім магчымасць навучання на працягу ўсяго жыцця, пашырыць доступ да адукацыі і павышэнню кваліфікацыі для людзей пенсійнага і перадпенсійнага ўзросту», – падкрэслівае намеснік міністра працы Аляксандр Румак.

Удзел у распрацоўцы стратэгіі прымалі і прадстаўнікі Кааліцыі «За годнае даўгалецце», якая аб’яднала розныя беларускія НГА, якія працуюць са сталымі людзьмі.

«Удзельнікі кааліцыі бралі ўдзел у працоўнай групе па распрацоўцы стратэгіі, мелі магчымасць на ўсіх этапах уносіць свае прапановы і заўвагі. І той тэкст, які мы маем на сённяшні дзень, дае мне аптымізм, у ім закранутыя самыя важныя пытанні, якія хвалююць сталых людзей, – кажа каардынатар Кааліцыі Вітаўт Руднік.

Сённяшні Форум годнага даўгалецця, па словах прадстаўніка Кааліцыі, закліканы сабраць рэкамендацыі і ідэі па тым, якія пэўныя крокі можна зрабіць для таго, каб стратэгія стала рэалізоўвацца.

“Важна, каб адказнасць за рэалізацыю гэтых ідэй бралі на сябе не толькі дзяржава, але і прадстаўнікі грамадзянскай супольнасьці, сем’і, самі сталыя людзі. Мы як Кааліцыя бачым сябе надзейным партнёрам дзяржавы і ў рэалізацыі стратэгіі, і ў маніторынгу таго, як яна будзе рэалізоўвацца”, – падкрэслівае Вітаўт Руднік.

У снежні 2019 года Нацыянальная стратэгія годнага даўгалецця-2030 будзе вынесена на разгляд урада Беларусі, пасля чаго яна павінна прайсці працэс зацвярджэння і легчы ў аснову распрацоўкі розных дзяржаўных праграм – ад праграмы развіцця аховы здароўя да праграмы развіцця культуры на бліжэйшую пяцігодку.

Намеснік міністра Міністэрства працы Аляксандр Румак асабліва падкрэслівае, што стратэгія, якая распрацоўваецца, накіравана не толькі на сённяшніх сталых людзей, але і на тых, хто стане сталымі ў будучыні.

«Тое, як і якімі мы будзем жыць у сталым узросце, залежыць ад усяго нашага жыцця. Дакумент вынясуць на грамадскае абмеркаванне, каб кожны чалавек, любая арганізацыя маглі выказаць сваё меркаванне па гэтым дакуменце», – падкрэслівае намеснік міністра.

І ўжо далей пачнецца праца па яго імплементацыі. На гэтым сацыяльным полі працы хопіць усім, запэўнівае Аляксандр Румак.

Арганізатары Форума:

Партнёр Форума:

Форум ладзіцца пры падтрымцы:

Фота: Антон Сурапін, Дар’я Кір’як, Нонна Буко

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне адкрылі выставу, прысвечаную 450-годдзю стварэння Рэчы Паспалітай
    Выстава пра Люблінскую унію, падпісаную 450 гадоў таму, адкрылася ў гродзенскім Цэнтры гарадскога жыцця 21 кастрычніка, піша “Радыё Свабода”. Экспазіцыя складаецца з 14 стэндаў з фатаздымкамі Любліна — горада, дзе Вялікае Княства Літоўскае і Карона Польская пагадзіліся абʼяднацца. На фота відаць месцы, звязаныя з Люблінскай уніяй, паказаны іхні лёс. На думку гаспадара Цэнтру гарадскога жыцця […]
  • У таксі трэба наводзіць парадак? Чым незадаволеныя дасведчаныя таксісты і колькі каштуе бяспека пасажыра
    Таксісты ў Гродне страйкуюць, у Мінтрансе кажуць аб магчымым вяртанні ліцэнзій, а навіны аб ДТЗ з аўтамабілямі таксі сталі штодзённасцю. Да чаго можа прывесці вяртанне да ліцэнзавання, чаго хочуць самі таксісты і ці можа чалавек літаральна ўчора атрымаўшы правы працаваць у таксі? За апошнія гады на рынку пасажырскіх перавозак многае памянялася. Першае і самае прыкметнае […]
  • “Перапісалася” 5 мільёнаў беларусаў. Дзе ў Гродне можна прайсці перапіс насельніцтва?
    У перапісе насельніцтва, па стане на панядзелек, праз стацыянарныя ўчасткі і інтэрнэт прынялі ўдзел 4 млн 920 тысячаў чалавек, паведамляе Белстат. Прычым у інтэрнэт-перапісу – 2 млн 23 тысяч 989 чалавек. Інтэрнэт-перапіс скончыўся ў пятніцу. Ад сёння і да 30 кастрычніка па кватэрах будуць хадзіць перапісчыкі. Але застаюцца і стацыянарныя ўчасткі, паведамляе nn.by. У Гродне […]
  • Еўропа ў нядзелю пераводзіць стрэлкі гадзін. Што гэта азначае для Беларусі
    У ноч на нядзелю краіны Еўропы пераходзяць на зімовы час: гадзіннікі будуць пераведзены на гадзіну назад, паведамляе nn.by. Нагадаем, што Еўрапейскі саюз вырашыў спыніць перавод стрэлак кожныя вясну і восень, аднак дзяржавы павінны самі вырашыць, які час пакінуць у якасці пастаяннага – зімовы ці гадовы. Пытанне будзе вырашана, хутчэй за ўсё, не раней 2021 года. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY