Урачыстая цырымонія ўзнагароджвання пераможцаў конкурсу “Будзь у Трэцім” адбудзецца 4 красавіка. Даведайся імёны найлепшых грамадскіх актывістаў Гарадзеншчыны першым!

На цырымоніі кожны ўдзельнік зможа расказаць пра сябе, атрымаць карысныя парады ад экспертаў адносна сваёй дзейнасці. Пераможцы атрымаюць каштоўныя прызы. А падарункам для ўсіх удзельнікаў мерапрыемства стане выступ гарадзенскага калектыву “Людзі на балоце”.

Дзень: 4 красавіка

Адрас: вул.Будзёнага 48А, п.38

Пачатак: 18.00

Шчыра запрашаем!