Навучанне іншых гэта кайф – валанцёры Кася і Эмрык распавядаюць пра свае першыя заняткі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Навучанне іншых гэта кайф – валанцёры Кася і Эмрык распавядаюць пра свае першыя заняткі

Кася з Польшчы і Эмрык з Францыі ўжо два месяцы працуюць у ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. Валанцёры распавядаюць, чым яны займаюцца ў Гродне.

Кася: У першай палове майго валанцёрскага праекта я вяду заняткі ў межах Універсітэта Залатога Веку (польская мова для пачаткоўцаў і музычны клуб “Тур па Польшчы з песняй”), а таксама на “Гарадзенскіх майстэрнях ведаў” я праводзіла заняткі, падчас якіх мы з удзельнікамі абмяркавалі, як дадаць бляску свайму рэзюмэ.

тур па польшчы

Наведвальнікі клуба “Тур па Польшчы з песняй”

У першую чаргу я хачу ад усяго сэрца падзякаваць маім дарагім студэнтам УЗВ! Не толькі падзякаваць, а пахваліць  таксама. У іх проста невычэрпныя рэсурсы матывацыі, цікаўнасці і запалу, якім маладыя пакаленні могуць толькі зайздросціць. Кожны занятак – гэта для мяне вялікі ўрок, праз які я развіваюся з такой хуткасцю як выкладчык і трэнер, які хоча адпавядаць высокім патрабаванням маіх падапечных!

Акрамя таго я атрымліваю велізарнае задавальненне ад працы са студэнтамі ў межах маіх майстар-класаў, якія  прысвечаны тэме чалавечых рэсурсаў. Дзякуй усім за актыўны ўдзел і за пытанні, якія патрабуюць напружання маіх сіл. Сачыце за навінамі – хутка наступны курс!

Эмрык: Што датычыцца мяне, я дапамагаю выкладаць французскую мову ва Універсітэце Залатога Веку, а таксама меў шанец крыху паразмаўляць на французскай у школе, каб дапамагчы вучням падрыхтавацца да алімпіяды.

digital club

Занятак Digital Skill Club

Таксама кожную пятніцу я праводжу клубныя заняткі па праграмаванню на мове Python і па інтэрнэт-бяспецы. З гэтай нагоды я сустракаю шмат людзей з рознымі інтарэсамі, але ўсе яны сапраўдныя энтузіясты. Яны робяць маё жыццё тут вельмі цікавым.

А яшчэ нядаўна пачаў граць музыку са студэнтамі і музыкамі з Гродна.

Калі вы хочаце стаць ЕВС валанцёрам або падтрымаць валанцёраў у Гродне, пішыце на нашу скрыню 3sektaryia@gmail.com.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • #прашчальнаесловапрэзідзента. Як гродзенцы смяюцца з прэзідэнта
    Беларусы прагназуюць, што б пра іх сказаў Лукашэнка, калі б яны памерлі ад каранавіруса. Допісы пачалі з’яўляцца пасля таго, як Лукашэнка нетактоўна выказаўся пра дзве смерці ад COVID-19. Беларусы палічылі гэта абуральным і запусцілі флэшмоб. Глядзіце, што пішуць гродзенцы. Да херня вапрос. Баба. Пісят лет. Чэво дальшэ жыць та? Ні ана цібе дзіцей ні радзіт большэ, […]
  • Вербніца ў час пандэміі. Гродзенскія католікі прышлі на святочную імшу ў Фарным касцёле
    У нядзелю 5 красавіка  каталікі адзначылі уваход гасподні ў Іерусалім – Пальмовую, ці Вербную, нядзелю. У сувязі з эпідэміялагічным становішчам вернікам Гродна прапанавалі паўдзельнічаць у набажэнствах анлайн. Але многія гродзенцы вырашылі ўсё-такі наведаць храмы. Як праходзіла святочнае набажэнства ў гродзенскім Фарным касцёле, глядзіце ў рэпартажы БЕЛТА.  The post Вербніца ў час пандэміі. Гродзенскія католікі прышлі […]
  • У Беларусі – 562 выпадкі каранавіруса. 8 чалавек памерла
    Міністэрства аховы здароўя Беларусі апублікавала новыя лічбы колькасці заражаных і памерлых ад каранавіруса. Агульная колькасць пацверджаных выпадкаў інфекцыі вырасла на 28% за дзень. У Беларусі па стане на 05.04.2020 на стацыянарным лячэнні з каранавіруснай інфекцыяй знаходзяцца 502 чалавекі. У большай часткі пацыентаў захворванне працякае ў лёгкай ці сярэдняй форме. Ачунялі 52 чалавекі. 8 пацыентаў памерлі. Як […]
  • Што здарылася з кафэ і барамі Гродна з-за каранавіруса: зніжкі, скарочаны час і нават закрыцці
    Рэстараны, кафэ і бары ў Гродне абмяжоўваюць час працы або часова зачыняюцца. Дыскатэкі працуюць да 23.00, дзейнасць кальянных абмежаваная. Тым часам многія заклікаюць падтрымаць лакальны бізнес і любімыя месцы, каб пасля каранціну вы зноў маглі хадзіць туды. Установы, у сваю чаргу, уводзяць зніжкі ці інакш імкнуцца прыцягнуць наведвальнікаў. Кавярні “Наша Кава” і “Справа” Кавярня працуе […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY