


Установа “Лабараторыя інавацыйных праектаў” у рамках серыі экспертных нефармальных сустрэч
“Э lab “(экспертная лабараторыя) запрашае ўсіх зацікаўленых прыняць удзел у бясплатным онлайн-семінары “Асабістыя межы: ці трэба ўсталяваць і як абараніць».
На онлайн-семінары ў нефармальнай атмасферы тры псіхолагі падзеляцца сваім вопытам і карыснымі сакрэтамі па выніках сваіх індывідуальных кансультацый і групавых сустрэч з кліентамі на тэму працы з асабістымі межамі чалавека.
Калі: 23 лютага, з 18.30 да 20.00.
Дзе: платформа Zoom.
Для ўдзелу неабходна зарэгістравацца.
Падчас мерапрыемства арганізатары просяць выкарыстоўваць камеру (для камфортнай і бяспечнай атмасферы) і мікрафон (для дыскусіі).
Па ўсіх пытаннях адносна вебінара можна звяртацца да Віталя Нікановіча па электроннай пошце: vitali@e-edu.org або праз мессенджеры ў тэкставым фармаце: +375295679881 (Viber, Whats App, Telegram).