Падкасты і радыёнавіны. Студэнты ШСЖ-22 прынялі ўдзел у творчых праектах

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Падкасты і радыёнавіны. Студэнты ШСЖ-22 прынялі ўдзел у творчых праектах

Як навучыцца рабіць падкасты і радыёнавіны распавялі слухачам Школы сучаснай журналістыкі вядомыя ў Гародні вядучы Дзмітрый Чэкан і музыка Яўген Кучмэйна.

Падкасты і радыёнавіны. Студэнты ШСЖ-22 прынялі ўдзел у творчых праектах
Заняткі па аўдыё і радыёнавінах у Школе сучаснай журналістыкі. Ілюстрацыя слухачкі ШСЖ-22 Веранікі Ганчар

Восенню мінулага года сорак чалавек розных інтарэсаў, прафесій і ўзростаў пачалі вучобу ў ШСЖ-22.

Студэнты Школы на працягу пяці месяцаў вывучылі структуру навін, рэпартажаў, асновы медыяпісьменнасці і фотарэпартажу, прайшлі практыку на вэб-парталах гродзенскіх СМІ.

На апошніх занятках, перад вясновымі канікуламі, слухачы школы даведаліся, як рыхтаваць аўдыё- і радыёнавіны. Аб усім па парадку.

Падкасты і радыёнавіны. Студэнты ШСЖ-22 прынялі ўдзел у творчых праектах
Слухачка ШСЖ-22 Людміла ў ролі вядучай радыё S13.LIVE

Студэнты ШСЖ-22 наведалі студыю Радыё S13.LIVE, убачылі як вядзе прамы эфір радыёвядоўца Дзмітрый Чэкан. Дзмітрый распавёў, як рыхтуюцца навіны для радыё, што павінен гаварыць вядучы, пра таймінг эфіру і шмат іншага.

Ён запрасіў слухачоў прайсці стажыроўку на радыё. Заданне: выхад у эфір кожную гадзіну з 9.00 да 12.00 з кароткімі навінамі працягласцю 2,5-3 хвіліны (не больш за чатыры навін).

Стажор павінен падрыхтаваць тры блокі навін і прачытаць іх у прамым эфіры. Некалькі студэнтаў школы скарысталіся магчымасцю адчуць сябе вядоўцам радыё і прайшлі стажыроўку пад кіраўніцтвам Дзмітрыя Чэкана.

Падкасты і радыёнавіны. Студэнты ШСЖ-22 прынялі ўдзел у творчых праектах
Вядоўца радыё S13.LIVE Дзміртый Чэкан

Што такое падкасты, як рыхтаваць аўдыёнавіны распавёў таксама Яўген Кучмейна, музыка і гукарэжысёр, аўтар праекта Tochka K.

Падкасты і радыёнавіны. Студэнты ШСЖ-22 прынялі ўдзел у творчых праектах
У студыі Яўгена Кучмэйна

«Падкасты – гэта аўдыёпраграмы, серыялы або блогі, якія можна спампаваць ці слухаць анлайн. Галоўнае адрозненне подкаста ад радыё – магчымасць выбраць жанр і тэму і слухаць у любы зручны час. Падкаст – адно з нямногіх медыя, якія людзі гатовыя ўпускаць у сваю асабістую прастору. Самы часты водгук пра падкаст: “як быццам я сяджу з вамі за сталом за кубкам гарбаты і слухаю карысную размову”.

Яўген запрасіў слухачоў Школы сучаснай журналістыкі ў сваю студыю гуказапісу. Там ён на практыцы распавёў, як працаваць з простымі і зручнымі дадаткамі для рэдактуры аўдыё- і відэаматэрыялу: Vegas, Sound Forge, Adobe Audition.

Слухачоў разбілі на тры рэдакцыі і далі час на выкананне практычнага задання – запісаць падкаст на любую тэму. У выніку з’явіліся тры падкасты ад слухачоў ШСЖ.

Падкасты і радыёнавіны. Студэнты ШСЖ-22 прынялі ўдзел у творчых праектах
Яўген Кучмэна апрацоўвае падкасты, якія запісалі слухачы ШСЖ-22
Падкасты і радыёнавіны. Студэнты ШСЖ-22 прынялі ўдзел у творчых праектах
Слухачы і слухачкі ШСЖ-22 сумесна з мадэратарам праекта праслухоўваюць запісаныя падкасты

Школа сучаснай журналістыкі працуе ў Гродне з 1997 г. яе выпускнікамі сталі ўжо больш за 450 чалавек. Многія з іх паспяхова працуюць у мясцовых, нацыянальных і замежных СМІ. Больш за 20 выпускнікоў Школы сталі лаўрэатамі міжнародных і нацыянальных прэмій у галіне журналістыкі. Зараз у ШСЖ вучыцца 22-гі набор. На працягу сямі месяцаў слухачоў вучаць асновам журналістыкі, напісанню артыкулаў, рэпартажаў, вядзення сваіх блогаў і стварэння подкастаў.

Аўтар: Ларыса Сыраваткіна, Школа сучаснай журналістыкі, Гродна

Чытайце таксама:

Студэнты Школы сучаснай журналістыкі-22 заняліся прасоўваннем і візуальнай журналістыкай

Пра паліцыю моды, гномікаў, сцяжкі і чырвоныя калготкі

05 Красавіка 2021 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Кастинг на Мисс-Беларусь в Гродно прошел за закрытыми дверями
    Около 20 участниц пришли на отборочный тур конкурса Мисс Беларусь в Гродно. Как выбирали претенденток на участие в главном конкурсе красоты, журналистам Hrodna.life узнать не удалось. Организаторы не пустили в зал журналистов негосударственных медиа и запретили им общаться с конкурсантками. Последний раз кастинг на конкурс Мисс-Беларусь проходил в Гродно в 2018 году. Тогда жюри посмотрело […]
  • На судзе ў Гродне Аляксандру Арановічу запатрабавалі пакаранне – шэсць гадоў калоніі
    Удзельніку каманды Сяргея Ціханоўскага Аляксандру Арановічу 22 красавіка ў час пасяджэння ў судзе Ленінскага раёна Гродна запатрабавалі шэсць гадоў пазбаўлення волі. Падчас спрэчак бакоў яго выдалілі з залы суда за неналежныя паводзіны. Александра абвінавачваюць у арганізацыі дзеянняў, што груба парушылі грамадскі парадак у Гродне 29 траўня, па ч. 1 арт. 342 КК і паводле ч. […]
  • Поддержи работу Hrodna.life, подписавшись на нашу рассылку
    Регулярная поддержка Hrodna.life поможет нам работать для вас еще лучше. The post Поддержи работу Hrodna.life, подписавшись на нашу рассылку appeared first on Hrodna.life.
  • Поддержи работу Hrodna.life, подарив нам небольшую сумму
    Регулярная поддержка Hrodna.life поможет нам работать для вас еще лучше. The post Поддержи работу Hrodna.life, подарив нам небольшую сумму appeared first on Hrodna.life.
© 2012-2021 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"