Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасабовых кантактаў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасабовых кантактаў

MOST (Mobility Scheme for Targeted People-to-People-Contacts / Праграма мабільнасці для мэтанакіраваных міжасабовых кантактаў) – праект Еўрапейскага Звязу, скіраваны на пашырэнне кантактаў паміж грамадзянамі ЕЗ і Беларусі з мэтай абмену перадавым вопытам і паляпшэння ўзаемаразумення.

MOST прапануе магчымасць праходжання стажыровак і абмену прафесійным вопытам паміж Беларуссю і ЕЗ. Праект MOST разлічаны на 1500 удзельнікаў з Беларусі ў перыяд рэалізацыі праекта да снежня 2017 года.

Ключавымі сектарамі праекта MOST з’яўляюцца культура; адукацыя і моладзь; навука і тэхналогіі. Таксама прымаюцца заяўкі з іншых абласцей, напрыклад, эканоміка, ахова здароўя, энергетыка, дзяржаўнае кіраванне і г.д.

Мерапрыемствы мабільнасці праводзяцца ў наступных фарматах:

7 дзён – кароткатэрміновае знаходжанне. Групы ад 2 да 5 чалавек, адзін чалавек.

28 дзён – практыка / стажыроўка, адзін чалавек.

Мэтавымі краінамі праекта з’яўляюцца ўсе краіны-члены Еўрапейскага Звязу. У рамках праекта аплочваюцца ўсе выдаткі, звязаныя з рэалізацыяй паездкі, такія як: транспарт, пражыванне, харчаванне, віза, страхоўка, квіткі.

Заяўкі, якія паступаюць, ацэньваюцца групамі экспертаў, пры гэтым канчатковае рашэнне прымаецца Кіруючым камітэтам.

Праект MOST ажыццяўляецца кансорцыумам, у склад якога ўваходзяць Інстытут імя Гётэ ў Мінску (галоўны партнёр) і Брытанскі Савет. Вышэйшым органам у дадзеным праекце выступае Кіруючы камітэт, які складаецца з Прадстаўніцтва Еўрапейскага Звязу ў Беларусі і Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Падрабязную інфармацыю Вы можаце знайсці на сайце праграмы.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • «Лічбы бесстароннія». «Хейтары» адказалі на інсінуацыі аб махлярстве ў «Мазгабойні»
    21 лютага 2019 мы апублікавалі артыкул ““Не ўзяў за руку – не кажы: злодзей”. У гродзенскай “Мазгабойні” скандал: адну з каманд абвінавацілі ў несумленнай гульні”. У ім ішла гаворка аб спрэчцы сярод гульцоў у папулярны квіз “Мозгобойня”. Адну з каманд – “Хейтары” – некаторыя гульцы падазравалі ў несумленнай гульні. Арганізатары не знайшлі падстаў верыць у […]
  • Загаварыў праз тры дні, інфармацыю на девайсах аднавілі. СК аб трагедыі ў Стоўбцах
    Перад нападам на школу ў Стоўбцах падазраваны дзесяцікласнік выдаліў усе запісы з тэлефона і кампутара. Але іх удалося аднавіць, як і амаль усю карціну падзей у той дзень. Пра гэта заявіў кіраўнік Следчага камітэта Іван Наскевіч на нарадзе ў прэзідэнта, паведамляе TUT.BY са спасылкой на газету «Звязда». «Па гэтай справе ўжо праведзены вялікі аб’ём следчых дзеянняў. Карціна […]
  • Турыстычны комплекс для габрэйскіх паломнікаў узводзіцца ў Воранаўскім раёне
    Пачалося будаўніцтва турыстычнага комплексу для габрэйскіх паломнікаў у гарадскім пасёлку Радунь Воранаўскага раёна. Рэалізуе праект кампанія “Ор Мэір”. Комплекс размесціцца на плошчы ў некалькі гектараў: праектам прадугледжваецца будаўніцтва гасцініцы на 200 месцаў, сінагогі, рэстарана, традыцыйнага басейна для амывання, іншых неабходных збудаванняў, піша БЕЛТА. Цікавасць да Радуні не выпадковая. Калісьці менавіта гэтае мястэчка было цэнтрам еўрапейскага […]
  • «Гродногаз» запускае свой YouTube-канал – там будуць адказваць на пытанні анлайн
    Як бяспечна карыстацца газам у побыце, а таксама абараніць сябе і сваіх блізкіх спецыялісты ВУ «Гродногаз» раскажуць падчас першага прамога эфіру на сваім YouTube-канале. Анлайн-трансляцыя, дзе будуць адказваць на самыя актуальныя пытанні, звязаныя з газазабеспячэння, пройдзе ў пятніцу, 1 сакавіка, піша “Вячэрні Гродна”. У ходзе прамога эфіру любы жадаючы зможа задаць пытанне. Пытанні будуць мадэраваць, […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY