Пра наш рост, досвед і будучню – ЕВС-валанцёры пра трэнінг ва Украіне

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Пра наш рост, досвед і будучню – ЕВС-валанцёры пра трэнінг ва Украіне

ЕВС-валанцёры маюць выдатную магчымасць вучыцца на пастаяннай аснове, інтэгравацца ў міжнароднае асяроддзе і падарожнічаць. Кася і Эмрык, валанцёры ГА “Цэнтр “Трэці сектар”, правялі амаль тыдзень на трэнінгу ў Кіеве і цяпер дзеляцца сваімі ўражаннямі.

Кася: Гэта быў другі міжнародны трэнінг, так званы Mid-term training. Што для мяне было асабліва цікавым? Кожны меў магчымасць пагаварыць, сабраць ідэі як для цяперашняй працы праекта, так і для будучай кар’еры.

Такім чынам, гэтую сустрэчу можна параўнаць з банкам ідэй. Напрыклад, мой цяперашні ЕВС-вопыт можа быць добрай стартавай кропкай для развіцця майго шляху ў якасці трэнера. Я таксама даведалася пра шматлікія магчымасці ў галіне трэнінгаў, прапанаваных арганізацыяй SALTO. Варта праверыць!

Фота з Mid-term трэнінга ў Кіеве

Эмрык: Гэты Mid-term training быў цікавым для мяне, асабліва калі параўнаць яго з нашым першым трэнінгам. Вялікая частка мерапрыемстваў была той жа самай, але наш досвед на момант другога трэнінгу быў зусім іншым.

Я думаю, што семінар высвятліў, наколькі мы змяніліся падчас нашага ЕВС: цяпер ведаем адно аднаго, уся дынаміка групы стала адрознівацца, як і наш падыход да задач, якія нам былі зададзенныя.

Першы трэнінг быў арыентаваны на тое, як бы мы маглі ўзаемадзейнічаць і супрацоўнічаць адно з адным, вырашаць канфліктныя сітуацыі і атрымаць вялікую частку нашага досведу ў прымаючай нас краіне.

Гэтым разам сустрэча была значна больш карыснай для мяне, таму што ў нас быў час, каб падзяліцца досведам і развіццём у сяброўскай атмасферы, і, вядома, падумаць і падрыхтавацца да блізкага сканчення нашага праекта.

Гэта дапамагло мне прывесці ў парадак свае думкі, зараз у мяне ёсць выразны погляд на тое, што я хачу зрабіць, і як мой ЕВС-праект дапаможа мне. Вядома, гэта было таксама вялікім шансам для сустрэчы з іншымі валанцёрамі і абмяняцца сваім досведам з імі!

Фота Касі Рэмбезы

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Нёман» прайграў БАТЭ і даў магчымасць барысаўчанам вярнуцца на першае месца
    У перадапошнім туры чэмпіянату Беларусi “Нёман” у суботу 18 лістапада гасцяваў у барысаўскага БАТЭ, які вядзе гонку за залатыя медалі. Матч паміж супернікамі атрымаўся складаным у якім гледачы ўбачылі шмат барацьбы. Нягледзячы на тое, што «Нёман» на працягу паловы матчу вёў у ліку, у выніку гродзенская каманда прайграла барысаўчанам 3:1. “Нёман” першым адкрыў лік у […]
  • “Без чыпіравання праблему бяздомных жывёл не вырашыць”. Валанцёры заклікаюць рэгістраваць гадаванцаў
    Штодня ў адлоўнікі “Спецаўтагаспадаркі” трапляюць бадзяжныя сабакі і каты, якіх калісьці людзі выкінулі на вуліцу. Hrodna.life пагутарыў з кіраўніком грамадскага аб’яднання «След жыцця» Дар’яй Рашэтнікавай. Яе арганізацыя выступае за кантроль і памяншэнне колькасці безнаглядных жывёл гуманнымі метадамі. Дар’я лічыць, што праблему з бяздомнымі жывёламі ў Гродне трэба вырашаць на стадыі зараджэння, а не змагацца з […]
  • Рэканструкцыя Старого замка: мінскія спецыялісты ўмацоўваюць замкавую гару па фінскай тэхналогіі
    Рэканструкцыя Старога замка ў Гродне працягваецца. З пачатку лістапада на аб’екце працуюць спецыялісты мінскай арганізацыі «Геополимер», якія займаюцца ўмацаваннем грунту замкавай гары. Таксама ідзе будаўніцтва часовага моста. А ва ўнутраным двары замка штодня працуюць археолагі. Раскопкі на тэрыторыі замкавага комплексу вядуцца ў любое надвор’е. Амаль кожны дзень гродзенскія археолагі нешта знаходзяць. Пакуль што самыя гучныя […]
  • Паляцім з Гродна-2? У суседнім Беластоку пачынаецца будаўніцтва аэрапорту
    Дамова пра разбудову аэрадрома ў Крыўлянах пад Беластокам была падпісаная 17 лістапада. Як паведамляюць польскія медыі, будаўнічыя працы распачнуцца ўжо 4 снежня. Першыя самалёты могуць прызямліцца пад Беластокам ужо ў канцы наступнага года. Кошт будаўніцтва складае крыху больш за міліён еўра. На гэтыя грошы будуць збудаваныя дзьве пасадачныя паласы – для спартыўных і для пасажырскіх […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY