Польскія валантэркі пра Гродна і гарадзенцаў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Польскія валантэркі пра Гродна і гарадзенцаў

Валантэркі Караліна і Пауліна прыехалі ў Гродна ў ліпені, каб дапамагаць у працы над публікацыямі ў інтэрнет-выданні “Твой Стыль”.

Якія ўражанні дзяўчын ад побыту ў Беларусі – ад мясцовасці, людзей, штодзённага жыцця і журналісцкай працы?

Караліна Дарошка, 25 гадоў, Беласток

На пачатку з’явілася думка пра выезд на Беларусь. Усходняя Еўропа заўсёды мяне цікавіла, таму калі з’явілася магчымасць удзелу ў валантэрскім праекце ў Гродне, я не магла прапусціць такі шанец.

Гродна, які знаходзіцца зусім надалёка ад майго роднага Беластоку – усяго за 80 кіламетраў, аказаўся зусім іншай рэчаіснасцю. На шчасце, розніца ў ментальнасці і культуры не перашкодзіла мне акліматызавацца, а стала хутчэй імпульсам да адкрыцця ў сабе – праз параўнанне – асаблівасцяў польскай ментальнасці.

Побыт у Гродне дае мне магчымасць назіраць за працай журналістаў знутры – бачыць як бы “журналісцкую кухню”. Перакладаючы тэксты і размаўляючы штодзень з людзьмі, я ўдасканальваю сваю расейскую мову. Дзякуючы ўдзелу ў праекце пераканалася, што невырашальных праблемаў няма – трэба толькі пачаць рабіць!

Пауліна Гічан, 24 гады, Беласток

Ніколі раней не думала пра выезд на валантэрства, не шукала праект – можна сказаць, што праект прыйшоў да мяне сам па сабеJ Даведалася пра яго ад каляжанкі, якая была валантэркай ў “Трэцім сектары” ўвосень 2010 года. Ужо колькі гадоў цікаўлюся Беларуссю, але ніколі раней не выпадала туды паехаць. Таму калі даведалася аб праекце ў Беларусі, не вагалася ні хвіліны. Магчымасць правесці ў Беларусі 3 месяцы, працуючы ў няўрадавай арганізацыі, якой ёсць “Трэці сектар”, была надта прывабнай, калі яе прапусціць!

Раней падарожнічала троху па Усходняй Еўропе, таму Беларусь нямоцна здзівіла, хоць нельга не заўважыць розніцу культурную і ментальную. Аднак тыя розніцы ёсць тым, што ў такіх паездках цікавіць найбольш. Гродна зрабіла на мяне вельмі пазітыўнае ўражанне. Горад чароўны, хоць і поўны кантрастаў. Толькі грамадскі транспарт пакідае жадаць лепшагаJ Агульныя ўражанні ад побыту на Беларусі – гэта найперш адкрытыя і прыязныя людзі, прыгожыя краявіды, павольныя цягнікі і перапоўненыя маршруткі;) Гэта краіна, на мой погляд, вялізнага неадкрытага патэнцыялу турыстычнага. Варта прыехаць, да чаго буду ўсіх горача заахвочваць.

Побыт на праекце – гэта здабыццё новых каштоўных досьведаў на розных узроўнях – не толькі ў сферы інтэрнет-журналістыкі, але таксама ў камунікацыі паміж людзьмі, міжкультурнай камунікацыі, удасканаленні моўных уменняў.

Караліна і Пауліна мелі мегчымасць удзелу ў дзейнасці Цэнтра “Трэці сектар” у межах акцыі Еўрапейская валантэрская служба праграмы “Моладзь у Дзеянні” ў супрацоўніцтве з польскай арганізацыяй “Anawoj“.

Валантэрскія праекты ГА «Цэнтр «Трэці сектар» рэалізуюцца ў межах Праграмы ЕС «Моладзь у Дзеянні», акцыі «Еўрапейская валантэрская служба», пра магчымасці ўдзелу ў праграме для маладых беларусаў можна паглядзець па спасылцы тут.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “Людзі – гэта таксама эпоха”. У Гродне адкрылі выставу рэтра-здымкаў на мосце
    У межах святкавання Дня горада 14 верасня на парэнчах моста ў пачатку вуліцы Горкага адкрылася выстава старых фотаздымкаў, падрыхтаваная рэдакцыяй Hrodna.life. На выявах сучасныя гродзенцы могуць убачыць тых, хто жыў у горадзе да другой сусветнай вайны, высылак і гета: як яны апраналіся, якім быў іх горад. Незвычайнае месца для выставы прапанавала кіраўніцтва Гродна, каб зрабіць […]
  • Калізей і Лёсік. Топ-10 фігурак з сыру з Фестывалю сыру ў Гродне
    У рамках святкавання Дня горада прайшоў Фестываль сыру. Традыцыйна прадпрыемствы паказалі фігуркі, зробленыя з сыру – і гэта выглядае цікава. Сярод іх – мяч, Калізей і прысвечаныя Еўрапейскім гульням фігуры. Некаторыя фігуркі пакрывалі жэлацінам для трываласці. Для стварэння каляровых скульптурок выкарыстоўвалі харчовыя фарбавальнікі. Многія з фігур ядомыя. На фестывалі можна было купіць новыя гатункі сыру, […]
  • Як размалявалі Гродна да Дня горада
    Зубры ў кветках, арнамент і яркія фарбы: алею з карцін на асфальце прэзентавалі ў Дзень горада, піша grodnonews.by. The post Як размалявалі Гродна да Дня горада appeared first on Hrodna.life.
  • Глядзіце, як Яўген Назарэвіч з кнігі рэкордаў Гінеса спрабаваў пабіць свой рэкорд
    На плошчы Леніна госці свята асабліва чакалі выступ Яўгена Назарэвіча. Ён шматразовы рэкардсмен сусветных рэкордаў Гінеса ў гіравым марафоне, майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь, заслужаны майстар спорту Міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту. У гэты святочны дзень ён падняў гіру вагой 50 кілаграмаў 75 разоў. Выступ прысвяціў Гродна і сваёй малой радзіме – Шчучыншчыне, піша […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY