Ну іх жа ніхто не штурхае… Што думаюць маладыя гарадзенцы пра тое, як зрабіць Гродна прыязным да сталых людзей

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Ну іх жа ніхто не штурхае… Што думаюць маладыя гарадзенцы пра тое, як зрабіць Гродна прыязным да сталых людзей

Моладзь слаба і вельмі вузка разумее патрэбы сталых людзей — такую выснову можна зрабіць пасля прагляду знятага па замове «Студыі карысных кампетэнцый» апытання на вуліцах Гродна.

У час апытання у маладых гарадзенцаў пыталіся, ці лічаць яны Гродна горадам, прыязным да сталых людзей і што трэба зрабіць, каб сталыя людзі адчувалі сябе ў горадзе яшчэ больш камфортна.

— «Ідэя спытаць маладых людзей, ці прыязны наш горад Гродна да сталых людзей, з’явілася пасля таго, як мы летась зрабілі такое апытанне сярод сталых людзей — кажа Лана Руднік, дырэктарка ўстановы «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый».

— Тады сталыя людзі агучылі вельмі шмат ідэяў, якія тычыліся паляпшэння гарадской інфраструктуры, магчымасцяў для працаўладкавання і занятасці сталых людзей, стаўлення да іх у грамадстве.

Ініцыюючы такое апытанне сярод моладзі мы імкнуліся хаця б самой пастаноўкай пытанняў прыцягнуць іх увагу да таго, што побач з імі ў горадзе жывуць і сталыя людзі і што пра іх інтарэсы таксама трэба думаць і клапаціцца.

Мяне ўразіла, што большаць з апытаных ўвогуле не задумваліся і нічога не змаглі адказаць на нашыя пытанні. Тыя ж, хто адказваў, дэманстравалі вельмі вузкае бачанне патрэбаў сталых людзей — павышэнне пенсіі, лепшы доступ да медыцынскіх паслугаў, месцы ў грамадскім транспарце — гэта далёка не ўсё, што трэба сталаму чалавеку, каб адчуваць сябе шчаслівым і запатрабаваным.

Вельмі важна, каб у горадзе ствараліся пляцоўкі для адукацыі і развіцця сталых людзей, рэалізацыі іх творчага патэнцыялу, каб сталыя людзі мелі магчымасць падпрацоўваць, больш актыўна ўдзельнічаць у жыцці грамадства».

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» разам з «Цэнтрам дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» апошнія тры гады актыўна папулярызуюць ідэю далучэння Гродна да Глабальнай сеткі гарадоў і супольнасцяў, прыязных да сталых людзей (AgeFriendlyCities).

Гэта дазволіла б улічваць інтарэсы сталых людзей пры прыняцці ўсіх пытаняў, звязаных з развіццём горада (будаўніцтва, транспарту, адукацыі, медыцыны і г.д.).

Прачытаць пра тое, што ўжо зроблена ў гэтым накірунку, можна на сайце праграмы «Універсітэт Залатога Веку» — першай беларускай адукацыйнай пляцоўкі для сталых людзей, дзе толькі сёлета навучаецца каля 150 чалавек.

01 Сакавіка 2018 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Mama mia 2». Калі перамагае маркота
    Хочаце палюбіць мюзіклы, але не ведаеце з чаго пачаць? Паглядзіце першую частку «Mama mia». Хочаце назаўсёды расчаравацца ў гэтым жанры? Ідзіце ў кіно на «Mama mia 2». Хіт дзесяцігадовай даўніны 10 гадоў таму на экраны выйшаў чарговы музычны фільм, дзе героі аддаюць перавагу не прамаўляць дыялогі, а спяваць іх. І знешне ўсё было выдатна: знаёмыя […]
  • “Мы заўсёды спадзяваліся толькі на сябе”. Кіраўнік “Контэ Спа” – пра аблігацыі, бялізну, ветракі і “Акропаліс”
    Аб арганічнай фермерскай гаспадарцы, якую стварылі заснавальнікі “Контэ Спа” Валянцін і Дзмітрый Байко, можна было пачытаць у мінулым месяцы. Падчас камандзіроўкі ў Вялікую Бераставіцу ў Гродзенскай вобласці карэспандэнты TUT.BY распыталі Валянціна Валянцінавіча і пра іншыя кірункі яго бізнесу. Атрымалася пазнавальна. «У брэсцкую “панчошку” ўклалі больш за 10 млн еўра» Выручка COOO “Контэ Спа”, лідара ў […]
  • Кубак Салея: “Нёман” абыграў зборную “U-20” і выйшаў у фінал
    Падапечныя Сяргея Пушкова ў Гродне 20 жніўня абыгралі зборную “U-20” і выйшлі ў фінал турніру, дзе сустрэнуцца з “Дынама-Маладзечна”. “Нёман” здолеў на сваёй пляцоўцы абыграць няўступлівую моладзь з “U-20” – 4: 1 А інтрыга ў групавым этапе захоўвалася да апошняга і было незразумела хто пройдзе ў фінал турніру. Дзякуючы перамогам у асноўны час у “Шахцёра”, […]
  • «Наша прабабуля была першай фатографкай на тэрыторыі Беларусі». Сям’я Райхштэйн з Канады наведала Гродна
    Напярэдадні Дня фотаздымка, які адзначаюць 19 жніўня, Гродна наведала сям’я Райхштэйн з Канады. Іх сваячка Ента (Яўгенія) Райхштэйн не проста мела ў горадзе ўласную фотамайстэрню. Яна была першай на тэрыторыі сучаснай Беларусі прафесійнай фатографкай. Фотаатэлье сям’і Райхштэйн знаходзілася на вуліцы Мураўёўскай, 29 – сучаснай Ажэшкі. Па інфармацыі нашчадкаў Енты, братоў Хумана і Ірвіна, студыя іх […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY