Першы беларускі IdeaLab: не праваронь!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Першы беларускі IdeaLab: не праваронь!

Спланаваць і стварыць з дапамогай крутых экспертаў цікавую медыягісторыю змогуць удзельнікі  IdeaLab, які адбудзецца 7-8 кастрычніка ў Мінску. Сярод арганізатараў імпрэзы – ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца журналісты і грамадзянскія актывісты, якія на працягу двух сутак (у тым ліку ноччу) разам будуць працаваць над сумеснымі медыяпраектамі. Дапамагаць ім у гэтым будуць інфаграферы, дызайнеры ды іншыя спецыялісты з Беларусі, Украіны, Германіі.

Як заявіцца грамадскім актывістам

Прадстаўнікам грамадскіх ініцыятываў трэба запоўніць заяўку на ўдзел, у якой падрабязна апісаць тую ідэю (гісторыю, праблему), якая, на вашу думку, можа легчы ў аснову медыяпраектаў і вартая быць прадстаўлена шырокай публіцы.

Пасля папярэдняга адбору заявак, які правядуць прадстаўнікі арганізацый-партнёраў IdeaLab, не менш за 15 з заяўленых ідэй будуць прэзентаваныя прадстаўнікамі НГА ў першы дзень імпрэзы.

Менавіта гэтыя ідэі лягуць у аснову будучых медыйных праектаў, над якімі будуць працаваць сфармаваныя на IdeaLab каманды.

Для прадстаўнікоў НГА ўдзел у мерапрыемстве – добры шанец наладзіць узаемадзеянне з медыя і журналістамі, самім адчуць сябе членам рэдакцыйнай каманды, апрабаваць новыя інструменты візуалізацыі дадзеных, стварэння мультымедыйных гісторый і г.д. Але галоўнае – выдатная магчымасць распавесці шырокай публіцы пра тыя праблемы, якімі займаецца вашая арганізацыя.

Як заявіцца журналістам

Прадстаўнікам медыя таксама трэба запоўніць заяўку, у якой пацвердзіць сваю гатоўнасць не толькі ўдзельнічаць у IdeaLab, але і апублікаваць гатовы праект у сваім медыя.

Да ўдзелу ў мерапрыемстве запрашаюцца журналісты, якія спецыялізуюцца на сацыяльнай, экалагічнай і культурнай тэматыкі. Форма ўласнасці медыя, а таксама іх выгляд (друкаванае, электроннае, онлайн) – значэння не маюць.

Для ўдзелу ў IdeaLab будуць адабраны 30 прадстаўнікоў медыя.

Журналістам удзел у імпрэзе дасць доступ да ўнікальных гісторый, якія раней нідзе не публікаваліся, да кансультацый з боку дасведчаных медыя-экспертаў, інфаграфераў, сторытэлераў.

У час IdeaLab будуць арганізаваны майстар-класы і індывідуальныя кансультацыі ментараў для ўсіх каманд, якія працуюць над праектамі.

У канцы імпрэзы прафесійнае журы, якое складаецца з ментараў і арганізатараў IdeaLab, ацэніць усе прадстаўленыя праекты. Лепшы з іх атрымае прыз ад спонсараў.

Апошні тэрмін падачы заявак ад прадстаўнікоў НГА і журналістаў – 25 жніўня 2017 года.

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць, напісаўшы на адрас mediamanagementbelarus@gmail.com

Дата правядзення IdeaLab: 7-8 кастрычніка 2017 года

Месца правядзенне: Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр імя Ёханэса Рау.

IdeaLab – хакатон, які сумесна ладзяць Школа журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ёханэса Рау, установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый“, ГА “Цэнтр “Трэці сектар” пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Сяргей Саладоўнікаў вяртаецца ў “Нёман”
    Пресс-служба гродненского клуба сообщила о возвращение в Гродно Сергея Солодовникова.  С 21 января специалист назначен директором СДЮШОР “Неман”, он в прошлом сезоне возглавлял перволиговую “Лиду”. Сергей Витальевич в отдельном представлении не нуждается. Достаточно сказать, что в качестве игрока Солодовников сыграл за наш клуб 396 официальных игр, а в качестве главного тренера провёл 355 матчей. Возглавлявший СДЮШОР с […]
  • #10yearchallenge: што і як змянілася ў Беларусі за 10 год, а што засталося без змен
    У сеціве набірае папулярнасць #10yearchallenge: людзі выкладваюць свае сучасныя здымкі і здымкі 10-гадовай даўніны. Hrodna.life параўнаў, як змянілася за гэты перыяд Беларусь. Заробкі Сярэдні заробак па краіне ў 2009 годзе складаў 357$. Дакладна сказаць, якой будзе сярэдня зарплата у 2019 годзе, пакуль немагчыма. Паводле дадзеных за 2018 год – 465$. Згодна з абяцанкамі кіраўніцтва краіны, сёлета заробкі будуць прыкладна на […]
  • Пад Гродна машына пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе
    20 студзеня, а палове на сёмую вечара, у вёсцы Табала кіроўца Renault наехаў на  соракапятилетнего мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці. На дадзены момант складана сцвярджаць, ці быў пешаход у стане алкагольнага ап’янення. Мужчына быў апрануты ў цёмную вопратку, на якой меліся святлаадбівальныя элементы. Следчыя яшчэ […]
  • Стала вядома, калі адкрыюць М6 у Гродзенскай вобласці
    На М6 гэтай вясной увядуць яшчэ 120-кіламетровы ўчастак з рухам па чатырох палосах. Ужо цяпер на выпадак недахопу тэхнікі падчас моцных снегападаў і завей РУП «Гродноавтодор» заключыла дамовы з дарожна-будаўнічым трэстам №6 г. Гродна, прадпрыемствамі меліярацыйных сістэм аб дапамозе тэхнікай. Яе рэзерв складае 51 адзінку, піша grodnonews.by. У ходзе абнаўлення аўтамагістралі рэканструявалі дзве вытворча-тэхналагічныя пляцоўкі. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY