Новыя медыі на карысць грамадства

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Новыя медыі на карысць грамадства

Як спланаваць і рэалізаваць дабрачынныя і іншыя грамадска-карысныя кампаніі і акцыі з дапамогай новых медыяў – гаворка пра гэта пойдзе на трэнінгах трэцяга этапу адукацыйна-асветніцкай праграмы BY_HUB.

Два трэнінгі чарговага этапу праграмы адбудуцца 2-3 лютага і 2-3 сакавіка ў Гродне. Да ўдзелу ў трэнінгах запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, журналісты, блогеры, якія займаюцца ці плануюць займацца арганізацыяй грамадска-карысных кампаній і акцый (дабрачынных, экалагічных, адукацыйна-асветніцкіх і г.д.). Асаблівая ўвага ў час навучання будзе нададзена знаёмству з онлайн інструмантамі, якія можна выкарыстоўваць у час планавання кампаній, а таксама для арганізацыі  сувязяў з важнымі для вас групамі грамадскасці.

У час трэнінгу вы даведаецеся:

–  алгарытм планавання грамадска-карысных кампаній;

– як фармулюецца мэта кампаніі;

– як вызначаюцца і аналізуюцца мэтавыя групы кампаніі;

– як прааналізаваць патрэбы вашых мэтавых групаў з дапамогай інтэрнэту;

– якія онлайн інструменты можна выкарыстоўваць на этапе планавання кампаніі і далучэння да яе падрыхтоўкі новых людзей;

– як арганізаваць «электронны офіс» грамадскай кампаніі, з дапамогай якога будуць каардынавацца дзеянні вашай каманды;

– якія простыя інструменты візуалізацыі дадзеных могуць быць выкарыстаныя ў час вашых кампаній;

– якія онлайн інструманты можна выкарыстаць для таго, каб вашая кампанія стала вядомай і пазнавальнай;

– з дапамогай якіх інтэрнэт-платформ і сервісаў можна папулярызаваць вынікі вашай кампаніі.

 

Умовы ўдзелу:

Для ўдзелу ў трэнінгу неабходна да 27 студзеня запоўніць АНКЕТУ-ЗАЯЎКУ. У заяўцы неабходна пазначыць, на які з трэнінгаў (2-3 лютага ці 2-3 сакавіка вы заяўляецеся. Калі вы можаце ўдзельнічаць у трэнінгу ў любую з гэтых датаў – адзначце гэта).

Увага! Колькасць месцаў абмежаваная і таму заяўкі, дасланыя са спазненнем, разглядацца не будуць.

Інфармацыя пра вынікі адбора будзе дасланая ўдзельнікам да 29 студзеня.

Удзельнікам, якія пройдуць конкурсны адбор, будуць кампенсаваныя выдаткі на праезд, харчаванне і пражыванне ў Гродне.

Звярніце ўвагу, што трэнінгі праводзяцца ў выходныя дні з 9.30 да 18.00 ( у суботу) і з 09.30 да 16.00 (у нядзелю).

Больш дакладны адрас правядзення трэнінгаў будзе паведамлены адабраны для ўдзелу ў трэнінгу асобам.

У выпадку ўзнікнення пытанняў пішыце па адрасе:byhub2012@gmail.com

 

BY_HUB (http://www.facebook.com/byhub) – гэта пляцоўка для абмену ідэямі і для зносін людзей, зацікаўленых у тэхналогіях інтэрнэту і эфектыўных камунікацыях дзеля павышэння якасці жыцця грамадства.

Навучальная частка праграмы ўключае ў сябе майстар-класы, лекцыі-гасцёўні, баркэмпы, іншыя мерапрыемствы, якія будуць адпавядаць патрэбам і магчымасцям удзельнікаў.

Да ўдзелу ў праграме запрашаюцца прадстаўнікі грамадскіх арганізацый, журналісты, блогеры, якія зацікаўленыя ў авалодванні сучаснымі інфармацыйна-камунікацыйнымі інтэрнэт-тэхналогіямі, каб эфектыўна выкарыстоўваць іх затым у сваіх праектах, рэдакцыях, арганізацыях або ініцыятывах.

22 Студзеня 2013 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Ці гатовы гродзенцы сустрэць каронавірус? Hrodna.life правёў апытанку (відэа)
    Пасля паведамлення аб першым хворым на каронавірус на тэрыторыі Беларусі, 28 лютага, журналісты Hrodna.life вышлі на вуліцы горада з апытанкай. Ці  рыхтуюцца гараджане да магчымага распаўсюду захворвання?  Ці ведаюць людзі аб мерах перасцярогі? Ці можна купіць маскі ў  нашым горадзе? Адказы – у відэа. Чытай больш: Каронавірус у Літве, прэзідэнт на карантыне і заражэнне сабакі. […]
  • Фотафакт: Па Гродне шпацыраваў мужчына ў ахоўным касцюме
    Увечары 28 лютага ў цэнтры Гродна быў заўважаны мужчына ў ахоўным касцюме. Хто ён і навошта апрануў гэты касцюм – загадка. Ад каментароў хлопец адмовіўся. Мінакі з усмешкай сустракалі мужчыну, некаторыя падыходзілі і фатаграфаваліся. 28 лютага стала вядома аб пацверджаных выпадках каранавіруса ў Беларусі. Інфікаваным апынуўся іранскі студэнт, які прыбыў у Мінск самалётам з Баку. […]
  • Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу
    Доктар з Гродна Уладзімір Пруднікаў падзяліўся парадамі, як пазбегнуць каронавірусу. Расказваем, чаму пакуль не варта есці фасфуд, чаму маскі патрэбныя не ўсім, што рабіць, калі адчулі сябе дрэнна. І галоўнае – не панікуйце!  The post Не ешце фастфуд і не скупляйце маскі. Як пазбегнуць каранавірусу appeared first on Hrodna.life.
  • Стала вядома, калі адкрыецца ГЦ “Kazzarma Mall”
    У суботу, 7 сакавіка, у Гродне адкрыецца ГЦ «Kazzarma Mall» па адрасе вул. Шчорса, 11а. У праграме – выступленне духавога аркестра, раздача кветак, бясплатная ўпакоўка падарункаў, розыгрышы сертыфікатаў і мноства прыемных падарункаў. Святочная праграма адкрыцця пачнецца ў 12:00. У праграме мерапрыемства таксама інтэрактыўная праграма з наведвальнікамі і розыгрыш падарункаў. Для дзяцей – забаўляльная праграма з […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY