Не прыдумляйце веласіпед, лепш катайцеся на ім!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Не прыдумляйце веласіпед, лепш катайцеся на ім!

Апошнім часам мець веласіпед і перасоўвацца на ім па горадзе стала не толькі карысна для здароўя, але і модна. У Гродна існуе і вельмі актыўна дзейнічае супольнасць аматараў дзвюхколавага жалезнага каня. Яна прадстаўленая і ў нашым конкурсе “Будзь у Трэцім!” Як вы здагадаліся, сёння мы паразмаўляем з веласіпеднымі актывістамі, у прыватнасці – з Іванам Найдзёнавым і Юліей Калядой.

• Калі ўтварылася ваша ініцыятыва? Што стала прычынай яе з’яўлення? Якія праблемы яна агучвае і вырашае?

Юлія Каляда, арганізатар веларуху ў Гродна

Ініцыятыва “Вела-Гродна” сфарміравалася каля 2 гадоў таму (2010г.), калі паўстала неабходнасць камусьці ўзяцца за арганізацыю акцыі “Крытычная маса”. З 2006 г. колькасць удзельнікаў “Крытычнай масы” вырасла з 30 да 100 чалавек – трэба было рэгуляваць рух у калоне, сачыць за бяспекай перасоўвання веласіпедыстаў.

У той жа час кіраўніцтва Гарадзенскай ДАІ выстаўляла ўсё новыя ўмовы для правядзення “КМ”. Пазней, калі ДАІ забараніла веласіпедыстам выязджаць на праезджую частку, мы яшчэ больш згуртаваліся, бо адчувалася няправільнае стаўленне да веласіпедыстаў увогуле. Мы пачалі збіраць подпісы па гэтай праблеме і неяк вырашаць пытанне з перасоўваннем веласіпедыстаў. Так і паўстала невялікая група велаактывістаў, якім не ўсё адно, што будзе з веларухам у Гродна.

• У чым асаблівасць вашай ініцыятывы? Чым яна адрозніваецца ад іншых? У чым перавага над іншымі?

Пра гэта судзіць Вам і жыхарам Гродна 😉 Праблемы, якія мы ўзнімаем і агучваем, тычацца не толькі веласіпедыстаў, але і шматлікіх жыхароў горада. У нашай дзейнасці мы закранаем пытанні развіцця безбар’ернага асяроддзя горада, загружанасці горада аўтатранспартам, экалагічнага становішча агулам.

• Чым займаецца ваша ініцыятыва? Прывядзіце прыклады сваёй дзейнасці, раскажыце пра поспехі.

У 2010 годзе ініцыятыва “Вела-Гродна” ўзялася за арганізацыю штомесячнага велапрабегу “Крытычная маса”, якая праводзілася ў Гродна з 2006 г. Гэта суправаджалася штомесячнай перапіскай з уладамі на прадмет дазволу на правядзенне мерапрыемства. Галоўнымі ідэямі “КМ” былі згуртаванне веласіпедыстаў горада і заява пра сябе як пра раўнапраўных удзельнікаў руху.

З чэрвеня 2011 мы праводзім штомесячны велапрабег “Бардзюрная пятніца”, які адрозніваецца ад “Крытычнай масы” фарматам і мэтамі. Кожны месяц мы накіроўваем лісты у гарвыканкам і ДАІ з ідэямі развіцця велаінфраструктуры горада Гродна.

Наша ініцыятыва таксама падтрымлівае міжнародную акцыю Дзень без аўтамабіля, удзельнічае ў веламерапрыемствах спартыўнага і турыстычнага характару.

У 2011 г. нашай групай быў праведзены міжнародны веламарафон “Суседзі” на Аўгустоўскім канале, дзе акрамя беларусаў бралі ўдзел каманды з Польшчы.

З 2010 г. у мэтах асвятлення ўсёй дзейнасці ініцыятывы, а таксама анансавання веласіпедных мерапрыемстваў пачаў працаваць сайт velogrodno.by Яго даменнае імя і дало назву нашай ініцыятыве “Вела-Гродна”.

• Якія планы будуеце на бліжэйшыя 2-3 гады? Чаго нам чакаць ад вашай ініцыятывы?

Іван Найдзёнаў, велаактывіст

Мы схільныя лічыць, што “Вела-Гродна” знаходзіцца на пачатковым этапе развіцця. Акрамя далейшага правядзення ўжо існуючых мерапрыемстваў, лабіравання інтарэсаў веласіпедыстаў у адміністрацыі горада і падтрымкі сайта, мы плануем арганізацыю шэрага іншых мерапрыемстваў і пашырэнне супрацоўніцтва з іншымі зацікаўленымі групамі. Напрыклад, даўно ідуць перамовы з інвалідамі-калясачнікамі пра правядзенне сумесных акцый.

У сярэдзіне верасня мы арганізавалі Першы Форум велаактывістаў Беларусі.

Наша вышэйшая мэта – развітая велаінфраструктура ў Гродна з сеткай веладарожак, з велапаркоўкамі і г.д.

• Ці жадаеце вы дадаць штосьці ад сябе?

Рабіць высновы пра нашыя поспехі яшчэ рана. Але сваім прыкладам мы жадалі б паказаць гарадзенцам, што ўсё ў іх сілах. Кожная група, чые правы ўшчамляюцца ці ім надаецца недастатковая ўвага на дзярж.узроўні, можа сваімі рукамі пачаць змяняць сітуацыю ўжо сёння. Аб’ядноўвайцеся ў ініцыятывы, працуйце над сваёй марай і вынікі не прымусяць сябе чакаць, паверце! Поспехаў!

25 Верасня 2011 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Больш за два тыдні на ШВЛ: ксёндз з Ашмянаў, які інгараваў каранавірус, у цяжкім стане
    Пробашч касцёла ў Ашмянах Ян Пузына трапіў у шпіталь з каранавірусам месяц таму. Ужо два тыдні ён знаходзіцца ў цяжкім стане. Раней ён параноўваў каранавірус са звычайным грыпам. “Ужо больш за два тыдні ксёндз Ян Пузына знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ), уведзены ў штучную кому. Лекары кажуць, што стан яго здароўя стабільна цяжкі”, – […]
  • Как распространяется коронавирус в Кореличском районе
    Кореличский район на первом месте по количеству заразившихся COVID-19 в Гродненской области. По данным на 27 мая коронавирус подтвержден у 124 человек, сообщает телеграм-канал “Баста!”. Местные власти опровергают информацию и говорят, что ситуация стабильна. Статистику зараженных коронавирусом не сообщают. “Из 19 тысяч населения COVID-19 подтвержден у 124 человек, 0,7%. При том, что тесты почти никому […]
  • Ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы 20 заражаных COVID-19. Сесія – у пальчатках і масках
    Адміністрацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (ГрДУ) папрасіла студэнтаў не прыходзіць на іспыты без масак і пальчатак – 25 траўня пачалася летняя сесія. Ва універсітэце 20 заражаных COVID-19: 11 студэнтаў і 9 супрацоўнікаў. Рэдакцыя Hrodna.life высветліла, як ВНУ перайшоў на ўзмоцнены рэжым барацьбы з інфекцыяй. Сярод студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ ёсць выпадкі інфікавання COVID-19, […]
  • ЕС патрабуе вызваліць Ціханоўскага і іншых актывістаў
    Затрыманыя блогер Сяргей Ціханоўскі, апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч і іншыя грамадзянскія актывісты і ўдзельнікі мірных акцый пратэсту «павінны быць неадкладна вызваленыя, а іх крымінальны і адміністрацыйны пераслед спынены, заявіў БелаПАН прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана. Развіццё падзей у Беларусі на працягу апошніх некалькіх дзён выклікае сур’ёзныя пытанні адносна захавання ўладамі правоў чалавека і […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY