Прадстаўнікі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” атрымалі сертыфікат Curriculum GlobALE

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Прадстаўнікі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” атрымалі сертыфікат Curriculum GlobALE

Сертыфікат за апрабацыю гэтай праграмы адукацыі дарослых атрымалі 13 снежня ў Мінску сем прадстаўнікоў Асацыяцыі дадатковай адукацыі  і асветы. У іх ліку – трэнеры ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт і Лана Руднікі (злева на здымку).

На працягу жніўня-снежня 2016 г. яны разам з іншымі трэнерамі вялі трэнінгі ў межах Школы адукатараў.

Першыя сем беларускіх трэнераў, якія атрымалі сертыфікаты праграмы Curriculum Globale

Першыя сем беларускіх трэнераў, якія атрымалі сертыфікаты праграмы Curriculum Globale

Школа працавала ў межах праекта “Навучацца, каб дзейнічаць”, які разам рэалізуюць Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы, Прадстаўніцтва Асацыяцыі нямецкіх народных універсітэтаў у Беларусі і Вышэйшая народная школа акругі Кам (Германія).

У межах Школы былі праведзеныя чатыры трэнінгі, прысвечаныя спецыфіцы адукацыі дарослых, распрацоўцы дызайну адукацыйных праграм, метадам трэнерскай працы. ацэнцы і прасоўванні вынікаў навучання.

Удзельнікі Школы адукатара

Удзельнікі адной з груп Школы адукатара толькі што стварылі “альфабэт адукатара”

Курс быў распрацаваны на аснове глабальнай праграмы навучання і адукацыі дарослых “Curriculum GlobALE”, які вызначае базавыя кампетэнцыі кваліфікацыі адукатараў, якія працуюць у галіне адукацыі дарослых.

“Цэнтр “Трэці сектар” у Школе адукатараў быў прадстаўлены не толькі трэнерамі (Вітаўт і Лана Руднікі), але і трымя ўдзельніцамі, якія заангажаваныя ў працу адной з асноўных праграм арганізацыі – “Універсітэту Залатога Веку“.

Варвара Злобіна, Даша Іманава, Кацярына Буча

Варвара Злобіна, Даша Іманава, Кацярына Буча – гарадзенскія ўдзельніцы Школы адукатара

Варвара Злобіна, Кацярына Буча і Даша Іманава прайшлі поўны курс навучання і зараз рыхтуюцца да абароны ўласных адукацыйных праграм, распрацаваных па выніках Школы адукатараў, якая адбудзецца ў канцы студзеня будучага года.

Фота Яўгеніі Пачэпко, adukatar.net

15 Снежня 2016 | Няма каментароў | Пазнакі:

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Беларускі адказ AliExpress: Onliner запусціў новую сістэму аплаты Onliner Pay
    13 лютага, напярэдадні святкавання 19-годдзя, Каталог Onliner сумесна з МТБанкам прэзентавалі новую сістэму online-плацяжоў – Onliner Pay. З запускам сістэмы Onliner пераўтварыўся ў паўнавартасны маркетплэйс, які працуе па мадэлі AliExpress. Onliner Pay стварае камфортныя ўмовы для пакупнікоў і прадаўцоў: першыя могуць быць упэўненыя ў хуткім і беспраблемным вяртанні грошай без лішняй бюракратыі, другія – у […]
  • Палякі абурыліся аднаўленьнем касьцёла ў Беларусі, дзе быў пахаваны кароль Станіслаў Панятоўскі. Што ня так?
    Польскія навукоўцы засталіся незадаволеныя рэканструкцыяй старадаўняга касьцёла ў мястэчку Воўчын на Берасьцейшчыне, дзе спачывалі парэшткі апошняга караля Рэчы Паспалітай і які спачатку аднаўляў польскі бок. Пробашч парафіі патлумачыў, чаму гісторыка-культурная каштоўнасьць у такім стане. Піша “Радыё Свабода”. Чаму мы пра гэта пішам? Нядаўна ў сеціве зьявіліся фатаздымкі касьцёла, якія зрабілі польскія навукоўцы ўвосень 2019 году. Яны засталіся […]
  • Тэлеканал “Беларусь 3” у Дзень роднай мовы выйдзе ў эфір цалкам на беларускай мове
    21 лютага ва ўсім свеце па ініцыятыве ЮНЭСКА адзначаецца Міжнародны дзень роднай мовы. Тэлеканал “Беларусь 3” у гэты дзень прапануе цалкам беларускамоўны эфір з найлепшымі тэлепраектамі ўласнай вытворчасці, мастацкімі і дакументальнымі стужкамі на роднай мове, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе Белтэлерадыёкампаніі. Артэфакты, традыцыі, героі Гледачоў “Беларусь 3” чакаюць выпускі пазнавальных праектаў, якія адлюстроўваюць розныя бакі нашай […]
  • На Фолюшы замест казармаў пабудуюць шматпавярхоўкі
    У аснову будучага праекта закладзены шматпавярхоўкі ад трох да дзесяці паверхаў. Жылы комплекс будзе цесна ўвязаны з спускамі да Ласасянкі, дзе ўжо фармуецца зона адпачынку гараджан. Магчыма, у будучыні ў жылым комплексе пабудуюць аб’екты сацыяльнага прызначэння. Пра гэта grodnonews.by распавёў галоўны архітэктар ААТ «Гроднажылбуд» Алег Валканоўскі. Абяцаюць, што Фолюш будзе “выключнай разыначкай”. На землях,  якія […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY