Пачынаецца набор у Школу Журналістыкі. Дваццаты па ліку!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Пачынаецца набор у Школу Журналістыкі. Дваццаты па ліку!

Пісаць артыкулы ў розных жанрах і для розных платформаў, рабіць рэпартажы, праводзіць прамыя-анлайн трансляцыі з месца падзеі, пазнаёміцца з працай рэдакцый – усё гэта змогуць студэнты чарговага набору гарадзенскай Школы журалістыкі, якая дзейнічае з 1997 г.

Студэнты Школы журналістыкі працуюць над сваім блогам

Выкладчыкамі Школы будуць вядомыя журналісты, рэдактары, блогеры, медыяэксперты з  Беларусі, Польшчы, Літвы.

Для каго: выпускнікоў, студэнтаў, маладых спецыялістаў, для ўсіх, хто хоча атрымаць новую прафесію, звязаную з медыя, паступіць на журфак ці проста пісаць тэксты і рабіць яркія і жывыя старонкі ў сацыяльных сетках.

ВАЖНА: Нашы выпускнікі паспяхова паступаюць у вядучыя ВНУ нашай краіны і замежных краін.
Заняткі праводзяцца ў выглядзе трэнінгаў (2 гадзіны) і інтэнсіваў (4 гадзіны). Да паслугаў студэнтаў Школы – персанальныя кансультацыі трэнераў.

Бонус. Для ўдзельнікаў ШСЖ — заняткі на дадатковых платных інтэнсівах па мультымедыя ўваходзяць у кошт навучання.

Курс разлічаны на 45 гадзін з лістапада да красавіка. Заняткі будуць праводзіцца па аўторках (18.00) і нядзелях (15.00). 

Месца правядзення заняткаў: г. Гродна, вул. Будзёнага 48а-86.
Запісацца на курс можна толькі запоўніўшы анкету тут да 11 лістапада.

Кошт навучання — 40 рублёў.

Алена Раўбецкая, Вольга Корсун, Аляксей Шота кансультуюць навучэнцаў Школы журналістыкі. Вясна, 2018 г.

Школа журналістыкі працуе ў Гродна з 1997 г.

Яе выпускнікамі сталі ўжо больш за 400 чалавек, многія з якіх паспяхова працуюць у мясцовых, нацыянальных і замежных СМІ.

Больш за 20 выпускнікоў Школы сталі лаўрэатамі міжнародных і нацыянальных прэмій у галіне журналістыкі.

Сёлета Школа аргнаізаваная ў партнёрстве з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“.

Пачытаць водгукі ўдзельнікаў папярэдніх школ можна тут.

Даведкі па тэлефоне: +375 336341041

01 Лістапада 2018 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Гэта вам не Гродна. У Мінску затрымалі Вольскага, Вайцюшкевіча, Варашкевіча і Аракеляна
    Музыканты хацелі даць канцэрт у цэнтры Мінску, але іх затрымалі. Пра гэта ў фэйсбуку паведамляе Эдуард Пальчыс. “Улады вельмі добра адпрацоўваюць загад Лукашэнкі ад 1-ага сакавіка на “вялікай размове” – “Бангалор і ніякай актыўнасці ў цэнтры горада, – піша Эдуард. – Толькі што ў бус ціхары суправадзілі Вольскага, Вайцюшкевіча, Варашкевіча і Аракеляна, якія хацелі сыграць […]
  • “Стаць ценем мастака”. Гродзенскі майстар рэстаўруе карціну з Брыгіцкага манастыра
    Аляксей Навумчык з Гродзенскага гісторыка-археалагічнага музея ўжо 8 гадоў рэстаўруе старадаўнія карціны і іконы. Зараз майстар працуе над палатном 17 стагоддзя, якое калісьці вісела ў брыгіцкім манастыры, але было схавана ў часы Савецкага саюза. Гэтай карцінай Аляксей Навумчык пачаў займацца пасля выставы «Сакральная спадчына Панямоння» ў Новым замку. На ёй выстаўлялі палотны, знойдзеныя ў сутарэннях […]
  • У Гродне з’явіцца арачны пешаходны мост
    Мост арачнай канструкцыі злучыць праз Нёман дзве зоны адпачынку. Як распавёў галоўны інжынер праекта, мост будзе шырынёй 4,75 метра, веладарожка зойме два з паловай метры, а пешаходны тратуар – 2,25 метра. Праектам прадугледжана таксама магчымасць перамяшчэння па мосце інвалідам-калясачнікам і бацькам з дзіцячымі вазкамі, паведамляе “Гродзенская праўда”. Пешаходны мост нашмат скароціць шлях з горада да […]
  • У Гродне з-за непатушанага акурка згарэў балкон
    Інцыдэнт адбыўся ўчора на вуліцы Белуша ў 12.15 ў Гродне. У выніку пажару ніхто не пацярпеў, але балкон быў моцна пашкоджаны агнём. Як распавялі “Гродзенскай праўдзе” у гарадскім аддзеле па надзвычайных сітуацыях, жанчына выйшла на балкон, каб папаліць. У нейкі момант у яе зазваніў тэлефон, яна вярнулася ў кватэру. Цыгарэта засталася непатушанай. З-за чаго загарэліся […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY