Пра аргразвіццё, новыя медыі не толькі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Пра аргразвіццё, новыя медыі не толькі

Кірмаш арганізацыйнага развіцця адбыўся 1 лістапада ў Мінску. Удзел у ім бралі і прадстаўнікі ГА “Цэнтр “Трэці сектар”. Нашая арганізацыя разам з рэдакцыяй сайта “Твой стыль” былі таксама інфармацыйнымі партнёрамі гэтага маштабнага мерапрыемства, якое сабрала каля 200 чалавек – кансультантаў па аргразвіцці, а таксама прадстаўнікоў розных беларускіх грамадскіх арганізацый і ініцыятываў.
Старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік у час пленарнага паседжання, якое адкрывала праграму працы Кірмаша, звярнуў увагу на выклікі для тых арганізацый, якія думаюць пра сваё развіццё.

Ён, у прыватнасці, адзначыў, што аргразвіццё – гэта найперш перамены. Перамены гэтыя залежаць не толькі ад самой арганізацыі і яе сябраў, але і ад асяроддзя (прававога, палітычнага, эканамічнага, культурнага і г.д.), у якім дзейнічае арганізацыя.

Паколькі гэтае асяроддзе ў Беларусі вельмі нестабільнае і досыць агрэсіўнае ў дачыненні да тых, хто праяўляе сваю грамадскую актыўнасць, у многіх арганізацый, як і ў людзей, якія трапляюць у стрэсавую сітуацыю, часта ўзнікае жаданне “схавацца ў бульбу”. Толькі нямногія беларускія арганізацыі здольныя “расправіць плечы”, кінуць выклікам усім рызыкам і зрабіць стаўку на развіццё нават у неспрыяльных умовах.

Для паспяховага развіцця арганізацыі, з пункту гледжання Вітаўта Рудніка, сёння важныя некалькі фактараў.

Найперш гэта наяўнасць рэальнай АРГАНІЗАЦЫі, якая мае кожнадзённую працу, сталых супрацоўнікаў і валанцёраў, планы дзейнасці, офіс і г.д. Колькасць такіх арганізацый у краіне складае ў лепшым выпадку некалькі дзясяткаў. Таму, па словах Вітаўта, у Беларусі ёсць каму развіваць, але не хапае тых, хто гатовы развівацца.

Гэта, у сваю чаргу, залежыць ад ВОЛІ кіраўніцтва гэтых арганізацый да пераменаў. Многіх з іх цалкам задавальняе існуючы стан рэчаў (ёсць такія-сякія спонсары, праекты рэалізуюцца і таму не варта нічога змяняць).

Важнай умовай для арганізацыйнага развіцця з’яўляецца таксама ГАТОЎНАСЦЬ сябраў арганізацыі да пераменаў. Трэба ўлічваць, што, у адрозненні ад дзяржаўных ці камерцыйных структур, тут не выкарыстаеш такія стымулы, як прэміі, загады, звальненні і г.д. Неабходна пераконваць сябраў арганізацыі ў важнасці зменаў, а гэта ўжо патрабуе ад кіраўнікоў арганізацый дадатковых высілкаў.
Неабходнай умовай з’яўляецца таксама НАЯЎНАСЦЬ РЭСУРСАЎ для “запуска” пераменаў у арганізацыі. Гаворка тут ідзе не толькі пра сродкі, але і пра час, кваліфікаваных кансультантаў і г.д.
У сувязі з гэтым Вітаўт звярнуў увагу арганізатараў розных праграм і праектаў па арганізацыйным развіцці на важнасць адказнага стаўлення да выбару арганізацый, якім будзе прадстаўляцца кансультацыйная і фінансавая дапамога.

У сваю чаргу, адказна да ўдзелу ў такіх праграмах павінны ставіцца і самі грамадскія арганізацыі. Калі арганізацыя не гатовая распачаць паўнавартасны працэс пераменаў у арганізацыі – лепш не ганьбіць сябе, не выдаткоўваць марна сілы на стратэгічныя планы, якія ніколі не будуць рэалізоўвацца і г.д.

Вітаўт Руднік звярнуў таксама ўвагу на тое, каб без увагі не заставаліся малыя арганізацыі, а таксама ініцыятывы, якія толькі распачынаюць сваю дзейнасць. Для іх актуальным было б стварэнне чагосці кшталту “інкубатара” грамадскіх ініцыятываў, дзе можна было б атрымаць неабходную прававую, арганізацыйную, тэхнічную падтрымку, парады больш дасведчаных калегаў.
У праграме Кірмашу быў таксама майстар-клас “PRастора альбо новыя медыі на службе НГА”.

Яго вядучымі былі Лана і Вітаўт Руднікі (на здымку вышэй). На працягу паўтары гадзіны больш як 20 удзельнікам сустрэчы былі прадстаўленыя розныя інструменты, якія можна выкарыстоўваць у працы арганізацыі для таго, каб фармаваць лаяльнае стаўленне да сябе з боку важнага акружэння. Асаблівая ўвага на майстар-класе была нададзена стварэнню інтэрактыўных презентацый арганізацыі (яе праектаў альбо асобных мерапрыемстваў) з дапамогай Thinglink.

Для прагляду прэзентацый, якія былі прадстаўленыя ў час сустрэчы, навядзіце курсор на цэтлікі на фотаздымку.

Біржа арганізацыйнага развіцця  -гэта анлайн платформа для пошуку і прапановы паслугаў у сферы арганізацыйнага развіцця на аснове рынкавых механізмаў.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Жаночы раман часоў пандэміі. Cерця 6. Крыся выходзіць замуж
    Вы памятаеце Крысю з першай серыі фотарамана? У гэтым сюжэце яна з’яўляецца зноў і выходзіць замуж. Хто стаў яе выбраннікам і як склаўся лёс дзяўчыны з 70-х – чытайце і глядзіце ў чарговай гісторыі ад Наталлі Дораш. Улетку 1974 г. мая прыяцелька Крысціна запрасіла мяне на вяселле. Выходзіла яна замуж не па гарачым каханні, а […]
  • Гол Марушыча прынёс “Нёману” сёмую перамогу запар
    4 ліпеня гродзенскі клуб атрымаў сёмую перамогу запар у чэмпіянаце Белаурсі. Падапечныя Ігара Кавалевіча ў Гродна абыгралі Іслач – 1:0. Адзіны гол у матчы на 91-й хвіліне забіў Зоран Марушыч. Сем перамог запар – гістарычная серыя для гродзенскай каманды. Галоўны трэнер ” Нёмана “Ігар Кавалевіч пасля матчу: – Быў цяжкі матч з добрай камандай. У […]
  • Адключаць гарачую ваду ў Гродне пачнуць з 8 ліпеня
    Адключэнні гарачай вады ў Гродне пачнуцца ў пачатку ліпеня і завершацца 25 жніўня, паведамлялі раней grodnonews.by у Гродзенскай гарадскай ЖКГ. Для паступовага і раўнамернага адключэння гарачай вады горад падзелены на тры зоны. Першая зона: занеманская частка горада, Прынеманне, частка цэнтра горада – з 8 па 21 ліпеня ў раёнах вуліц: Антонава, Аульская, другі завулак Белуша […]
  • У 2020 годзе ў Беларусі вырасла колькасць перадазіровак ад наркотыкаў
    У Беларусі адзначылі рост колькасці зарэгістраваных выпадкаў перадазіроўкі, паведамілі ў мясцовай міліцыі. Чатыры чалавекі ў 2020 годзе пасля атручвання памерлі. На працягу 2015-2018 гадоў у Гродзенскай вобласці зніжалася колькасць атручванняў. У 2015 годзе іх было 43, а ў 2018 — толькі 4. У 2019 годзе колькасць атручванняў паднялася да 10. За сем месяцаў у 2020 […]
© 2012-2013 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"