Неверагодныя прыгоды беларусаў у Польшчы

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Неверагодныя прыгоды беларусаў у Польшчы

Колькі часу патрэбна, каб стварыць сваю газету? Месяц? Паўгады? Год?

Удзельнікам польска-беларускага-украінскага летніку ўдалося гэта за .. 10 дзён. Як гэта было?

Міжнародны летнік у мястэчку Сероцк адбыўся ў кастрычніку. Ён стаў вынікам сумеснай працы трох арганізатараў: ГА “Цэнтр “Трэці сектар» (Беларусь), Фонда Новыя Медыі (Польшча), Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі Галіччыны (Украіна).

Удзельнікі яшчэ паспелі злавіць апошнія цёплыя дзянькі зыходзячага баб’ега лета, і атмасфера сярод удзельнікаў была такая ж сонечная і цёплая.

30 маладых людзей з трох краін вучаліся штодня ў трэнераў-прафэсіяналаў фотамастацтву, асновам газэтнай графікі, правядзенню прэс-канферэнцый і інтэрв’ю, абмяркоўвалі шмат цікавых рэчаў, напрыклад, розьніцу і падабенства у рэаліях Польшчы, Беларусі ды Ўкраіны, наведалі Лазенкі, «Газэту Выборчую» і рэдакцыю  «Newsweek».

За гэты час палякі і ўкраінцы змаглі па-новаму адкрыць для сябе Беларусь і беларусаў, але адкрыцці былі і з беларускага боку.

Феміністычныя дзяўчыны-полькі, феерычныя вясёлыя ўкраінкі…

Было сапраўды вельмі весела і ўтульна.

Напрыканцы летніка беларусы, украінцы і палякі стварылі свае рэдацыі, у якіх нарадзіліся тры газэты-мультымы, поўныя жартаў, вершаў, відэа- і аўдыёпрыколаў, але таксама і істотных для трох краінаў тэмаў. Ствараліся яны з дапамогай МАМ-макетаў і, канешне, крэатыву.

Пра што нельга казаць і чаго нельга чытаць у Беларусі?

Украінская і польская гістарычная спадчына – ці важна гэта цяперашнім маладзёнам?

Што такое быць журналістам, і дзе гэта больш проста? А дзе – больш цікава?

Хто з нас п’е больш (малака)?

Колькі тысячаў км можна праехаць на ровары, маючы 80 год? І як увогуле жывецца пажылым у нашай частцы Эўропы?

Гэтыя ды іншыя тэмы хвалявалі рэдактараў і аўтараў трох газэт, якія былі пасьпяхова створаны і ўжо зьвіліся на трох пляцоўках:

Беларускі сатырычна-гумарыстычны часопіс “Журбінка”: http://redakcja.mammedia.pl/zurbinka/11/10/1/

Украінскі часопіс для сапраўдных аматараў ровараў “Веловуйко”: http://redakcija.mammedia.com.ua/paper/preview/веловуйко/11/10/1/

Польская газетка “PUB” (Poland, Ukraine, Belarus): http://redakcja.mammedia.pl/pub/11/10/1/http://www.mam.media.pl/

Гэтыя газэткі каштавалі ўдзельнікам некалькі бяссоных начэй, але нават ў 5 гадзін раніцы на трэцім паверсе бурліла жыццё і ўстраіваліся гонкі на крэслах, а прыкладна ў 6 раніцы беларусы і ўкраінцы сустракалі інтэрнацыянальны рассвет…

Класныя людзі, цікавая праграма, сто метраў ад наберажнай Буга, вечары каля вогнішча са спяваннем песен трох народаў, шпацыраванне па мястэчку да самай цемнаты, народныя танцы пад дажджом і нават нараджаючаеся каханне… Чаго толькі не адбылося за гэтыя кароткія дзесяць дзён. Думаю, удзельнікам гэтага падарожжа ёсць пра што ўспомніць. А выспацца ж можна і дома.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Трэніроўкі на вуліцы ў Гродне: дзе можна займацца спортам з крутымі хлопцамі
    У Гродне набіраюць папулярнасць арганізаваныя сілавыя трэніроўкі на вуліцы. Hrodna.life падрыхтаваў падборку вулічных месцаў, дзе бясплатна можна пазаймацца спортам з крутымі моцнымі хлопцамі. Трэніроўкі на свежым паветры ідэальныя для падтрымання сябе ў добрай форме, а таксама каб зняць напружанне і развеяць назапашаную стомленасць. Яны добрыя для тых, хто не заўсёды можа наведваць фітнес-цэнтры. “Druid crew” […]
  • «Удзень спалі, ноччу гулялі» — што вядома пра новы пабег закаханай пары гродзенскіх падлеткаў
    17-гадовы Жэня Рукша і 15-гадовая Дзіна Кавалёва з Гродна зноў зніклі на тыдзень — і зноў знайшліся. Гэта ўжо другое знікненне падлеткаў за непрацяглы адрэзак часу. У канцы жніўня Дыяна і Яўген уцяклі з Гродна і былі знойдзеныя ў лясным масіве паблізу вёскі Магіляны Бераставіцкага раёна, піша nn.by. Тады яны самі вярнуліся. Але праз некалькі […]
  • СК распавёў падрабязнасці траўмавання гродзенца, якога нібыта збіў АМАП і якому ампутавалі частку ягадзіцы
    Адна з рэзанансных гісторый жніўня — абвінавачванні на адрас міліцыі ў збіцці 36-гадовага гарадзенца Дзяніса Лук’янава. Яго затрымалі на аўтамабільным фестывалі 20 ліпеня ў стане моцнага алкагольнага ап’янення. Праз два тыдні ён быў шпіталізаваны, а стрыечная сястра сцвярджала, што брата збілі амапаўцы, у выніку чаго ён трапіў у рэанімацыю, дзе яму ампутавалі частку ягадзіцы. Як паведаміла […]
  • Інтэграцыя: праграму не апублікуюць, а працу над адзіным Падатковым кодэксам ужо пачалі
    Дэпутатка Палаты прадстаўнікоў Алена Анісім апублікавала адказ міністра эканомікі Беларусі Дзмітрыя Крутога наконт праграмы інтэграцыі, узгодненай прэм’ерамі Расіі і Беларусі. Ён патлумачыў, чаму дакумент не можа быць апублікаваны. Тым часам Мінфін ужо пачаў працу над адзіным з Расіяй Падатковым кодэксам, а ў сеціве стварылі грамадскую кампанію супраць паглыблення інтэграцыі. Алена Анісім пісала прэм’ер-міністру Беларусі Сяргею Румасу, што […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY