Назіранні з Гдыні – чым жыве мясцовая грамадская арганізацыя

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Назіранні з Гдыні – чым жыве мясцовая грамадская арганізацыя

Ірына Новік, сяброўка праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, дзеліцца сваімі назіраннямі са стажыроўкі ў польскай НДА “Цэнтр супрацоўніцтва моладзі” у Гдыні.

Праца грамадскай арганізацыі “Цэнтр супрацоўніцтва моладзі”, дзе я зараз стажыруюся, мае некалькі асноўных накірункаў. Гэта еўрапейскі валантарыят для моладзі, інтэграцыя ў грамадства асоб з непаўнаспраўнасцю і навучальныя візіты ў Гдыню.

Зараз мы актыўна рыхтуемся да чарговага візіту, які распачнецца праз пару дзён. Ідзе актыўная камунікацыя з удзельнікамі – квіткі, прэзентацыі краіны, надвор’е, праграма – будучых удзельнікаў цікавіць мноства пытанняў. На ўсе трэба ў час даць ясныя адказы, таму Багдан, валанцёр з Украіны, што зараз працуе ў арганізацыі, увесь час заняты і не паспявае сумаваць.

б1

Марта адказвае за фармаванне праграмы, узгадняе час і магчымасць наведвання арганізацый, куды завітаюць удзельнікі візіта. Усе разам збіраліся для абмеркавання мінулага візіту, ацэнкі яго эфектыўнасці паводле анкет удзельнікаў, абмеркавання мерапрыемстваў, што найлепш удаліся мінулым разам, і сустрэч, якіz варта было б замяніць ці агранізаваць у іншым фармаце.

гдыня

Але пакуль візіт толькі рыхтуецца, варта звярнуць увагу на іншыя праекты. У накірунку працы з непаўнаспраўнымі іх зараз два: “Гдыня для ўсіх” і “Непаўнаспраўныя, актыўныя ў грамадстве”.

У першым праекце бяруць удзел мясцовыя валанцёры і асобы з напаўнаспраўнасцю. На мэце працы стаіць найперш даследванне гарадской прасторы, яе даступнасці для інвалідаў, асобаў на вазках ці з абмежаваным зрокам. Удзельнікі аб’яднаныя ў групы такім чынам, каб паўнаспраўных асобаў было не менш за непаўнаспраўных. Група атрымлівае мапу таго раёна, каторы будзе даследаваць і ва ўмоўлены час выпраўляецца на шпацыр. На мапу наносяцца месцы, якія робяць раён “недаступным” – дзе адсутнічае ці моцна пашкоджаны тратуар, вельмі высокія бардзюры, мала пераходаў праз дарогу і г.д.

гдыня

гдыня

гдыня

Такія месцы адзначаюцца на схеме, а потым наносяцца на камп’ютарную мапу, што ў выніку накіроўваецца ў гарадскую адміністрацыю.

гдыня

гдыня

Аднак акрамя мапы эфект сумеснай працы і ў тым, што асобы з непаўнаспраўнасцю выходзяць у грамадскую прастору, могуць уплываць на яе фарміраванне ці змяненне, а паўнаспраўныя вучацца дапамагаць ім, улічваць іх інтарэсы, глядзець на свет і горад з іншага пункту гледжання.

Што тычыцца еўрапейскіх валанцёраў, то яны прыяжджаюць ў Гдыню yа даволі доўгі тэрмін, ад 6 да 12 месяцаў, каб працаваць у розных грамадскіх арганізацыях. Яны заангажаваныя ў бібліятэцы, працуюць з дзецьмі, сталымі людзьмі і з непаўнаспраўнымі.

“Цэнтр супрацоўніцтва моладзі” збірае іх разам штомесяц – супольныя “нацыянальныя” сняданкі даюць магчымасць падзяліцца атрыманым досведам ці разказаць пра новыя падзеі з жыцця валанцёраў. Такія сустрэчы – таксама нагода павіншаваць імяніннікаў месяца.

гдыня

гдыня

 

З удзелам еўрапейскіх валанцёраў праходзяць у горадзе і інфармацыйныя сустрэчы з мясцовай моладдзю. Тут можна даведацца пра ўмовы еўрапейскага валанцёрства і пра арганізацыі, да каторых можна выехаць на валантарыят.

гдыня

Вось у такой працы правяла я ў Гдыні ўжо амаль два тыдні. Вольны час, што застаецца па працы, вядома, баўлю з фотаапаратам. Вельмі ўражвае Балтыка! У маіх уяўленнях мора ніколі не дапасоўвалася з бярозамі і апалым лісцем. А тут – і бярозкі – зусім як беларускія, і – мора – сапраўднае і чароўнае.

гдыня

гдыня

Увесь час нявольна параўноўваю Гдыню з Гродна. У іх, напрыклад, таксама ёсць гандлёвы цэнтр Баторый.

гдыня

Шчыра радуюся тым мясцовым “неспадзянкам”, што сведчаць пра любоў жыхароў да горада і жаданне перадаць свае цёплыя пачуцці гасцям горада. Вось, напрыклад, у маленькім кафэ ў цэнтры традыцыйныя запяканкі маюць назвы мясцовых вуліц.

гдыня

Такім чынам – пазнаю Гдыню усімі магчымымі пачуццямі. І канечне – знаёмлю сваіх калегаў з Беларуссю. Таксама – з розных бакоў. Паказала ім нацыянальны строй і пачаставала дранікамі і нашымі цукеркамі. Беларускі ланч атрымаўся вясёлым і цікавым. Вядома, распавядаю пра Гродна і нашу працу, дзялюся набытым ў сваёй арганізацыі досведам.

Тэкст і фота:  Ірына Новік

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пачалі працы па пабудове вялікага кальца
    Вялікае кальцо вакол Гродна плануюць пабудаваць да 2030 года. Будаўніцтва разбіта на пяць этапаў. Першы з іх – рэканструкцыю былога чыгуначнага маста пад аўтамабільны з выхадам на М6 – ужо ўзялі ў працу, паведамляе «Гродзенская праўда». Цяпер адначасова працуюць над чатырма аб’ектамі пабудовы аб’язной дарогі. На трох з іх задзейнічаны ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №6 г. […]
  • Беларусы не атрымаюць біяметрычныя пашпарты ў студзені 2020
    Дату выдачы біяметрычных пашпартоў у Беларусі зноў змянілі, паведамляе TUT.BY. Першапачаткова планавалася ўвесці іх у студзені 2019, пазней — у студзені 2020. — Па тэхнічных прычынах тэрміны, хутчэй за ўсё, перанясуцца, — сказаў карэспандэнту TUT.BY намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка. — Ведамства узгадняе пэўныя пытанні. Над пераходам на ID-карткі […]
  • “Нёман” пачаў з перамогі над “Данбасам” у Кантынентальным кубку
    15 лістапада ў стартавым матчы паўфінальнага турніру Кантынентальнага кубка ў польскім Кракаве “Нёман” быў мацнейшы за чэмпіёна Украіны “Данбас” з Данецка – 4:3 (АД). Вырашальны кідок у авертайме на свой рахунак запісаў Сцяпанаў. “Нёман” – “Данбас” – 4:3 галы: 01:58 1:0 – Ляўша (Хурры, Рэмезаў) 09:02 2:0 – Сцяпанаў (Кіслы, Рэмезаў, – бол.) 24:15 2: […]
  • Паехалі ў Нямеччыну і не выходзяць на сувязь. Два гродненцы зніклі на заробках
    Пошукава-выратавальны атрад “ЦэнтрСпас” размясціў інфармацыю пра гродзенцаў Ігара Тупіка і Кірыла Мароза. Хлопцы паехалі на заробкі ў Нямеччыну і не выходзяць на сувязь. Кірыл Мароз з’ехаў у Еўропу ў ліпені 2019 года. На выгляд хлопцу 20 гадоў, рост каля 175 см, валасы сярэдняй даўжыні рудага колеру. Ігар Тупік адправіўся на заробкі 19 жніўня. Месцазнаходжанне хлопцаў […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY