Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Падвучыліся і адпачылі: адбылася першая Акадэмія Лідараў Залатога Веку

Карысныя веды і ўменні, абмен досведам, планаванне сумеснай дзейнасці, арыгінальныя інтэграцыйныя мерапрыемствы – усё гэта чакала ўдзельнікаў Акадэміі Лідэраў Залатога Веку, якая працавала 21-23 чэрвеня пад Слонімам.

Удзел у Акадэміі бралі каля 30 чалавек, якія прадстаўлялі ўніверсітэты залатога веку і іншыя грамадскія ініцыятывы для сталых людзей з Гродна, Кобрына, Мінска, Высокага, Бабруйска і Брэсцкага раёна.

Праца Акадэміі распачалася з уводзінаў у праграму і інтэрактыўнага знаёмства.

“Пяць фактаў пра сябе” – з гэтых малюнкаў пачыналася знаёмства ўдзельнікаў Акадэміі

Студэнтка гарадзенскага УЗВ Людміла Быльская распавядае пра мэты свайго ўдзелу ў Акадэміі

Сур’ёзным выпрабаваннем для ўдзельнікаў стала першае практыкаванне, у час якога неабходна было сумесна спланаваць стратэгію перахода праз “багну”.

Адзін за ўсіх і ўсе за аднаго: удзельнікі Акадэміі шукаюць шлях праз “багну”

Пасля паспяховага выканання практыкавання адбылася грунтоўная дыскусія пра тое, што такое лідэрства і якія лідэрскія кампетэнцыі варта развіваць у сябе тым, хто займаецца працай па актывізацыі сталых людзей.

Разважаем пра лідэрства

Размова ішла пра ўменне пераконваць іншых люзей, слухаць іх пазіцыю, прымаць рашэнні, вызначаць мэты, планаваць сваю працу і г.д.

Актыўная дыскусія пасля практыкавання

Першы дзень працы Акадэміі скончыўся блокам з 12 майстар-класаў, якія заявілі самі ўдзельнікі. На чатырох паралельных пляцоўках яны распавядалі пра досвед працы сваіх адукацыйных і культурніцкіх пляцовак, дзяліліся карыснымі ведамі і ўменнямі.

Так, Ірына Богдан з Мінска правяла майстар-клас пра эмацыйны інтэлект, Святлана Красная з Бабруйска размаўляла з удзельнікамі Акадэміі пра “Страхі, якія мы выбіраем”, а таксама пра тое, як спраўляцца з гэтымі страхамі.

Святлана Красная: “Праблем няма, ёсць задачы”

Старшыня Рады УЗВ Ларыса Кіркевіч расказвала пра працу самакіравання Гродзенскага УЗВ, а таксама пра Школу добрых спраў.

Ларыса Кіркевіч расказвае пра гарадзенскі УЗВ

Пра дзейнасць Мінскага ўніверсітэту трэцяга веку расказвала Валянціна Уловіч.

Вынікі працы краязнаўчай секцыі Кобрынскага Універсітэту Залатога Веку прадставіла Ірына Сіманава.

Ірына Сіманава расказвае пра кнігу “Карані і кроны”, выдадзеную студэнтамі Кобрынскага УЗВ

Студэнтка гарадзенскага УЗВ Тамара Герасіменка вучыла разбіраць і захоўваць хатнія рэчы паводле методыкі КанМары.

 “Выкінуць і расхламіць – гэта розныя рэчы”, – кажа Тамара Герасіменка.

“Прыеду да дому і адразу пачну расхламляць рэчы”, – дзеліцца ўражаннямі ад майстар-класа Тамары ўдзельніца з Кобрына Ала Сапяжынская.

Другі дзень Акадэміі пачаўся з наведвання царквы Святога Архангела Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы.

Удзельнікі Акадэміі Лідараў Залатога Веку ля славутай Сынкавіцкай царквы

Затым удзельнікі знаёміліся з міжнароднмі і нацыянальнымі ініцыятывамі, скіраванымі на забеспячэнне правоў і інтарэсаў сталых людзей.

Міжнародныя дакументы і інстытуты from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Асобны блок праграмы быў прысвечаны ўдасканаленню камунікацыйных уменняў.

Вось які ён – лідар

Удзельнікі пазнаёміліся з асновамі эфектыўнай камунікацыі, а затым трэніраваліся карыстацца тэхнікай аргументацыі ўласнай пазіцыі.

Адной з самых важных частак адукацыйнай часткі Акадэміі стаў блок па планаванні сумеснай дзейнасці.

Праектуаем план на Акадэміі

Ён распачаўся з таго, што кожны ўдзельнік прапанаваў уласныя ідэі таго, што можна было б зрабіць разам, каб палепшыць якасць жыцця сталых людзей.

Гучалі прапановы сумесных фестываляў, вандровак, стажыровак і іншых мерапрыемстваў.

Пасля імправізаванага кірмаша ідэй удзельнікі аб’ядналіся ў пяць груп, кожная з якіх распрацавала канцэпцыю ўласнага сумеснага праекта.

Сумесная праца ў групах па планаванню праекта

Так, сябры гарадзенскага УЗВ і сталічнага “Хэсэд-Рахамім” распрацавалі праект па абмену досведам сваёй працы па дапамозе маламабільным сталым людзям, па рэалізацыі іншых дабрачынных,  культурніцкіх і адукацыйных ініцыятыў.

Яшчэ адна група распрацавала канцэпцыю Фестывалю рэгіянальных культур.

Актывізацыя сталых людзей у сельскай мясцовасці стала мэтай праекту яшчэ адной групы.

Вечарам удзельнікаў чакала “Кінаакадэмія” – інтэграцыйнае мерапрыемства, якое дазволіла напоўніцу раскрыць творчыя здольнасці ўсіх сталых лідараў.

Аб’яднаныя ў тры “кінастудыі” удзельнікі атрымалі заданне паказаць 10-хвілінныя ўрыўкі з вядомых кінафільмаў, абыграўшы пры гэтым тэму лідэрства.

На сцэне героі і гераіні фільма “Іван Васільевіч змяняе прафесію”, якія сталі пераможцамі Кінаакадэміі

Галоўнай падзеяй заключнага дня працы Акадэміі стала абарона канцэпцый праектаў, распрацаваных удзельнікамі.

Ала Глякава з арганізацыі “Хэсэд-Рахамім” прадстаўляе праект па абмену досведам паміж сталымі лідарамі з Гродна і Мінска

Затым адбылося падсумаванне вынікаў працы Акадэміі. Удзельнікі дзяліліся сваімі меркаваннямі адносна таго, як удасканаліць праграму Акадэміі, вынікамі свайго ўдзелу ў ёй.

На заканчэнне Акадэміі ўдзельнікаў чакала невялікія фотасесія.

Каманда ўдзельнікаў Гарадзенскага УЗВ

Дэлегацыя  Кобрынскага ўніверсітэту залатога ўзросту

Фота на памяць

Час, праведзены разам … не хацелася развітвацца.

Абдымкі на развітанне

Да новых сустрэч!

Акадэмія Лідараў Залатога Веку была арганізаваная кааліцыяй “За годнае даўгалецце”, якая аб’дноўвае 8 беларускіх арганізацый і шэраг экспертаў, якія працуюць у сферы паляпшэння якасці жыцця сталых людзей.

Арганізатары Акадэміі спадзяюцца, што яна стане традыцыйнай і будзе штогод збіраць тых, хто ладзіць адукацыйныя і культурніцкія пляцоўкі для сталых людзей, займаецца адстойваннем іх правоў і інтарэсаў.

Фота і відэа Віялеты Лось

Больш фота глядзіце па спасылцы.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “Людзі – гэта таксама эпоха”. У Гродне адкрылі выставу рэтра-здымкаў на мосце
    У межах святкавання Дня горада 14 верасня на парэнчах моста ў пачатку вуліцы Горкага адкрылася выстава старых фотаздымкаў, падрыхтаваная рэдакцыяй Hrodna.life. На выявах сучасныя гродзенцы могуць убачыць тых, хто жыў у горадзе да другой сусветнай вайны, высылак і гета: як яны апраналіся, якім быў іх горад. Незвычайнае месца для выставы прапанавала кіраўніцтва Гродна, каб зрабіць […]
  • Калізей і Лёсік. Топ-10 фігурак з сыру з Фестывалю сыру ў Гродне
    У рамках святкавання Дня горада прайшоў Фестываль сыру. Традыцыйна прадпрыемствы паказалі фігуркі, зробленыя з сыру – і гэта выглядае цікава. Сярод іх – мяч, Калізей і прысвечаныя Еўрапейскім гульням фігуры. Некаторыя фігуркі пакрывалі жэлацінам для трываласці. Для стварэння каляровых скульптурок выкарыстоўвалі харчовыя фарбавальнікі. Многія з фігур ядомыя. На фестывалі можна было купіць новыя гатункі сыру, […]
  • Як размалявалі Гродна да Дня горада
    Зубры ў кветках, арнамент і яркія фарбы: алею з карцін на асфальце прэзентавалі ў Дзень горада, піша grodnonews.by. The post Як размалявалі Гродна да Дня горада appeared first on Hrodna.life.
  • Глядзіце, як Яўген Назарэвіч з кнігі рэкордаў Гінеса спрабаваў пабіць свой рэкорд
    На плошчы Леніна госці свята асабліва чакалі выступ Яўгена Назарэвіча. Ён шматразовы рэкардсмен сусветных рэкордаў Гінеса ў гіравым марафоне, майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь, заслужаны майстар спорту Міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту. У гэты святочны дзень ён падняў гіру вагой 50 кілаграмаў 75 разоў. Выступ прысвяціў Гродна і сваёй малой радзіме – Шчучыншчыне, піша […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY