У пачатку красавіка прадстаўнікі кіраўніцтва УЗВ наведалі ў сталіцы Швецыі каледж PRO — найбуйнейшай шведскай арганізацыі пенсіянераў. Гаворка ў час візіту ішла пра магчымасці супрацы паміж УЗВ і гэтым каледжам.
Офіс каледжа знаходзіцца ў прыгарадзе Стакгольма Сольне і месціцца ў будынку Народнага дома, паслугамі якога могуць скарыстацца мясцовыя жыхары і мясцовыя грамадскія арганізацыі.
Каледж займае палову паверха, на якіх знаходзяцца тры навучальныя залы, пакоі для выкладчыкаў, невялікая бібліятэка і кухня.
Сістэма навучання ў каледжы адрозніваецца ад УЗВ. Людзі тут запісваюцца на курсы працягласцю ад 5 да 15 тыдняў. Заняткі праводзяць нанятыя ў штат выкладчыкі.
У момант, калі мы знаходзіліся ў гасцёх, адбываўся запіс на курсы, прысвечаныя гісторыі Стакгольма, Еўропы, Амерыкі, а таксама курсы па мастацтве і рукадзеллю.
Такія адукацыйныя пляцоўкі, заснаваныя PRO, якія наведваюць 120 тыс. чалавек. Арганізацыя таксама мае вялікі досвед адстойвання інтарэсаў сталых людзей на мясцовым і нацыянальным узроўнях, што можа быць карысным нам у кантэксце рэалізацыі кампаніі «Горад, прыязны да сталых людзей».
Папярэдне на восень бягучага году запланаваны абмен дэлегацыямі УЗВ і PRO.
Праект “Паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей праз адукацыю, актывізацыю і валанцёрскую дапамогу” рэалізуецца грамадскім аб’яднаннем “Цэнтр “Трэці сектар” і прафінансаваны Фондам “Памяць, адказнасць і будучыня” (EVZ) у межах праграмы “Месца сустрэчы: дыялог”. Арганізатар праграмы ў Беларусі – міжнароднае грамадскае аб’яднанне “Узаемапаразуменне”.
Гэтая публікацыя не адлюстроўвае меркаванне фонда EVZ. Адказнасць за змест нясе аўтар/нясуць аўтары.