Пра ўстойлівае развіццё, адукацыю і супрацоўніцтва

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Пра ўстойлівае развіццё, адукацыю і супрацоўніцтва

Такія тэмы былі ў цэнтры ўвагі на семінары, якія адбыўся 23 лістапада ў Гродне. Удзел у мерапрыемстве бралі і прадстаўнікі ГА “Цэнтр “Трэці сектар”.

Першая частка семінара праходзіла на базе гарадзенскай лютэранскай абшчыны, а другая – у памяшканні абласной навукова-тэхнічнай бібліятэкі.

Семінар праводзіўся ў межах Праграмы падтрымкі Беларусі, якая фінансуецца нямецкім урадам.

Як адзначыла ў прывітальным слове дырэктарка Мінскага Міжнароднага адукацыйнага цэнтра Вольга Рэнш-Ветцэль, адной з галоўных задач сучаснага грамадства з’яўляецца забеспячэнне баланса паміж інтарэсамі чалавека, эканомікі і прыроды.

У час семінара былі прадстаўленыя розныя арганізацыі, якія займаюцца дзейнасцю, накіраванай на ўстойлівае развіццё на мясцовым узроўні.

Кіраўніца зарэгістраванага ў Беларусі Прадстаўніцтва Нямецкай асацыяцыі народных універсітэтаў Галіна Верамейчык прадставіла досвед рэалізацыі праграмы “Рэгіён, які навучаецца”. Такая праграма была рэалізаваная ў Германіі, а зараз у якасці пілотнага праекта ўкараняецца ў Міснкай і Віцебскай вобласці Беларусі.

Вядомы беларускі эксперт у сферы ўстойлівага развіцця Алег Сівагракаў (на здымку ніжэй) распавёў пра сутнасць і прынцыпы гэтага працэсу.

Алег Сівагракаў

Эсперт зрабіў акцэнт на такіх асноўных прынцыпах гэтага працэсу як арыентацыя на пажаданае бачанне будучыні, супрацоўніцтва, выкарыстанне мясцовых рэсурсаў, улік экалагічных адметнасцяў рэгіёна.

Іаланта Рамановіч прадставіла ўдзельнікам семінара інфармацыю пра дзейнасць першага ў Беларусі рэгіянальнага Орхускага цэнтра.

Выкладчыца купалаўскага ўніверсітэту Вольга Крамлёва распавяла пра экалагічныя ініцыятывы, якія рэалізуюцца студэнтамі і выкладчыкамі, пра сваё бачанне падыходаў да экалагічнай адукацыі.

Некалькі цікавых прэзентацыі прадставілі супрацоўнікі гарадзенскага філіялу рэспубліканскай навукова-тэхнічнай бібліятэкі. Гэтая ўстанова ўжо некалькі год  спрабуе выйсці за рамкі бібліятэкі ў звыклым разуменні гэтага слова. Тут ладзяцца і кампутарныя курсы, і прэзентацыі, і творчыя сустрэчы. Пра ўсё гэта ўдзельнікам семінара распавяла загадчыца філіялу Наталля Мілоста (на здымку ніжэй).

Семінар па ўстойлівым развіцці

Інтарэс з боку ўдзельнікаў семінара выклікала і прэзентацыя “Універсітэту Залатога Веку” як мадэлі інтэлектуальнай актывізацыі сталых людзей.

Універсітэт Залатога Веку ў Гродне: 2013-2014 from Third Sector

Удзельнікі сустрэчы абмеркавалі таксама ідэі супрацоўніцтва паміж сабой для ўстойлівага развіцця горада і рэгіёна.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “Людзі – гэта таксама эпоха”. У Гродне адкрылі выставу рэтра-здымкаў на мосце
    У межах святкавання Дня горада 14 верасня на парэнчах моста ў пачатку вуліцы Горкага адкрылася выстава старых фотаздымкаў, падрыхтаваная рэдакцыяй Hrodna.life. На выявах сучасныя гродзенцы могуць убачыць тых, хто жыў у горадзе да другой сусветнай вайны, высылак і гета: як яны апраналіся, якім быў іх горад. Незвычайнае месца для выставы прапанавала кіраўніцтва Гродна, каб зрабіць […]
  • Калізей і Лёсік. Топ-10 фігурак з сыру з Фестывалю сыру ў Гродне
    У рамках святкавання Дня горада прайшоў Фестываль сыру. Традыцыйна прадпрыемствы паказалі фігуркі, зробленыя з сыру – і гэта выглядае цікава. Сярод іх – мяч, Калізей і прысвечаныя Еўрапейскім гульням фігуры. Некаторыя фігуркі пакрывалі жэлацінам для трываласці. Для стварэння каляровых скульптурок выкарыстоўвалі харчовыя фарбавальнікі. Многія з фігур ядомыя. На фестывалі можна было купіць новыя гатункі сыру, […]
  • Як размалявалі Гродна да Дня горада
    Зубры ў кветках, арнамент і яркія фарбы: алею з карцін на асфальце прэзентавалі ў Дзень горада, піша grodnonews.by. The post Як размалявалі Гродна да Дня горада appeared first on Hrodna.life.
  • Глядзіце, як Яўген Назарэвіч з кнігі рэкордаў Гінеса спрабаваў пабіць свой рэкорд
    На плошчы Леніна госці свята асабліва чакалі выступ Яўгена Назарэвіча. Ён шматразовы рэкардсмен сусветных рэкордаў Гінеса ў гіравым марафоне, майстар спорту міжнароднага класа Рэспублікі Беларусь, заслужаны майстар спорту Міжнароднай федэрацыі гіравых відаў спорту. У гэты святочны дзень ён падняў гіру вагой 50 кілаграмаў 75 разоў. Выступ прысвяціў Гродна і сваёй малой радзіме – Шчучыншчыне, піша […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY