Першая беларуская Школа Медыяменеджменту адкрывае набор слухачоў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Першая беларуская Школа Медыяменеджменту адкрывае набор слухачоў

Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Раў сумесна з установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (г. Гродна), пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie аб’яўляе набор слухачоў у Школу медыяменеджменту.

Мэта

Паляпшэнне якасці беларускіх медыяпраектаў праз павышэнне кваліфікацыі іх менеджэраў

Фармат Школы

4 модулі, кожны працягласцю 1 месяц (2-3 дні стацыянарнага навучання і дыстанцыйныя заданні на платформе Moodle).

Трэнеры

Трэнеры з Беларусі, Украіны, Славакіі якія маюць вялікі досвед працы і прайшлі папярэдняе навучанне па спецыфіцы змяшанага навучання.

Слухачы

Менеджэры журналісцкіх і грамадскіх медыяпраектаў, матываваныя на атрыманне інавацыйных ведаў ды іх ўкараненне ў сваіх рэдакцыях. Склад групы – 15 чалавек.

Пачатак заняткаў

Пачатак першага модуля – 3 сакавіка 2017 года.

Тэмы модуляў

  1. Як развіваць стратэгію вашага медыя-рэсурса (3-31 сакавіка, стацыянарны трэнінг 3-5 сакавіка);

  2. Як ствараць, прасоўваць і прадаваць ваш кантэнт (1 – 28 красавіка, стацыянарны трэнінг 1-2 красавіка);

  3. Як зарабляць грошы стандартнымі і нестандартнымі шляхамі і як іх эканоміць (29 красавіка- 26 траўня, стацыянарны трэнінг  29-30 красавіка);

  4. Як стварыць эфектыўную каманду і кіраваць ёй (27 траўня- 20 чэрвеня, стацыянарны трэнінг 27-28 траўня).

24 чэрвеня – выпускная сустрэча, выдача сертыфікатаў.

Умовы

Навучанне ў Школе бясплатнае.

Абвязковы ўдзел ва ўсіх модулях Школы і выкананне ўсіх заданняў.

Усе ўдзельнікі, якія паспяхова пройдуць курс навучання, атрымаюць Сертыфікат пра заканчэнне Школы.

Арганізатары забяспечваюць удзельнікаў Школы харчаваннем і пражываннем на час стацыянарных сесій Школы, а таксама праезд на месца правядзення Школы.

Заявіцца

Неабоходна запоўніць апытанку да 10 лютага 2017 г.

Арганізатары Школы звяжуцца з кандыдатамі да 15 лютага і ўзгадняць даты правядзення сумоўя з кожным з заяўленых.

Спіс групы будзе сфарміраваны да 23 лютага.

Дадатковая інфармацыя

E-mail: mediamanagementbelarus@gmail.com

Глядзіце таксама інтэрактыўную абвестку Школы:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Якой будзе дарожная інфраструктура ў мікрараёне Грандзічы
    Новы мікрараён Грандзічы пачалі ўзводзіць крыху больш за год таму. На дадзены момант тут ужо здадзены некалькі дамоў у эксплуатацыю, працягваецца ўзвядзенне жылой забудовы, вядуцца актыўныя работы па пракладцы дарог. -На цяперашні час мы ўжо ўвялі дзве – вуліца Асфальтная і частка вуліцы Глухава. У цяперашні час вядуцца будаўніча-мантажныя працы на вуліцы Саяпіна, якую плануем […]
  • “У Гродне сфармаваўся свой рынак тарыфаў”? Чаму таксісты мала зарабляюць (і страйкуюць)
    Сёння на паркоўцы гродзенскага гіпермаркета “Карона” на страйк на некалькіх дзясятках аўто сабраліся таксісты. Кіроўцы занепакоеныя недастатковымі тарыфамі і прапануюць урэгуляваць рынак пасажырскіх перавозак у рэгіёне, піша grodnonews.by. Па іх словах, новыя агрэгатары таксі першапачаткова даплачвалі, калі кошт заказу быў менш за мінімальны. Зараз даплаты прыбралі, разам з гэтым прыкметна ўпала заработная плата. – Зараз […]
  • Нічога добрага. Чаму ў кастрычніку квітнеюць каштаны – і чым гэта пагражае
    Сёлета кастрычнік радуе беларусаў цёплым і сонечным надвор’ем. У некаторых гарадах паўторна квітнеюць каштаны. Белыя кветкі, якія з’явіліся на дрэвах побач з жоўтым пожухлым лісцем, заўважылі ў Магілёве, Гродне і Бабруйску, а ў Віцебску па другім разе распусціўся бэз, піша tut.by. Праўда, спецыялісты кажуць, што для дрэў восеньскіе кветкі не абяцаюць нічога добрага. Восеньскае квітненне дрэў, […]
  • МВФ залічыў Беларусь да краінаў, якія развіваюцца
    Міжнародны валютны фонд стаў ужываць у справаздачах новы падзел краінаў на групы. Цяпер краіны Садружнасці незалежных дзяржаваў (СНД) не групуюцца разам, піша “Радыё Свабода”. Частка краінаў СНД, у ліку якіх і Беларусь, трапіла ў групу «Еўропа, што паўстае і развіваецца» (Emerging and Developing Europe). У гэтай групе цяпер таксама Малдова, Расея і Украіна – разам з Вугоршчынай, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY