Падпісаная дамова аб супрацы паміж гарадзенскім УЗВ і Універсітэтам трэцяга веку з Саколкі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Падпісаная дамова аб супрацы паміж гарадзенскім УЗВ і Універсітэтам трэцяга веку з Саколкі

Кантакты паміж абодвума ўніверсітэтамі пачалі актыўна развівацца з пачатку бягучага года, а 3 сакавіка была падпісаная дамова аб супрацы.

Універсітэт трэцяга веку (УТВ) з польскай Саколкі дзейнічае ўжо 10 гадоў і мае статус грамадскага аб’яднання. Заняткі УТВ наведваюць каля 170 чалавек.

У студзені дэлегацыя гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку” наведалі Саколку, каб абмеркаваць магчымасці супрацы.

І вось 3 сакавіка, скарыстаўшыся прыездам на святкаванне ў Гродне Казюкоў, невялікая дэлегацыя на чале з кіраўніцай УТВ Ліліяй Асановіч наведала офіс “Універсітэту Залатога Веку”, дзе сустрэлася з сябрамі Рады УЗВ і падпісала Дамову аб супрацоўніцтве.

Дамова прадугледжвае арганізацыю сумесных праектаў, навучальных і інтэграцыйных імпрэзаў, канцэртаў, выставаў і іншых відаў дзейнасці, якія маюць спрыяць паляпшэнню якасці жыцця сталых людзей, а таксама інтэграцыі паміж людзьмі розных пакаленняў і культур.

Універсітэт Залатога Веку”, які быў створаны ў красавіку 2010 г. сябрамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, супрацоўнічае з падобных адукацыйных пляцовак для сталых людзей ў Літве, Польшчы, Украіне, Вялікабрытаніі, Італіі.

07 Сакавіка 2019 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Над былым зняволеным усталявалі нагляд. Ён можа страціць працу і жытло
    Станіслаў Цыбінскі адбыў 16 гадоў у месцах пазбаўлення волі. Ён выйшаў на волю ў 2017 годзе і змог знайсці працу і жыллё. А цяпер дапамагае іншым зняволеным сацыялізаваныя. 6 снежня суд устанавіў над Станіславам прэвентыўны нагляд. Цяпер ён можа страціць працу, жыллё і магчымасць займацца актывізмам. Першы суд быў яшчэ ў жніўні 2019 года. Тады […]
  • Кавалевіч працягнуў кантракт з “Нёманам”. Многія заўзятары незадаволеныя
    Афіцыйны сайт “Нёмана” паведаміў 8 снежня аб працягу супрацоўніцтва з Ігарам Кавалевічам. Новы кантракт з 51-гадовым спецыялістам разлічаны да канца наступнага сезона. Ігар Кавалевіч ўзначаліў гродзенскі клуб летам 2016 года. За гэты час жоўта-зялёныя пад яго кіраўніцтвам правялі ў рамках чэмпіянату 108 матчаў: перайгралі суперніка 42 разы, 25 разоў разышліся мірам і 41 раз прайгралі. […]
  • Даступнае асяроддзе, вандроўкі і сацыялізацыя: як у Гродне людзі з інваліднасцю разам вырашаюць праблемы
    Дзевяць гадоў удзельнікі валанцёрскай групы “Крок насустрач” працуюць з бардзюрамі і прыступкамі, ствараюць супольнасць неабыякавых людзей і кажуць аб праблемах, у якіх разбіраюцца лепш за ўсіх – таму што адчуваюць іх на сабе кожны дзень. “Крок насустрач” з’явіўся, калі ўдзельнікі наведалі інтэграцыйны лагер “Круглае возера”. Потым яны вырашылі стварыць у Гродне сваю валанцёрскую групу, каб […]
  • «Дастаць нажы»: смелы дэтэктыў з жанравымі сюрпрызамі і зорнай камандай акцёраў
    У Галівудзе бываюць рэжысёры, якіх не залічыш да жывых геніяў (накшталт Крыстафера Нолана), але іх талент, майстэрства і ўнікальная стылістыка не дазваляюць згубіцца ў натоўпе разнамасных кінематаграфістаў. Адным з такіх з’яўляецца Раян Джонсан – аўтар усяго толькі 5 не падобных адзін да аднаго фільмаў. Джонсана вылучае змешванне жанраў і стварэнне сваёй непаўторнай атмасферы: у 2005 […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY