PRаДабро трэба казаць гучна

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
PRаДабро трэба казаць гучна

Цікава распавядаць пра свае арганізацыі і праекты вучыліся ўдзельнікі Школы PR і медыякампетэнцый, якая працавала 25-27 верасня ў Менску.

PRаДабро трэба казаць гучна
Трэнеры Школы – Лана і Вітаўт Руднікі

Удзел у Школе бралі прадстаўнікі грамадскіх арганізацый і ініцыятыў з Мінска, Гродна, Наваполацка, Маладзечна ды шэрагу іншых гарадоў.

На працягу трох дзён яны разбіраліся з тым, што такое сувязі з грамадскасцю, якія кампетэнцыі патрэбныя тым, хто адказвае за PR у сваіх арганізацыях.

PRаДабро трэба казаць гучна
Практыкуемся ладзіць кампаніі па сувязях з грамадскасцю

Былі абмеркаваныя таксама выклікі для арганізацыі сувязяў з грамадскасцю ў “новай рэальнасці”.

PRаДабро трэба казаць гучна

Пандэмія і палітычныя рэпрэсіі ў краіне, стварылі, на думку ўдзельнікаў, сітуацыю, у якой становіцца яшчэ цяжэй заваёўваць давер насельніцтва, выходзіць на кантакты з рознымі мэтавымі групамі, ладзіць хоць нейкую супрацу з уладамі.

PRаДабро трэба казаць гучна

Удзельнікі Школы трэніраваліся вызначаць мэтавыя групы і мэты працы з імі, ствараць ключавыя паведамленні.

Асобныя блокі трэнінга былі прысвечаныя онлайн сервісам для стварэння PR-матэрыялаў, а таксама асновам працы з медыя.

У праграме Школы – яшчэ дзьве онлайн-сустрэчы (3 і 10 кастрычніка), прысвечаныя працы з грамадскасцю ў сацыяльных сетках.

PRаДабро трэба казаць гучна

Школа PR і медыякампетэнцый ладзіцца ў межах праграмы PRodvizhenie-2020, якую сумесна ладзяць:

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)

Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)

 Спажывецкі кааператыў «Майстэрня  сацыяльных інавацый»

Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты»

Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Next Stop – New Life»

Праектная група Coopforum International (Берлін, Германія).

«PRodvizhenie-2020: PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

29 Верасня 2020 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Гродно 25 октября: вытаскивали из автомобилей, “помечали” задержанных, забирали 14-летних
    Около тысячи гродненцев собрались на Советской улице 25 октября – последний день “народного ультиматума”. Силовики задержали около 80 человек. Два человека пострадали, одного гродненца “пометили” в РОВД, несколько человек вытащили из двух автомобилей за, по версии очевидцев, блокировку движения спецтранспорту. Одного гродненца забрали из Октябрьского РОВД на скорой – его избили, сообщили очевидцы Hrodna.life.  25 […]
  • МНС выдала БелАЭС дазвол на энергапуск першага блока
    Беларускай АЭС выдадзены дазвол на права выканання этапнай праграмы энергетычнага пуску энергаблока №1, паведамілі ў прэс-службе Дэпартамента па ядзернай і радыяцыйнай бяспецы Міністэрства па надзвычайных сітуацыях (Дзяржатамнагляду), піша БелТА. “23 кастрычніка калегіяй Міністэрства па надзвычайных сітуацыях прынята станоўчае рашэнне аб унясенні зменаў у ліцэнзію ДП “Беларуская АЭС” на права ажыццяўлення дзейнасці ў галіне выкарыстання атамнай […]
  • «Не чапайце дзяцей». Што адбываецца ў гродзенскім дзіцячым хоспісе пасля візыту ДФР
    Горадзенскі дзіцячы хоспіс прыйшла аглядаць міліцыя. Яго высяляюць з памяшканьня. За суткі сума пералічаных хоспісу ахвяраваньняў вырасла ўдвая, піша “Радыё Свабода”. Што цяпер адбываецца ў арганізацыі, якая дапамагае невылечна хворым дзецям, расказала дырэктарка хоспісу Вольга Вялічка. Што адбылося? Візыт міліцыі. 22 кастрычніка ў Горадзенскі дзіцячы хоспіс імя сьвятога Губэрта прыйшлі супрацоўнікі дэпартамэнту фінансавых расьсьледаваньняў. Правялі […]
  • Што канфіскавалі пасля агляду ў Гродзенскім дзіцячым хоспісе
    Міліцыя канфіскавала асабісты нататнік, дамовы з бухгалтарскіх дакументаў і два сістэмныя блокі, распавяла дырэктарка Гродзенскага дзіцячага хоспіса імя святога Губерта Вольга Вялічка s13.ru. Зараз Вольга знаходзіцца ў запланаваным адпачынку за мяжой. Яна ўпэўненая, што даказаць нявыплату падаткаў немагчыма. Супрацоўнікі Дэпартамента фінансавых расследаванняў прыйшлі каля 12.00 22 кастрычніка ў Гродзенскі дзіцячы хоспіс імя святога Губерта. У […]
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"