Фестываль моладзевай журналістыкі "Твой стыль": Стартуй якасна!
Гродна | 25-27 мая 2012
about festival O festiwalu

Падведзеныя вынікі ФотаБатлу

Для некаторых сябраў журы работа аказалася няпростай – спатрэбілася больш часу, чым планавалі. Першае месца ў агульным заліку заняла каманда “Рабкор” (Гродна), другое – “Гарадзенскія вочкі” (Гродна), трэцяе – “Пражужэктар” (Маладзечна). Віншуем пераможцаў!

Вынікі па серыях:

“Быць у Стылі”“Гарадзенскія вочкі” (Гродна)
“Горад сёння”“Пражужэктар” (Маладзечна)
“Еўропа, мы свае!”“Рабкор” (Гродна)

Пераможцаў серыі “Еўропа, мы свае!” абрала арганізацыя Belarus Watch, партнёр ІІІ Фестывалю моладзевай журналістыкі “Твой Стыль”.

Фатаграфіі каманд ацэньвалі журналісты Юрый Сідун, Крысціна Карчэўская і старшыня арганізацыі Belarus Watch Марыянна Суткене.

“Мне падабаецца ідэя такіх спабораў, таму што незалежна ад фотаапарату можна прыдумаць вельмі цікавыя рэчы, – кажа Юрый Сідун. – Каманда “Рабкор” найлепшая, бо найбольш стабільна і цікава вынакала ўсе тры серыі”.

Ацэнкі ўдзельнікам ФотаБатла выстаўляліся наступным чынам: тры лепшыя каманды ў кожнай серыі атрымлівалі ад кожнага сябра журы адпаведна 10, 8 і 6 балаў. Усе іншыя каманды атрымлівалі ад 1 да 5 балаў.

Пазней ацэнкі сябраў журы суміраваліся і такім чынам падводзіліся вынікі як па кожнай з серый, так і ў агульным заліку.

Выніковая табліца Першага агульнабеларускага ФотаБатлу “Твой Стыль”:

Падрабязныя вынікі глядзіце тут

Журы ФотаБатлу “Твой Стыль”

Юра Сідун, галоўны рэдактар і сузаснавальнік сайта Generation.by, пераможца фотаконкурсу амбасады ЗША ў Беларусі "My America"

Крысціна Карчэўская, мультымедыя журналіст, радыёвядучы, блогер, вэб-прамоўтар, ІТ-гік.

Марыянна Суткене, старшыня арганізацыі Belarus Watch

Каманды-пераможцы:

Мы на Flickr

Copyright 2012 "Трэці сектар"