Павіншавалі сяброў з Літвы

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Павіншавалі сяброў з Літвы

Дэлегацыя УЗВ узяла ўдзел у святочных мерапрыемствах, прысвечаных 10-годдзю нашых партнёраў з Універсітэту трэцяга веку г. Мар’ямпале.

Навучэнцамі гэтага ўніверсітэту ў 2014-2015 гг. з’яўляліся больш за 700 чалавек, якія навучаліся на 15 факультэтаў (культуры, замежных моваў, хатняй гаспадаркі, гісторыі і інш.).

слухачы і госці ўніверсітэту ў Мар'ямпале

Сядзіба ўніверсітэта знаходзіцца ў будынку Мар’ямпальскага каледжа, дзе і адбываецца большасць заняткаў.

каля будынка ўніверсітэта ў Мар'ямпале

Ужо пасля ўрачыстай імпрэзы гарадзенская дэлегацыя ў суправаджэнні дэкана факультэта хатняй гаспадаркі Аўдроне Путаўскене (на здымку ў першым шэрагу трэцяя злева ў першым шэрагу) наведалі залы, у якіх адбываюцца заняткі для сталых людзей.

мы ў Мар'ямпале

Сяброўскія сувязі паміж УЗВ і калегамі з Мар’ямпале завязаліся ў 2013 г., калі кіраўніца тамтэйшага ўніверсітэту Она Сакалаўскене разам з 2 сваімі калегамі прыехалі ў Гродна на міжнародную канферэнцыю па актывізацыі сталых людзей. Праз паўгады з візітам у адказ Мар’ямпале наведала ўжо гарадзенская дэлегацыя.

Вясной 2014 г. нашыя літоўскія калегі прыехалі ў Гродна цэлым аўтобусам. Тут яны мелі магчымасць пазнаёміцца з гісторыяй і самымі цікавымі месцамі нашага горада, а таксама зладзілі сумесна з УЗВ вялікі канцэрт на сцэне ДК «Цветліт».

віншуем Мар'ямпале

Юбілейнася імпрэза, прысвечаная 10-годдзю ўніверсітэта трэцяга веку ў Мар’ямпале, адбывалася ў Цэнтры культуры гэтага ўтульнага літоўскага гарадка.

На сцэну для віншавання нязменнай кіраўніцы мар’ямпальскага ўніверсітэту Оны Сакалаўскене і яе калегаў адзін за адным падымаліся прадстаўнікі розных міністэрстваў, мясцовых уладаў, грамадскіх арганізацый.

віншаванні для Оны

Асабліва кранальнымі атрымаліся выступ унучкі Оны Сакалаўскене, а таксама яе дачкі, якая выйшла на сцэну са сваімі выхаванцамі з дзіцячага хора.

дачка Оны

Павіншаваць сваіх калегаў з юбілеем прыехалі прадстіаўнікі ўніверсітэтаў трэцяга веку з Алітуса, Друскенікаў, Бірштонаса, іншых літоўскіх гарадоў, а таксама польскіх Сувалак і латвійскай Юрмалы. Гарадзенская дэлегацыя была адна з найбольш шматлікіх (11 чалавек) і складалася з кіраўніцтва УЗВ, сябраў Рады, выкладчыкаў секцый.

падарункі ад гарадзенцаў

У гонар нашых літоўскіх сяброў са сцэны прагучалі «Многія лета» і яшчэ адно музычнае пажаданне.

Падарункі ад гарадзенцаў для сяброў з Мар'ямпале

Падарункі ад гарадзенцаў для сяброў з Мар’ямпале

У другой частцы імпрэзы адбыўся канцэрт, у час якога выступілі танцавальны калектыў з Юрмалы, а таксама некалькі творчых калектываў, якія дзейнічаюць пры мар’ямпальскім універсітэце трэцяга веку.

Выступае танцавальны калектыў з Юрмалы

Выступае танцавальны калектыў з Юрмалы

Спявае хор Мар'ямпальскага ўніверсітэту

Спявае хор Мар’ямпальскага ўніверсітэту

На наступны дзень гаспадары арганізавалі для гасцей з Гродна і Юрмалы экскурсію па горадзе.

экскурсія

Мар’ямпале ўразіў чысцінёй вуліц, неверагоднай прыгажосцю аграмаднага Парка паэзіі ў цэнтры горада (з арыгінальнай падсветкай, вялікай колькасцю спартыўных пляцовак і месцаў для адпачынку), строгай архітэктурай храмаў, вялікай колькасцю помнікаў людзям, якія пакінулі свой след у гісторыі горада.

Парк паэзіі ў Мар'ямпале

Парк паэзіі ў Мар’ямпале

Помнік Ёнасу Яблонскісу, дзеду Вітаўтаса Ландсбергіса

Помнік Ёнасу Яблонскісу, дзеду Вітаўтаса Ландсбергіса

Па дарозе ў Гродна гарадзенская дэлегацыя завітала ў Грута Парк каля Друскенікаў, у якім на некалькіх дзесяткаў гектараў створаны сапраўдны музей пад адкрытым небам, галоўнымі экспанатамі якога з’яўляюцца помнікі і іншыя сведчанні савецкай эпохі, якая для большасці жыхароў Літвы асацыюецца з рэпрэсіямі і нацыянальным прыгнётам.

Парк савецкай эпохі каля Друскенікаў

Парк савецкай эпохі каля Друскенікаў

Цяпер мы чакаем нашых сяброў з Мар’ямпале зноў на сваёй зямлі, на запланаванай на снежань гэтага года міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай адстойванню інтарэсаў сталых людзей.

Фота Вольгі Галецкай і Ліліі Грыгарук

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Беларускі Вудсток. Як закрываўся фестываль “Басовішча”
    “Гэта гістарычны момант”, – кажа са сцэны вядоўца, гродзенскі актор Аляксандр Рацько. І дадае, што кожны з нас зараз далучаецца да гэтай самай гісторыі. Каля Гарадка (па-польску – Грудэка) завяршылася “Басовішча” – беларускі фестываль у Польшчы з 30-гадовай гісторыяй. Hrodna.life адправіўся зафіксаваць гэты момант і даведацца, што будзе далей. Здаецца, мне расказалі пра гэты фестываль, […]
  • У Гродне усталёўваюць незвычайныя афішы
    З 21 ліпеня ў Гродне сталі з’яўляцца незвычайныя афішы. Яны ўжо ёсць на Савецкай плошчы і каля аўтавакзала. Іх устаноўку прымеркавалі да хуткага адкрыцця VIII Біг-Міні-фестывалю. Яркія афішы аформлены на старых дзвярах. Некалькі дзён раней, таксама да адкрыцця фестывалю, арганізатары ўсталявалі гарадское піяніна ў ГЦ Old City. Зайграць на музычным інструменце можа любы жадаючы. VIII […]
  • У Воранаўскім раёне кіроўца легкавушкі збіў веласіпедыстку і з’ехаў. 58-гадовая жанчына загінула
    Сёння каля 18.00 на восьмым кіламетры аўтадарогі Воранава – Навіянка ў раёне вёскі Кавалеўшчына аўтамабіль збіў 58-гадовую веласіпедыстку, якая ехала ў спадарожным кірунку. Жанчына памерла на месцы здарэння, паведамляе телеграм-канал прэс-сакратара МУС Рэспублікі Беларусь. Кіроўца з месца аварыі ўцёк. Для пошуку аўтамабіля ў некалькіх раёнах уводзіўся план “Перахоп”. На месца здарэння выехалі супрацоўнікі ДАІ і […]
  • Глядзіце, як выглядаюць чорна-белыя здымкі Гродна, размаляваныя нейрасеткай
    Нейрасеткі, якія размалёўваюць чорна-белыя фатаграфіі, гэта ўжо не навінка. З дапамогай сэрвісу ColouriseSG мы дадалі яркасці старым здымках, якія прынеслі нам чытачы. Гімназісткі на вуліцы Ажэшкі, 1930-я гг. З архіву сям’і Церабей Гродзенцы на вуліцы Дамініканскай (сёння Савецкая), 1930-я гг. З архіву сям’і Сямёнавых  Юныя гродзенкі на вуліцы Леванабярэжнай, 1940-я гг. З архіву сям’і Раманоўскіх […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY