Прадстаўніца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” бярэ ўдзел у “Школе мэнэджэраў”

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Прадстаўніца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” бярэ ўдзел у “Школе мэнэджэраў”

Скончыўся першы модуль адукацыйнага курса “Школа мэнэджэраў”, які рэалізуецца ў межах праекта “Вучыцца, каб дзейнічаць”. Удзел у ім прынялі 24 мэнэджэра з усіх рэгіёнаў Беларусі, якія працуюць у галіне нефармальнай адукацыі дарослых, у тым ліку і прадстаўніца ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Наста Федарцова.

Модуль “Уводзіны ў дадатковую, нефармальную і грамадзянскую адукацыю. Маркетынг адукацыйных паслуг” адбываўся з 26 па 30 траўня пад Ракавам.

Прадстаўніца Народнага ўніверсітэта г. Кам Моніка Дзірфельд падзялілася нямецкім досведам у адукацыі напрацягу ўсяго жыцця, пазнаёміла ўдзельнікаў з выклікамі сучаснасці і распавяла шмат цікавай інфармацыі пра асаблівасці і метады навучання дарослых і сталых людзей.

Моніка Дзірфельд

Удзельнікі таксама даведаліся больш пра сістэму нефармальнай адукацыі дарослых у Беларусі.

Шмат эмоцый і дыскусій выклікала  пытанне грамадзянскай адукацыі ў Беларусі. У гэтай частцы ўдзельнікі больш глыбока асэнсавалі сітуацыю ў грамадзянскай адукацыі, яе праблемы і задачы ў нашай краіне.

Тэзісна закранулі тэму мэнэджмэнта і  больш увагі надалі маркетынгу дадатковай і нефармальнай адукацыі.

Удзельнікаў чакала шмат практыкаванняў, увесь час яны сутыкаліся з выклікамі сучаснасці і мелі магчымасць яшчэ раз задумацца, што і навошта варта рабіць і асэнсаваць сваю ролю ў гэтым.

Свабодная і нефармальная атмасфера спрыяла працэсу.

Наступны модуль адбудзецца з 5 па 9 ліпеня і будзе накіраваны на развіццё навыкаў планавання, арганізацыі і ацэнкі эфектыўнасці адукацыйных мерапрыемстваў.

Праект “Вучыцца, каб дзейнічаць” фінансуецца European Union in Belarus і сафінансуецца DVV International​, на терыторыі Беларусі праект рэалізуецца Прадстаўніцтвам зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» у РБ у супрацоўніцтве з Асацыяцыяй дадатковай адукацыі і асветы.

Фота :  DVVBelarus 

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Колькі можна сабраць на пенсію, калі адкладаць з 30 гадоў. І чаму нам усім варта гэта рабіць
    Сярэдняя пенсія па ўзросту ў Беларусі ў жніўні склала амаль 447 рублёў, піша tut.by. І ўсё ідзе да таго, што ў будучыні пенсіянерам не прыйдзецца разлічваць нават на такую суму, перакананыя эксперты. «Працаздольнага насельніцтва будзе станавіцца ўсё менш, і гэта з кожным годам будзе павялічваць нагрузку на Фонд сацабароны», – канстатуе акадэмічны дырэктар даследчага цэнтра […]
  • Гродзенца, якому ампутавалі ягадзіцу пасля збіцця АМАПам, дапыталі ў рэанімацыі
    Гродзенца Дзяніса Лук’янава, у якога здарыўся канфлікт з амапаўцамі на аўтамабільным фэстывалі SunDay, дапыталі следчыя амаль адразу пасля чарговай апэрацыі, піша svaboda.org. «Абляпілі яго. Усе ў цывільным, высокія, здаровыя» У пятніцу, 23 жніўня, Дзянісу зрабілі чарговую апэрацыю на назе. «Яго чысьцяць, перавязваюць. Падчас чысткі зразаюць частку цягліцаў, бо яны заражаныя. Чысьцяць адмерлую плоць на назе… У яго ўся […]
  • Румас: Праграму інтэграцыі з Расеяй апублікуем, каб зняць асцярогі ў пытаннях суверэнітэту
    Праект праграмы інтэграцыі з Расіяй урад плануе ўнесці на разгляд прэзідэнта 27 жніўня, піша tut.by. – Мы ў аўторак ўжо ўнясём кіраўніку дзяржавы праект гэтай праграмы для яго ўхвалення для таго, каб ужо ў пачатку верасня прэм’ер-міністры парафіявалі гэтую праграму дзеянняў, – распавёў кіраўнік урада Сяргей Румас. Па словах Румаса, у праграме закладзены прынцып «дзве […]
  • У Гродне агучылі прысуд за дзедаўшчыну ў вучэльні алімпійскага рэзерву
    У Гродне асудзілі траіх навучэнцаў Гродзенскай дзяржаўнай вучэльні алімпійскага рэзерву – за злоснае хуліганства, аднаго з іх – яшчэ і за рабаванне. Пацярпелыя – спартсмены 14-16 гадоў. Усім абвінавачваным інкрымінавалі злоснае хуліганства па ч.2 арт.339 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Акрамя таго, аднаму з іх паставілі ў віну асабліва злоснае хуліганства па ч.3 арт.339 і рабаванне […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY