Поспех у інтэрнэце? Гэта рэальна! (+практычныя парады)

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Поспех у інтэрнэце? Гэта рэальна! (+практычныя парады)

Як з дапамогай інтэрнэту дасягнуць і асабістых, і арганізацыйных мэтаў? Глыбокія практычныя адказы на гэтае складанае пытанне атрымалі ўдзельнікі чацвертай адукацыйнай сесіі By_HUB, арганізаванай ГА “Цэнтр “Трэці сектар” у Гродне.

Пляцоўка By_HUB мае на мэце абмен ідэямі, камунікацыю людзей, зацікаўленых у засваенні розных інтэрнэт-тэхналогіях.

Украінскія медыяэксперты, трэнеры Віталь Мароз і Сяргей Даніленка далі не толькі тэарэтычныя веды па прасоўванні праектаў і ідэй з дапамогай інтэрнэту, але і паказалі ўдзельнікам шмат інструментаў для прывабнай прэзентацыі сябе ці свайго праекту шырокай аўдыторыі.

Віталь Мароз

Сяргей Даніленка

Пасля знаёмства з удзельнікамі трэнінгу Віталь зазначыў: “Мы ў Гродна чацвёрты раз. Нам заўжды вельмі цікава знаёміцца з новымі людзьмі, перадаваць ім наш вопыт. Мы не любім пасіўных людзей. Нягледзячы на тое, што надвор’е спрыяе таму, каб быць пасіўнымі, уключайцеся ў працу”.

Вельмі шмат інтэрнэту

Інтэрнэт-праекты з выхадам у offline

Віталь і Сяргей распавялі прысутным, што такое праектнае мысленне і якія ў яго ёсць асаблівасці: “Праекты бываюць вельмі рознымі. Пад імі маюцца на ўвазе любыя арганізаваныя дзеянні. Гэта і Вялікая Кітайская сцяна, і розныя бізнэс-праекты кшталту The Walt Disney Company, якую ў Галівудзе заснаваў Уолт Дыснэй, і фестывалі тэатраў, і праект самога сябе…”

Трэнеры адразу зазначылі: “Мы не будзем гаварыць пра грошы, пра прыбытак. Наша задача – расказаць, як уплываць на эмоцыі і пачуцці людзей, каб прыцягнуць і ўтрымаць іх увагу на вашым сайце”. Віталь і Сяргей акцэнтавалі ўвагу ўдзельнікаў трэнінгу менавіта на інфармацыйным складніку любога праекту. Перад слухачамі паставілі наступныя пытанні: як знайсці аднадумцаў, як распрацаваць стратэгію, як скаардынаваць дзеянні ў камандзе, як уплываць на грамадскае меркаванне, як вывесці людзей у offline, як вымяраць вынікі сваёй дзейнасці і павышаць эфектыўнасць сваёй працы…

Удзельнікі трэнінгу

Галоўнае, што вы павінны зразумець і сфармуляваць, падыходзячы да стварэння нейкай ініцыятывы, – мэта, якой вы хочаце дасягнуць. Не абстрактна, “каб быў мір ва ўсім свеце”, а дакладна і канкрэтна: арганзаваць паркоўку для ровараў каля Універсітэта культуры, альбо выратаваць будынак гарадзенскай сінагогі ад “рэастаўрацыі”. Толькі пасля фармулявання мэты можна пачынаць збіраць каманду ды аднадумцаў з дапамогай тых жа сацыяльных сетак.

Інфармацыйная частка кожнага праекту мае свае складнікі, якія робяць вашу ідэю больш разгорнутай, а праект – цікавым і гарманічным. Такімі складнікамі з’яўляюцца партнёры, кліенты, журналісты, канкурэнты, грамадскасць. Гаворачы пра апошнік чыннік – грамадскасць – трэнеры патлумачылі, якія ўмовы неабходныя для таго, каб праект стаў “сваім” для інтэрнэт-карыстальнікаў.

Істотна аб’яднаць людзей вакол пэўных каштоўнасцяў. З аўдыторыяй трэба размаўляць на іх мове, абавязкова варта наладжваць актыўную камунікацыю з людзьмі: усе паспяховыя праекты маюць feed-back. Ваш праект будзе больш цікавым, калі вы будзеце шукаць нестандартныя, арыгінальныя спосабы, каб данесці да чытача-слухача-гледача пэўныя мэсыджы. Гэта разнастайныя флэшмобы з выхадам у offline (напрыклад, папулярны флэшмоб “Free hugs” – бясплатня абдымкі), забаўныя відэаролікі, інтэрактыўныя гульні, фотапраекты, падкасты, галасавалкі, топы і рэйтынгі, карыкатуры, матыватары і дэматыватары, інфаграфіка, цікава аформленыя цытаты вядомых людзей, коміксы… Наогул, гумар у інтэрнэце – гэта тое, без чаго немагчыма ўявіць сучасны папулярны праект.

Калі вы выпрацавалі стратэгію прасоўвання вашага праекту ў інтэрнэце, трэба вызначыцца, якія платформы вы будзеце скарыстоўваць для дасягнення вашых мэтаў. Гэта могуць быць Facebook, Vkontakte, YouTube, Vimeo, Twitter, Tumblr, Blogger, Slideshare, Flickr, Issuu, iBooks, Pinterest.

Адной з падтэм трэнінгу быў дызайн медыяпраектаў. Абмеркавалі ўсё: найбольш выгадны фон для сайтаў ці блогаў (лепей за ўсё – чорным па белым, але можна і наадварот), памер і кегль шрыфта, вылучэнне істотных думак тлустым (лепей ужываць мінімальна, выключэнне – інтэрв’ю, дзе “болдам” вылучаюцца пытанні журналіста), падзяленне тэкста на абзацы, афармленне цытат (у беларускай медыяпрасторы гэта добра робяць часопісы 34mag, CityDOG, ky-ky), ілюстрацыі для праекту (ёсць інтэрнэт-часопісы, якія для кожнай тэмы прыдумляюць асаблівы дызайн старонкі), арыгінальную вёрстку старонак сайта…

Сяргей Даніленка і адзін з удзельнікаў семінару

Безумоўна, шмат увагі надавалі сацыяльным сеткам. У асноўным вялі гаворку пра Facebook ды Twitter. Сярод іншага Віталь расказаў, як абараніць свой профіль у Фэйсбуку ад непажаданых чытачоў (тры ступені прыватнасці запісаў: грамадскія, для сяброў, толькі для сябе), ад хакераў (абавязкова праверце, ці скарыстоўваеце вы пратакол https). Таксама трэнер звярнуў увагу ўдзельнікаў на кантэнт профіляў, на аватаркі, паказаў прыклады ўдалых фотаздымкаў (партрэт чалавека) і не вельмі (чалавек павернуты спіной, альбо замест фота карыстальніка – коцік ці кветачка). Гаворачы пра Facebook, Віталь расказаў пра прынцып працы са старонкамі арганізацыі ці праекта (не блытаць з профілем чалавека ці з групай!), пра статыстыку наведванняў і маніторынг актыўнасці падпісантаў вашай старонкі.

Думаю, пасля такога падрабязнага знаёмства з рознымі праектамі ды прынцыпамі прадстаўлення сябе ці сваёй арганізацыі ў сацсетках тыя слухачы семінару, якія не мелі да сёння профілю ў нейкай сацыяльнай сетцы альбо блога/персанальнага сайта, абавязкова завядуць іх. Скарыстоўваючы тыя тэхналогіі, якія паказалі Віталь і Сяргей.

Інструменты прасоўвання праекту ў інтэрнэце

Удзельнікі семінару падзяліліся на групы і склалі канцэпцыю прасоўвання сваёй ідэі ў інтэрнэце, у тым ліку ў сацыяльных сетках. Пры распрацоўцы канцэпцыі былі ўлічаныя тыя шматлікія арыгінальныя інструменты, пра якія трэнеры не толькі расказалі, але і далі магчымасць кожнаму адразу папрацаваць у кожным з інструментаў. Пра іх і пагаворым.

Прывяду спіс спасылак карысных рэсурсаў, якія былі прадстаўныя слухачам трэнінгу. Усе яны – эфектыўныя пры прасоўванні вашага праекту.

Відэаканструктар jibjab.com дае магчымасці ствараць забаўныя відэаролікі з фотаздымкамі людзей. З дапамогай гэтага сайта, напрыклад, можна дыскрэдытаваць апанента, канкурэнта: загружаеце яго фотаздымкі – і атрымліваецца смешнае відэа, якое актыўна падхопяць блогеры.

Анлайн-петыцыі можна ствараць на сайце onlinepetition.ru.

Па адрасе search.twitter.com знаходзіцца зручны і просты пошук па Твітэры. Задаяце ключавое слова і атрымліваеце вынік, з якога можна зразумець, наколькі актыўна пішуць карыстальнікі сацсеткі пра вашу ініцыятыву альбо кампанію.

Каб знайсці і навязаць кантакты з людзьмі, якія працуюць у нейкай кампаніі, што вас цікавіць, скарыстайцеся пошукам linkedin.com.

Калі вам трэба распрацаваць макет сайта ці блога, альбо зрабіць рэдызайн свайго праекта, вам дапаможа сервіс balsamiq.com. Тут вы створыце эскізы старонак вашага сайта, а пасля аддасцё іх дызайнеру, каб ён зрабіў тое, што вам неабходна.

Скарыстайцеся сайтам shrinkpictures.com, калі вам трэба сціснуць памер фотаздымка для публікацыі ў інтэрнэце, а фоташопа не аказалася пад рукой.

Сайт edit.pho.to – добры памочнік, калі вам трэба скадрыраваць выяву. Гэта бясплатны аналаг праграмы Photoshop. Яшчэ адна альтэрнатыва – picnik.com.

Mailchimp.com – гэта сайт, які скарыстоўваюць найбуйнейшыя сустветныя кампаніі для адпраўлення лістоў па email.

Стварыць запамінальнае, арыгінальнае рэзюмэ можна на сервісе resumup.com.

А сайт glogster.com дапаможа зрабіць прыгожы калаж. З фота, відэа, аўдыё і тэкстам. Спасылкай на вынік можна будзе падзяліцца ў сацыяльных сетках, на сайтах.

Сервіс storify.com – для тых, хто хоча праманіторыць нейкую тэму ў твітэры. Выбіраеце ключавое слова для пошуку, прапісваеце яго на сайце і атрмыліваеце ўсе запісы, якія зрабілі карыстальнікі твітэра з такім словам ці хаштэгам. Вынік можна апублікаваць на сваім сайце альбо на блогу.

З дапамогай prezi.com сможна рабіць вельмі прыгожыя мультымедыйныя прэзентацыі. Эфект будзе! Праверана.

Causes.com – платформа, з дапамогай якой можна распаўсюджваць ідэі і знаходзіць вашых аднадумцаў, якія падтрымаюць ваш праект.

Скарыстоўваючы гэтыя інструменты, вы зробіце кантэнт свайго сайта больш разнастайным і цікавым, а таксама прасунеце праект, дасягнеце сваёй мэты.

Трэнінг у Гродна быў апошнім базавым у межах праграмы “Новыя медыі”. Далей нас чакаюць спецыялізаваныя, больш прасунутыя семінары.

Удзельнікі трэнінга

Ася Паплаўская для www.baj.by, фота аўтара

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Беларускі адказ AliExpress: Onliner запусціў новую сістэму аплаты Onliner Pay
    13 лютага, напярэдадні святкавання 19-годдзя, Каталог Onliner сумесна з МТБанкам прэзентавалі новую сістэму online-плацяжоў – Onliner Pay. З запускам сістэмы Onliner пераўтварыўся ў паўнавартасны маркетплэйс, які працуе па мадэлі AliExpress. Onliner Pay стварае камфортныя ўмовы для пакупнікоў і прадаўцоў: першыя могуць быць упэўненыя ў хуткім і беспраблемным вяртанні грошай без лішняй бюракратыі, другія – у […]
  • Палякі абурыліся аднаўленьнем касьцёла ў Беларусі, дзе быў пахаваны кароль Станіслаў Панятоўскі. Што ня так?
    Польскія навукоўцы засталіся незадаволеныя рэканструкцыяй старадаўняга касьцёла ў мястэчку Воўчын на Берасьцейшчыне, дзе спачывалі парэшткі апошняга караля Рэчы Паспалітай і які спачатку аднаўляў польскі бок. Пробашч парафіі патлумачыў, чаму гісторыка-культурная каштоўнасьць у такім стане. Піша “Радыё Свабода”. Чаму мы пра гэта пішам? Нядаўна ў сеціве зьявіліся фатаздымкі касьцёла, якія зрабілі польскія навукоўцы ўвосень 2019 году. Яны засталіся […]
  • Тэлеканал “Беларусь 3” у Дзень роднай мовы выйдзе ў эфір цалкам на беларускай мове
    21 лютага ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Тэлеканал “Беларусь 3” у гэты дзень прапануе цалкам беларускамоўны эфір з найлепшымі тэлепраектамі ўласнай вытворчасці, мастацкімі і дакументальнымі стужкамі на роднай мове, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Артэфакты, традыцыі, героі Гледачоў “Беларусь 3” чакаюць выпускі пазнавальных праектаў, якія адлюстроўваюць розныя бакі нашай […]
  • На Фолюшы замест казармаў пабудуюць шматпавярхоўкі
    У аснову будучага праекта закладзены шматпавярхоўкі ад трох да дзесяці паверхаў. Жылы комплекс будзе цесна ўвязаны з спускамі да Ласасянкі, дзе ўжо фармуецца зона адпачынку гараджан. Магчыма, у будучыні ў жылым комплексе пабудуюць аб’екты сацыяльнага прызначэння. Пра гэта grodnonews.by распавёў галоўны архітэктар ААТ «Гроднажылбуд» Алег Валканоўскі. Абяцаюць, што Фолюш будзе “выключнай разыначкай”. На землях,  якія […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY