Пашыраем геаграфію партнёрства: ад Вінніцы да Ерэвана

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Пашыраем геаграфію партнёрства: ад Вінніцы да Ерэвана

Працоўная сустрэча, прысвечаная абмену досведам паміж арганізацыямі з краін Усходняга партнёрства, якія працуюць са сталымі людзьмі, адбылася 30 чэрвеня на базе праграмы “Універсітэт Залатога Веку”.

Удзел у сустрэчы, ініцыяванай грамадскім аб’яднаннем беларускіх пенсіянераў “Наша пакаленне” (зарэгістраванае ў Польшчы), узялі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый з Вінніцы і Кіева (Украіна), а таксама Ерэвана (Арменія).

сустрэча з гасцямі з Украіны і Арменіі

Кіраўніца праграмы “Універсітэт Залатога ВекуЛана Руднік (на здымку ніжэй злева) прадставіла гарадзенскі досвед працы па актывізацыі сталых людзей.

Лана Руднік

Университет Золотого Века в Гродно: опыт оргнаизации деятельности.ppt from Third Sector

Прысутныя на сустрэчы сябры Рады і актыўныя слухачы УЗВ распавялі гасцям пра працу самакіравання “Універсітэту Залатога Веку”, “Школу добрых справаў”, а таксама дзейнасць валанцёрскай групы “Малодшы брат, малодшая сястра“.

Рада УЗВ

Украінскі досвед працы ў гэтай сфер прадставіў намеснік старшыні праўлення грамадскага аб’яднання “Філасофія сэрцаАляксей Сініцын (на здымку ніжэй).

Аляксей Сініцын

Адной з найбольш цікавых з прадстаўленых ім ідэй праекта была задума стварэння “цэнтраў каворкінга” (цэнтраў сумеснай працы) для сталых людзей, дзе тыя маглі б вучыцца, адпачываць, атрымліваць розныя паслугі.

CoWorking

Удзел у сустрэчы браў таксама Аўсэп Хуршудзян (Hovsep Khurshudyan, на здымку ніжэй)прадстаўнік Кіруючага камітэту Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства, кіраўнік Цэнтра “Вольны Грамадзянін” (Арменія).

Hovsep Khurshudyan

Ён распавёў, што на ўзроўні Форума грамадзянскай супольнасці Усходняга партнёрства плануецца надаваць больш увагі пытанням павышэння якасці жыцця сталых людзей. Для гэтага ў блізкай перспектыве можа быць створаная спецыяльная працоўная група.

Інфармацыяй пра тое, у якіх кірунках адбываецца праца са сталымі людзьмі ў Арменіі, распавяла кіраўніца створанай нядаўна арганізацыі “Саюз старэйшага пакалення” (г. Ерэван) Стэла Манукян (на здымку ніжэй).

Стэла Манукян

Падтрымка здароўя і кантактаў са сваімі роднымі, якія апынуліся за мяжой, рэалізацыя сваіх здольнасцей – гэта тое, што найперш цікавіць сталых армян, якія аб’ядналіся ў гэтую арганізацыю.

Менавіта гэтымі пытаннямі і плануе займацца арганізацыя Стэлы.

У канцы сустрэчы яе ўдзельнікі абмеркавалі магчымасці супрацы ў будучым.

01 Ліпеня 2015 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пачынаюць заліваць каткі. Глядзіце, дзе іх шукаць
    Каб заліць стацыянарныя каткі на вуліцы, патрэбныя пэўны ўзровень снежнага покрыва і мінусавая тэмпература. Як абяцаюць сіноптыкі, бліжэйшыя два тыдні пацяплення не прадбачыцца, а гэта значыць, што можна смела даставаць канькі і лыжы, паведамляе “Гродна Плюс”. Каток у парку Жылібера будзе падрыхтаваны ў бліжэйшыя дні і на гэтай пляцоўцы будзе каля 100 пар канькоў розных […]
  • У Беларусі запусцілі петыцыю, каб зрабіць 2 студзеня непрацоўным днём
    У тэксце петыцыі гаворыцца: “Графік пераносаў працоўных дзён і выхадных апублікаваны. Саўмін вырашыў, што 2 студзеня 2019 г. выхаднога не будзе. Упершыню за шмат гадоў гэты дзень будзе рабочым. Просім станоўча перагледзець рашэнне аб пераносе працоўнага дня з 2 студзеня 2019 года на любую іншую суботу”. Петыцыю ўжо падпісала 1948 чалавек. Адправяць яе ў Міністэрства працы і […]
  • Арт-галерэя «У Майстра» адзначыць 25-гадовы юбілей выставай «Гісторыя ў карцінах»
    21 снежня а 18:00 арт-галерэя «У Майстра» святкуе свой 25-гадовы юбілей. У гонар свята галерэя прэзентуе выставу «Гісторыя ў карцінах». «У Майстра» – найстарэйшая прыватная галерэя горада Гродна. На працягу 25 гадоў галерэя выступала актыўнай арт-пляцоўкай, якая дазваляла мастакам выказацца. Галерэя дала старт шматлікім маладым мастакам горада, дапамагла рэалізаваць смелыя, эксперыментальныя праекты. У гонар юбілею […]
  • На Вішняўцы не дачакаліся камунальнікаў і выйшлі на ўборку снегу самі
    Жыхары дома 14а па вуліцы Крамко не дачакаліся камунальных службаў і выйшлі на ўборку снегу самі. Гэта заняло два гадзіны. “Хіба за адзін раз у кожны куток 300-тысячнага горада можа дабрацца снегаачышчальнік ?!”, піша “Гродзенская праўда”. – Засяліліся ў гэты дом 7 гадоў таму, за гэты час 3-4 разы бывалі моцныя снегапады. І кожны раз, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY