Новы навучальны год “Універсітэту Залатога Веку” пачаўся з сустрэчы выкладчыкаў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Новы навучальны год “Універсітэту Залатога Веку” пачаўся з сустрэчы выкладчыкаў

Больш за 40 чалавек будзе працаваць ў якасці выкладчыкаў у юбілейным, дзесятым па ліку акадэмічным годзе праграмы УЗВ.

У якасці выкладчыкаў у праграме УЗВ працуюць людзі самага рознага ўзросту. Наймалодшай з тых, хто сёлета будзе весці заняткі, няма і 20, а найстарэйшым ужо за 70!

Да працы ў юбілейным навучальным годзе УЗВ гатовыя!

Для некаторых удзельнікаў сустрэчы выкладчыкаў, якая адбылася 9 верасня, гэта будзе першы досвед працы ў адукацыйнай праграме для сталых людзей.

Удзельнікі сустрэчы мелі магчымасць пазнаёміцца адзін з адным, больш даведацца пра гісторыю “Універсітэту Залатога Веку“, а таксама пра адметнасці працы праграмы ў гэтым навучальным годзе.

А ты ў якім месяцы нарадзілася?

Быў складзены таксама папярэдні расклад заняткаў курсаў і клубаў УЗВ.

Сёлета іх колькасць у навучальнай праграме можа перавысіць 50.

Заняткі курсаў і клубаў распачнуцца з 8  кастрычніка і будуць доўжыцца да 19 красавіка наступнага года.

Пакуль жа  да 14 верасня ідзе запіс студэнтаў на новы навучальны год.

Запісацца на прэзентацыю, дзе будзе прадстаўленая ўся інфармацыя пра сёлетні навучальны год, можна па тэлефонах 62-01-81, 68-62-80 альбо +375 33 634 10 41 (МТС).

Можна таксама запоўніць электронную анкету.

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” была заснаваная ГА “Цэнтр “Трэці сектар” у красавіку 2010 г.

З 2015 г. праграма рэалізуецца сумесна з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Інфармацыя пра УЗВ як адну з лепшых практык працы са сталымі людзьмі двойчы ўключалася ў Нацыянальную справаздачу пра выкананне нашай краінай Мадрыдскага міжнароднага плану дзеянняў па праблемах старэння.

Праект “Паляпшэнне якасці жыцця людзей ваеннага пакалення праз адукацыю і ўзаемадапамогу” рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.

Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “Дажынкі” ў Іўі: ежа-арт і агра-трэш. Глядзім, чаго было больш
    Конкурсныя караваі з разнастайнай аздобай, батонавае дрэва, жанчына-стол, інсталяцыі з яблык і гарбузоў, бульбяны конь і скокі з караваямі – “Дажынкі” пакрысе ператвараюцца ў адмысловы фэст ежа-арту. Канешне не абышлося і без звыклых ужо для афіцыйных “Дажынак” скульптур – саламяных лялек з пукатымі вачыма, дзедаў ды бабак на вазах і г.д.  Глядзім падборку фота, як […]
  • У Іў’і падарылі электрамабілі раённай бальніцы і цэнтру сацабслугоўвання
    Двума новымі электрамабілямі беларускай зборкі папоўніўся аўтапарк сацыяльнай сферы Іўеўскага раёна, перадае БЕЛТА. Такі незвычайны падарунак зрабіў Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Беларусі ў гонар абласнога фэсту-кірмашу “Дажынкi”. Міністр прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Андрэй Худык уручыў ключы ад электрамабіляў прадстаўнікам цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Іўеўскага раёна і Іўеўскага цэнтральнага раённага шпіталя. Мінпрыроды […]
  • Чаму колькасць беларусаў, што з’язджаюць у Польшчу на заробкі, за тры гады вырасла ў 14 разоў
    BBC прааналізаваў колькасць запрашэнняў, атрыманых беларусамі ад польскіх працадаўцаў, і выявілася, што колькасць беларусаў, якія з’язджаюць на заробкі ў Польшчу, з 2014 па 2017 год вырасла ў 14 разоў. У мінулым годзе на працу да суседзяў з’ехаў цэлы беларускі райцэнтр. У пошукавіках Google і «Яндэкс» запыты пра працу ў Польшчы апераджаюць традыцыйныя яшчэ нядаўна пошукі […]
  • У Гродне адбудзецца мітап Inspired BY Рэгіён для гарадскіх актывістаў
    У праекта INSPIRED BY (раней вядомага як Mediabarcamp) доўгая гісторыя па ўлучэнні дэмакратычных актывістаў і арганізацый з Беларусі ў працэсы гарадскога актывізму, знаёмства з культурай супрацы, заснаванай на дэмакратычных прынцыпах. Сёлета, упершыню ў гісторыі, праект прыходзіць у рэгіёны Беларусі. Inspired BY Рэгіён будзе праходзіць у чатырох рэгіёнах (Віцебск, Брэст, Горадня, Гомель) напрацягу цэлага дня, каб […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY