Павіталі новых ЕВС-валанцёраў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Павіталі новых ЕВС-валанцёраў

30 кастрычніка 2018 адбылася міжкультурная вечарына, якую арганізавалі ЕВС-валанцёры ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Больш за 30 чалавек прыйшло павітаць ЕВС-валанцёраў Пшэмка, Аляксандру і Марка, якія ўжо некалькі тыдняў жывуць у Беларусі.

Валанцёры прыехалі ў Гродна ў межах Еўрапейскай валанцёрскай службы, якая дае магчымасць маладым людзям да 30 гадоў удзельнічаць у валанцёрскай працы ў розных краінах.

Прывітальная вечарына стала выдатнай магчымасцю для Аляксандры, Марка і Пшэмка распавесці пра сябе, пра краіны, адкуль яны прыехалі, і пра прычыны, па якіх яны будуць 10 месяцаў жыць у Беларусі.

Вечарына працягнулася размовамі ў сяброўскай атмасферы ды нефармальным зносінамі.

 

Калі вы хочаце паехаць на EVS ці дапамагаць ЕВС-валанцёрам у Гродна, пішыце на 3sektaryia@gmail.com.

А вось невялiчкая фотасправаздача з вечарыны:

Здымкі: Марына Нікіфарэнка.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Незаконны прызыў». Гродзенец патрабуе кампенсацыю за паўгода ў войску
    У 22-гадовага Мікіты Балоціна з Гродна язва дванаццаціперснай кішкі. З такім захворваннем ён паводле закону ў мірны час “не прыдатны”. Аднак малады чалавек праслужыў у арміі паўгода, перш чым яго камісавалі. Цяпер ён збіраецца вярнуць сабе страчаныя, як ён лічыць, за гэты час 10 000 рублёў, пішуць naviny.by. «Збірайся ў армію. Папрацуеш потым» У мінулым годзе […]
  • Жывёлы шукаюць дом: два сабакі і кот, якія могуць стаць вашымі сябрамі
    Разам з зоаабарончай арганізацыяй “Адданыя сэрца” пачынаем публікаваць фатаграфіі жывёл, якія шукаюць новы дом і новага любячага гаспадара. Паглядзіце, можа сярод іх ёсць і ваш будучы верны сябар? Цэзар шукае дом Хлопец сярэдняга памеру, малады (яшчэ няма двух гадоў) і гуллівы. Выдатна ладзіць з сабакамі. Да людзей недаверлівы, яго давер яшчэ трэба заслужыць. Гэта і […]
  • Веламарафон “Суседзі-2019” стартаваў на Аўгустоўскім канале пад Гродна
    На шлюзе “Дамброўка” 20 ліпеня стартаваў 9-ы веламарафон “Суседзі”. У гэтым годзе на выбар удзельнікаў былі чатыры дыстанцыі – на адну больш, чым у мінулыя гады. На марафон зарэгістравалася амаль 1000 удзельнікаў. Сярод іх каля 90 замежнікаў. Акрамя звыклых літоўцаў і палякаў, прыехаў і веласіпедыст з Будапешта. Але як заўсёды лідзіруюць беларусы – іх сярод […]
  • Гродзенцы адолелі першы этап велатура вакол Балтыкі
    Прадстаўнікі “ВелаГродна” разам з літоўскім клубам LKA 19 ліпеня пераадолелі першыя 1000 км па Балтыйскім узбярэжжы. Спыніліся каля мяжы з Германіяй. Стартавалі велааматары 6 ліпеня ў цэнтры Вільні ў Дзень дзяржаўнасці Літвы. Стартавала 37 чалавек, сярод іх 4 гродзенца. 19 ліпеня група пераадолела першы этап у Свінауйсце [горад у Заходне-Паморскім ваяводстве Польшчы – рэд.]. «Пераадолелі […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY