Паміж рэпрэсіямі і салідарнасцю: жанчыны ў Беларусі і ГДР

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Паміж рэпрэсіямі і салідарнасцю: жанчыны ў Беларусі і ГДР

Пад такой назвай 31 траўня з 19:00 да 20:30 пройдзе анлайн-дыскусія DRA e.V. і Фем групы КР у zoom (з сінхронным перакладам на нямецкую і рускую мовы).

Падчас дыскусіі арганізатаркі плануюць абмеркаваць актуальную сітуацыю з жанчынамі-актывісткамі ў Беларусі і магчымыя формы салідарнасці.

Рэгістрацыя па спасылцы.

Эксперткі мерапрыемства:

Сімонэ Брунэр (мадэратарка), працуе для розных ЗМІ як фрылансерка, з фокусам на грамадска-палітычныя падзеі ва Ўсходняй Еўропе.

Альмут Ільзэн, хімік і фатограф, сузаснавальніца і сябра апазіцыйнай групы Ўсходняга Берліна «Жанчыны за мір». Сарэдактарка кнігі «Будзьце гучней! Жанчыны за мір ва Ўсходнім Берліне».

Джэсіка Бок, гісторык, навуковая супрацоўніца Нямецкага лічбавага жаночага архіва.

Юлія Міцкевіч, грамадзянская і палітычная актывістка, сузаснавальніца Фемгрупы КР, гендарная экспертка.

Карына Вульф-Востэн займаецца валанцёрскай дапамогай людзям у крызісных рэгіёнах (Украіна і Беларусь) і каардынуе ініцыятыву па перакладзе тэкстаў аб посттраўматычным стрэсавым засмучэнні на рускую мову.

Прывітальнае слова прамовяць Андрэа Готцес, намесніца кіраўніка дырэктара і Алеся Белановіч-Петц, каардынатарка праекта «Узаемна разам: пашырэнне правоў і магчымасцяў жанчын у Беларусі», DRA e. V.

30 Траўня 2021 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Выйшаў сёмы нумар навуковага часопіса “Гарадзенскі гадавік”
    Выйшаў з друку новы нумар “Гарадзенскага гадавіка”. “Асэнсоўваем гісторыю роднай Гародні, вывучаючы жыццё асоб і сем’яў, заглыбляемся ў свет іх ідэнтычнасці, светапогляду і культурных кодаў, штодзённасці і няпростых жыццёвых рашэнняў”, – напісаў пра нумар “Цэнтр гарадскога жыцця”. Нумар прысцяцілі гісторыкам Таццяне Маліноўскай і Вользе Сабалеўскай, “для якіх адкрыццё таямніц гарадзенскай мінуўшчыны было сэнсам жыцця”. Таццяна […]
  • У Польшчы затрымалі двух беларусаў. Яны перакідвалі кантрабанду праз мяжу дронам
    На мінулым тыдні польскія памежнікі спынілі кантрабанду з 2000 пачак цыгарэт і затрымалі трох чалавек. Тытунёвыя вырабы перакідвалі праз мяжу з дапамогай дрона – паведамілі Hrodna.life у прэс-службе Падляшскага аддзела памежнай службы. “У 900 метрах ад дзяржаўнай мяжы дрон скінуў груз і разгарнуўся да Беларусі. У гэтым месцы  памежнікі заўважылі трох чалавек. Мужчыны падабралі груз […]
  • Тэмпература б’е рэкорды. Як гродзенцы ратуюцца ад спёкі
    У Гродне 21 чэрвеня быў пабіты тэмпературны рэкорд. Паветра прагрэлася да 31,6 градусаў. Папярэдні рэкорд – 30,2 градуса быў зафіксаваны ў 1975 годзе. Hrodna.life даведаўся, як гродзенцы рэагуюць на спёку. Самыя папулярныя напоі ў гродзенскіх кавярнях апошнія два тыдні – “эспрэса-тонік” і “айс-латэ”. Продаж гэтых напояў вырас у пяць разоў, распавялі Hrodna.life у кавярні “Віленская”. […]
  • На Савецкай плошчы з’явіцца яшчэ адзін будынак. Што там можа быць?
    Права арэнды на зямельны ўчастак, які прылягае да дома купца Мураўёва на Савецкай плошчы, прададуць з аўкцыёну. Там пабудуюць яшчэ адзін будынак. Пра гэта паведамілі на сайце гарвыканкама. Аўкцыён пройдзе 13 ліпеня. Участак плошчай 0, 0774 гектара здадуць у арэнду на 50 гадоў. Там з’явіцца адміністрацыйны або гандлёвы аб’ект, рэстаран, гасцініца ці аб’ект аховы здароўя […]
© 2012-2021 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"