Навучыліся кіраваць праектамі ў Чарнагорыі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Навучыліся кіраваць праектамі ў Чарнагорыі

Правесці тыдзень у кастрычніку на беразе Адрыятычнага мора і прывезці дадому не толькі загар, але і новыя ідэі – гэта ўсё пра трэнінг Moving ideas forward у Чарнагорыі.

Удзельнікі трэнінгу – гэта 50 актыўных маладых людзей, што прадстаўлялі НДА з 15 краін Еўропы – гэта той кацёл ідэй, які можа пафіксіць амаль любую праблему за лічаныя хвіліны ды яшчэ і самым крэатыўным чынам.

Знайсці рэальную ідэю, для імплементацыі. Праверыць гіпотэзы. Скласці план дзеянняў і бюджэт. Знайсці рэсурсы на выкананне праекту, знайсці валанцёраў і заахвоціць іх на працу, а разам з тым праманіторыць паспяховасць выканання праекту – пра ўсё гэта вучылі на трэнінгу. Якую выснову з гэтага ўсяго можна зрабіць?

Калі ў цябе (амаль) няма досведу ў мэнэджменце праектаў – лепш пачынаць з дробных праектаў, якія сапраўды вырашаюць тую ці іншую праблему. Так ты наб’еш сабе менш шышак, атрымаеш шмат практычнага досведу і пазбегнеш дэматывацыі калі праект не атрымаецца.

Пракачаць скілы публічнага выступу і прадставіць сваю краіну для міжнароднай супольнасці за 5 хвілін з дапамогай прадуктаў харчавання, ды так, што хочацца наведаць гэтую краіну як мага хутчэй – лёгка!

Як паказаў досвед, знаёмства з краінай праз харчаванне – гэта добрая дыпламатыя. Вядома, што праз страўнік інфармацыя засвойваецца лепей. Так, зараз я ведаю што любоў майго дзяцінства сусветна вядомая Nutella – гэта італьянскі нацыянальны прадукт, якім італьянцы ганарацца. А еўрапейцы ад Польшчы да Партугаліі пасля каштавання беларускай журавіны ў цукры ведаюць, што наша краіна называецца Belarus, але не Byelarussia. Ведаюць, што мы маем сваю родную мову, але амаль што не карыстаемся ёй.

У якасці высновы хочацца сказаць, што ўдзел у падобных трэнінгах паказвае, што ўсе мы трошкі розныя, але роўныя. Што праблемы ў еўрапейскай моладзі досыць падобныя. Таму і вырашэння яны патрабуюць супольнага. Менавіта таму ўдзел у міжнародных трэнінгах такога кшталту гэта добрая магчымасць абмяняцца досведам, знайсці новыя ідэі, новых сяброў і партнэраў для будучых сумесных праектаў. Для чаго гэта ўсё трэба? Дык каб зрабіць гэты свет трошкі лепей!

Трэнінг быў зарганізаваны партнёрамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” у межах супрацы ў асацыяцыі European Youth Press, і фінансаваны праграмай Еўрапейскага саюза Erasmus+. Калі ты хочаш прыняць удзел у падобных праектах, пішы на скрыню 3sektaryia@gmail.com і сачы за абвесткамі на нашым сайце.

Здымкі: Марына Нікіфарэнка.

01 Лістапада 2018 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • На прадпрыемстве, дзе выпускаюць матэрыялы для медычных масак, знайшлі каранавірус
    59-гадовы супрацоўнік прадпрыемства «Сьветлагорск-Хімвалакно», дзе выпускаюць матэрыялы для запатрабаваных цяпер мэдычных масак, заразіўся каранавірусам. Пра гэта ягоныя калегі даведаліся 8 красавіка, піша “Радыё Свабода”. «Некалькі дзён таму ён адчуў недамаганьне і зьвярнуўся да лекара, затым яго паклалі ў шпіталь і зрабілі тэст на каранавірус — вынік аказаўся станоўчы. Мужчыну адправілі ў Гомель», — пацьвердзілі на […]
  • «Каб вецер быў у іншы бок – мае бацькі б загінулі!» На Гродзеншчыне згарэла цэлая вёска
    Вёска Нарчы ў Шчучынскім раёне згарэла амаль цалкам: 20 дамоў з 27. Прычынай стала спроба мясцовага жыхара выпаліць сухую траву на сваім падворку. Вецер разнёс агонь па хатах і дварах, большасць з якіх былі закінутыя, піша Белсат. Сёння вёска Нарчы нагадвае здымачную пляцоўку «Беларусьфільму» для стужкі пра партызанаў і карнікаў. Самотныя коміны на месцы колішніх […]
  • “Нават не ўспомнілі”. Як апісваюць самаізаляцыю і як яна выглядае
    Каб праверыць, як выконваецца самаізаляцыя, двойчы ў дзень адпраўляюцца па адрасах медыцынскія работнікі ўсіх гарадскіх паліклінік, супрацоўнікі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і міліцыі, піша grodnonews.by. Як паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, толькі за ўчорашні дзень такія камісіі пабывалі па амаль двумстах адрасах. Гродзенцы выконваюць самаізаляцыю і не скардзяцца на самаадчуванне. – У […]
  • З 10 красавіка ў Гродне ўводзіцца забарона на наведванне лясоў
    З 10 красавіка ў Гродне ўводзіцца забарона на наведванне лясоў. “Гроднааблгідрамет” прагназуе павышэнне класа пажарнай небяспекі лясоў да 4 да 10 красавіка. Пажаранебяспечная абстаноўка ў лясах у прынцыпе пагаршаецца. Пра гэта sb.by паведаміла прэс-сакратар Мінлясгаса Анастасія Дакучаева. За суткі ў Беларусі адбылося 52 лясных пажары. Агульная плошча ўзгаранняў склала 155,9 гектара. З пачатку года ў […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY