Прадставілі сваю дзейнасць на Фестывалі нефармальнай адукацыі

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Прадставілі сваю дзейнасць на Фестывалі нефармальнай адукацыі

Праекты і праграмы ГА “Цэнтр “Трэці сектар” былі прадстаўленыя ў час Фестывалю нефармальнай адукацыі, які пачаўся 7 ліпеня ў Мінску.
Удзельнікамі Фестывалю з’яўляюцца каля 300 чалавек з 14 краін. Дзейнасць нашай арганізацыі была прадстаўленая ў выглядзе стэнду, а таксама ў час прэзентацыі, якую падрыхтавалі Варвара Злобіна (на здымку) і Анастасія Федарцова.

У час прэзентацыі акцэнт быў зроблены на досведзе арганізацыі міжпакаленчых праектаў, а таксама на тым, як адукацыйныя праекты арганізацыі змяняюць у лепшы бок жыццё людзей.

Акрамя таго, у час Фестывалю быў прадстаўлены досвед працы “Універсітэту Залатога Веку” як мадэлі актывізацыі і паляпшэння занятасці сталых людзей.

Прэзентацыю на гэтую тэму ў час секцыі, прысвечанай дэмаграфічным выклікам і занятасці насельніцтва, прадставіў старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” Вітаўт Руднік.
Гэтую і іншыя прэзентацыі з гэтай секцыі можна ўбачыць на інтэрактыўнай візітоўцы ніжэй (навядзіце курсор на здымак і затым націскайце на каляровыя значкі на ім).

Фестываль нефармальнай адукацыі ладзіцца ў Мінску ўжо ў шосты раз. Яго арганізатарамі сёлета з’яўляюцца Асацыяцыя дадатковай адукацыі і асветы, Мінскі міжнародны адукацыйны цэнтр, а таксама Прадстаўніцтва зарэгістраванага аб’яднання «Deutscher Volkshochschul-Verband e.V.» (Федэратыўная Рэспубліка Германія) у Беларусі.

VI Фестываль прысвечаны тэме «Адукацыя дарослых у XXI стагоддзі: вучыцца, каб дзейнічаць».

У праграме Фестывалю – пленарныя дыскусіі, паралельныя секцыі, майстар-класы, прэзентацыі, абмеркавання ў фармаце «Адкрытай прасторы», узнагароджанне пераможцаў розных конкурсаў, азнаямленчыя візіты на розныя асветніцкія пляцоўкі, а таксама адкрытая публічная дыскусія на тэму “Нефармальная адукацыя і навыкі, неабходныя для жыцця».

У якасці базавага дакумента для працы Фестывалю выкарыстоўваецца «Маніфест па адукацыі дарослых у XXI стагоддзі», распрацаваны і прыняты Еўрапейскай асацыяцыяй адукацыі дарослых (ЕАЕА).

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

    Кроніка

    Кроніка грамадзкага жыцця

    Падпішыцеся на рассылку Кронікі грамадзкага жыцця Гарадзеншчыны.

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «У паляку беларусы бачылі пана». 5 цытатаў з канферэнцыі пра палякаў у Беларусі
    У Гродне 20-21 верасня адбываецца навуковая міжнародная канферэнцыя, прысвечаная польскай меншасці ў Беларусі. Яе ладзіць консульства Польшчы ў Гродне. “Свабода” запісала 5 цікавых цытат ад выступоўцаў. У канферэнцыі бяруць удзел навукоўцы з Беларусі і Польшчы. Сярод іх Аляксандар Смалянчук, Андрэй Унучак, Андрэй Чарнякевіч, Ігар Мельнікаў, Ігар Кузьняцоў, Дарота Міхальчук, Ежы Мілеўскі, Тадэвуш Гавін і іншыя. […]
  • У Польшчы зноў пройдзе “ўікэнд за паўцаны”: турыстычныя паслугі патаннеюць на тры дні
    560 фірм і арганізацый далучацца да акцыі “Польшча пабач больш”, якая пройдзе 6-8 кастрычніка. У гэтыя дні іх кліенты заплацяць у два разы менш. У акцыі ўдзельнічаюць гатэлі, музеі, рэстараны, спартыўныя аб’екты – агулам на 100 аб’ектаў больш, чым было мінулым разам – вясной 2017. Тады іх паслугамі скарыстала 77 тыс. турыстаў, зараз чакаецца 100 […]
  • Помнік Давыду Гарадзенскаму з’явіцца ў Гродне не раней кастрычніка
    Падарунка на Дзень горада ў выглядзе новага помніка не будзе. Скульптура Давыда Гарадзенскага будзе гатовая толькі ў кастрычніку. Пра гэта Hrodna.life распавёў майстар Сяргей Аганаў. Нагадаем, эскіз Сяргея Аганава перамог у конкурсе праектаў. Найлепшую прапанову вызначылі ў Гродне 12 красавіка. Тады ў конкурсе ўдзельнічалі 13 прац. Грошы на помнік вылучыў мецэнат Анатоль Карабач – заснавальнік […]
  • Гульня “Куфарызацыя”, якая навучыць рамеснікаў і прадпрымальнікаў зарабляць анлайн, прыедзе ў Гродна
    19 верасня ў Беларусі пашырылі спіс відаў дзейнасці, для якіх не трэба адкрываць ІП, і ўжо ў гэты дзень найбуйнейшая ў Беларусі пляцоўка аб’яў «Куфар» сумесна з Міністэрствам па падатках і зборах і інтэлектуальнай гульнёй «Мазгобойня» запусцілі «Куфарызацыю». Адукацыйны праект з дапамогай папулярнага паб-квіза і майстар-класаў ад беларускіх бізнесменаў і «падаткавікоў» растлумачыць рамеснікам і прадпрымальнікам, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY