Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

У трэці раз Гродна стане сталіцай беларускай журналістыкі

ІІІ Фестываль моладзевай журналістыкі “Твой Стыль” адбудзецца 25-27 траўня.

Чарговы раз у Гродна з’едуцца лепшыя беларускія журналісты і тыя, хто марыць авалодаць гэтай прафесіяй.

Арганізатары – грамадскія аб’яднанні “Цэнтр “Трэці Сектар” і “Беларуская асацыяцыя журналістаў” – ужо рыхтуюць майстар-класы, прэзентацыі, выставы, конкурсы і багатую забаўляльную праграму.

Дэвіз сёлетняга фэсту – “Стартуй якасна!”

Гэта наш мэсыдж маладым удзельнікам, якія робяць свае першыя крокі ў журналістыцы.

А мы дапаможам зрабіць гэта прафесійна і годна!

Запрашаем да ўдзелу!

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"