Падведзены вынікі конкурсу “Будзь у Трэцім!”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Падведзены вынікі конкурсу “Будзь у Трэцім!”

На перамогу ў першым рэгіянальным конкурсе грамадскіх інтэрнэт-рэсурсаў прэтэндавалі 6 сайтаў і 8 інтэрнэт-кампаній.

Пераможцаў вызначалі карыстальнікі інтэрнэту, якія маглі  прагаласаваць за рэсурс, які найбольш ім спадабаўся, а таксама прафесійнае журы.

Прысутныя на сустрэчы, якая праходзіла 27 верасня, удзельнікі конкурса распавядалі, чым яны займаюцца і якія мэты перад сабой ставяць.

– “Наша суполка налічвае 20 сябраў. Галоўная наша мэта – гуманным спосабам зменшыць колькасць бадзялых жывёлаў, якіх зараз часта жорстка забіваюць”, – распавядалі прадстаўнікі створанай нядаўна арганізацыі “Адданае сэрца”.

У якасці такога гуманнага спосабу яны называлі стэрылізацыю бадзялых жывёлаў.

Пра планы, накіраваныя на навучанне моладзі прадпрымальніцтву, распавядаў кіраўнік установы “Еўрапейская моладзевая прадпрымальніцкая Ініцыятыва”.

Былі прадстаўленыя таксама адукацыйна-інтэграцыйная ініцыятыва людзей з абмежаванымі фізічнымі магчымасцямі, валанцёрская група «Ружовы слон», якая працуе з дзецьмі-сіротамі, інтэрнэт-кампанія гарадзенскіх майстрыц хэнд-мэйду, якія зладзілі аўкцыён, сродкі ад якога пайшлі на ратаванне хворага хлопчыка.

Грунтоўную прэзентацыю падрыхтаваў кіраўнік гарадзенскай абласной арганізацыі «Аховы птушак Бацькаўшчыны» Дзмітрый Вінчэўскі.

Сваю дзейнасць прэзентавалі таксама ініцыятары кампаній «Чысты лес – Чысты розум» і “Вела Гродна”

30 Верасня 2011 | Няма каментароў |

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Больш за два тыдні на ШВЛ: ксёндз з Ашмянаў, які інгараваў каранавірус, у цяжкім стане
    Пробашч касцёла ў Ашмянах Ян Пузына трапіў у шпіталь з каранавірусам месяц таму. Ужо два тыдні ён знаходзіцца ў цяжкім стане. Раней ён параноўваў каранавірус са звычайным грыпам. “Ужо больш за два тыдні ксёндз Ян Пузына знаходзіцца на штучнай вентыляцыі лёгкіх (ШВЛ), уведзены ў штучную кому. Лекары кажуць, што стан яго здароўя стабільна цяжкі”, – […]
  • Как распространяется коронавирус в Кореличском районе
    Кореличский район на первом месте по количеству заразившихся COVID-19 в Гродненской области. По данным на 27 мая коронавирус подтвержден у 124 человек, сообщает телеграм-канал “Баста!”. Местные власти опровергают информацию и говорят, что ситуация стабильна. Статистику зараженных коронавирусом не сообщают. “Из 19 тысяч населения COVID-19 подтвержден у 124 человек, 0,7%. При том, что тесты почти никому […]
  • Ва ўніверсітэце імя Янкі Купалы 20 заражаных COVID-19. Сесія – у пальчатках і масках
    Адміністрацыя Гродзенскага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Янкі Купалы (ГрДУ) папрасіла студэнтаў не прыходзіць на іспыты без масак і пальчатак – 25 траўня пачалася летняя сесія. Ва універсітэце 20 заражаных COVID-19: 11 студэнтаў і 9 супрацоўнікаў. Рэдакцыя Hrodna.life высветліла, як ВНУ перайшоў на ўзмоцнены рэжым барацьбы з інфекцыяй. Сярод студэнтаў і супрацоўнікаў ГрДУ ёсць выпадкі інфікавання COVID-19, […]
  • ЕС патрабуе вызваліць Ціханоўскага і іншых актывістаў
    Затрыманыя блогер Сяргей Ціханоўскі, апазіцыйны палітык Мікалай Статкевіч і іншыя грамадзянскія актывісты і ўдзельнікі мірных акцый пратэсту «павінны быць неадкладна вызваленыя, а іх крымінальны і адміністрацыйны пераслед спынены, заявіў БелаПАН прэс-сакратар Еўрапейскай службы знешніх дзеянняў Петэр Стана. Развіццё падзей у Беларусі на працягу апошніх некалькіх дзён выклікае сур’ёзныя пытанні адносна захавання ўладамі правоў чалавека і […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY