Пачынаецца дзевяты набор студэнтаў “Універсітэту Залатога Веку”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Пачынаецца дзевяты набор студэнтаў “Універсітэту Залатога Веку”

Сёлета студэнтаў УЗВ чакаюць 40 розных курсаў і клубаў, а таксама шмат цікавых агульных лекцый і інтэграцыйных мерапрыемстваў. Запіс кандыдатаў на навучанне пачнецца ўжо 4 верасня і будзе доўжыцца да 15 верасня.

Ужо даўно даказана, што памер пенсіі і якасць медыцынскага абслугоўвання не з’яўляюцца ключавымі фактарамі, якія ўплываюць на працягласць і якасць жыцця сталага чалавека.

Для людзей “залатога ўзросту” вельмі важныя магчымасці для развіцця, рэалізацыі сваіх інтарэсаў, камунікацыя з людзьмі розных пакаленняў, адчуванне сваёй запатрабаванасці ў грамадстве.

Менавіта для таго, каб ствараць такія магчымасці для сталых людзей, у 2010 г. ў Гродне і быў створаны першы беларускі “Універсітэт Залатога Веку“.

Сёння УЗВ – гэта ўнікальная магчымасць набыць веды і ўменні, якія дапамогуць жыць больш якасна, знайсці новых сяброў і цікавую кампанію людзей рознага ўзросту, рэалізаваць свае мары і інтарэсы, атрымаць мноства станоўчых эмоцый!

Урачыстае адкрыццё 9-га акадэмічнага года УЗВ запланавана на 5 кастрычніка.

Больш падрабязную інфармацыю пра набор студэнтаў “Універсітэту Залатога Веку” чытайце тут – nabor2018.uzv.by

Праграма “Універсітэт Залатога Веку” здзяйсняецца сумесна грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і прыватнай установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «У паляку беларусы бачылі пана». 5 цытатаў з канферэнцыі пра палякаў у Беларусі
    У Гродне 20-21 верасня адбываецца навуковая міжнародная канферэнцыя, прысвечаная польскай меншасці ў Беларусі. Яе ладзіць консульства Польшчы ў Гродне. “Свабода” запісала 5 цікавых цытат ад выступоўцаў. У канферэнцыі бяруць удзел навукоўцы з Беларусі і Польшчы. Сярод іх Аляксандар Смалянчук, Андрэй Унучак, Андрэй Чарнякевіч, Ігар Мельнікаў, Ігар Кузьняцоў, Дарота Міхальчук, Ежы Мілеўскі, Тадэвуш Гавін і іншыя. […]
  • У Польшчы зноў пройдзе “ўікэнд за паўцаны”: турыстычныя паслугі патаннеюць на тры дні
    560 фірм і арганізацый далучацца да акцыі “Польшча пабач больш”, якая пройдзе 6-8 кастрычніка. У гэтыя дні іх кліенты заплацяць у два разы менш. У акцыі ўдзельнічаюць гатэлі, музеі, рэстараны, спартыўныя аб’екты – агулам на 100 аб’ектаў больш, чым было мінулым разам – вясной 2017. Тады іх паслугамі скарыстала 77 тыс. турыстаў, зараз чакаецца 100 […]
  • Помнік Давыду Гарадзенскаму з’явіцца ў Гродне не раней кастрычніка
    Падарунка на Дзень горада ў выглядзе новага помніка не будзе. Скульптура Давыда Гарадзенскага будзе гатовая толькі ў кастрычніку. Пра гэта Hrodna.life распавёў майстар Сяргей Аганаў. Нагадаем, эскіз Сяргея Аганава перамог у конкурсе праектаў. Найлепшую прапанову вызначылі ў Гродне 12 красавіка. Тады ў конкурсе ўдзельнічалі 13 прац. Грошы на помнік вылучыў мецэнат Анатоль Карабач – заснавальнік […]
  • Гульня “Куфарызацыя”, якая навучыць рамеснікаў і прадпрымальнікаў зарабляць анлайн, прыедзе ў Гродна
    19 верасня ў Беларусі пашырылі спіс відаў дзейнасці, для якіх не трэба адкрываць ІП, і ўжо ў гэты дзень найбуйнейшая ў Беларусі пляцоўка аб’яў «Куфар» сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах і інтэлектуальнай гульнёй «Мазгобойня» запусцілі «Куфарызацыю». Адукацыйны праект з дапамогай папулярнага паб-квіза і майстар-класаў ад беларускіх бізнесменаў і «падаткавікоў» растлумачыць рамеснікам і прадпрымальнікам, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY