Праграма “Універсітэт Залатога Веку” запрашае валанцёраў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Праграма “Універсітэт Залатога Веку” запрашае валанцёраў

Вы добра карыстаецеся кампутарам?
Віртуозна спраўляецеся са смартфонамі і планшэтамі?
Любіце фатаграфаваць ці здымаць відэа?
А можа, вы захапляецеся дызайнам?
Ці ў вас ёсць ідэя адукацыйнай праграмы?
А можа вы проста маеце вялікае жаданне дапамагаць людзям? 

Далучайцеся да УЗВ, проста запоўніце  анкету і мы з вамі звяжамся —http://bit.ly/uzv_volunteer_2016

“Універсітэт Залатога Веку” — гэта праграма для актыўных сталых людзей.  Мэтай праграмы з’яўляецца павышэнне якасці жыцця сталых людзей праз іх інтэлектуальную, фізічную, сацыяльную актывізацыю і адстойванне інтарэсаў. Кожны год навучанне ва УЗВ праходзяць каля 200 сталых гарадзенцаў ад 55 гадоў і вышэй.

Вы можаце стаць часткай нашай унікальнай праграмы. У гэтым навучальным годзе мы будзем рады бачыць валанцераў:

– вядоўцаў клуба ангельскай мовы (узровень слухачоў у клубе — Pre-Intermediate);

– фатографаў і аператараў;

– дызайнераў;

– выкладчыкаў кампутарных курсаў;

– выкладчыкаў на заняткі па навучанню карыстаннем смартфонамі і тэлефонамі;

– выкладчыкаў на заняткі “Як карыстацца графічным рэдактарам для апрацоўкі фотаздымкаў”;

– перакладчыкаў;

– тых, хто будзе нам дапамагаць арганізоўваць розныя імрэзы;

– экскурсаводаў;

– юрыстаў;

– маркэталагаў і спецыялістаў у PR сферы;

– вядоўцаў творчых майстар-класаў;

– фандрайзераў.

Не знайшлі таго, дзе Вам было б цікава прымаць удзел? Прапануйце сваю актыўнасць!  Калі лі Вы лічыце, што ва УЗВ не хапае таго, што вы можаце і жадаеце зрабіць —  напішыце пра гэта ў анкецеhttp://bit.ly/uzv_volunteer_2016.

Што мы прапануем нашым валанцёрам:

– працу ў цудоўным сяброўскім калектыве;

– навучальны трэнінг, на якім вы даведаецеся пра актуальныя формы вядзення заняткаў, асаблівасці працы з дарослымі навучэнцамі,  метады працы з аўдыторыяй;

– удзел у мерапрыемствах у партнёрскіх арганізацыях;

– новыя цікавыя знаёмствы;

– для студэнтаў — афармленне вучэбнай практыкі;

– развіццё навыкаў ў арганізацыі мерапрыемстваў;

– атрыманне педагагічных навыкаў;

– развіццё навыкаў публічных выступленняў;

– кансультаванне і дапамога ў развіці ўласных праектаў;

– рэкамендацыі для працадаўцаў.

Як выглядае валанцёр УЗВ?

Гэта чалавек, у якога ёсць  жаданне дапамагаць людзям і дзяліцца сваімі ведамі, а таксама крыху вольнага часу, каб гэта рабіць. Далучыцца да валанцёрскага руху УЗВ можна ў любым узросце.

Стаць валанцёрам праграмы “Універсітэт Залатога Веку” вельмі проста!

Дастаткова запоўніць анкету http://bit.ly/uzv_volunteer_2016.

Засталіся пытанні? Tэлефануйце +37529 26 24 52 або пішыце varvara.zlobina.m@gmail.com

Самыя удзячныя слухачы чакаюць вашай дапамогі!

19 Верасня 2016 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пачалі працы па пабудове вялікага кальца
    Вялікае кальцо вакол Гродна плануюць пабудаваць да 2030 года. Будаўніцтва разбіта на пяць этапаў. Першы з іх – рэканструкцыю былога чыгуначнага маста пад аўтамабільны з выхадам на М6 – ужо ўзялі ў працу, паведамляе «Гродзенская праўда». Цяпер адначасова працуюць над чатырма аб’ектамі пабудовы аб’язной дарогі. На трох з іх задзейнічаны ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №6 г. […]
  • Беларусы не атрымаюць біяметрычныя пашпарты ў студзені 2020
    Дату выдачы біяметрычных пашпартоў у Беларусі зноў змянілі, паведамляе TUT.BY. Першапачаткова планавалася ўвесці іх у студзені 2019, пазней — у студзені 2020. — Па тэхнічных прычынах тэрміны, хутчэй за ўсё, перанясуцца, — сказаў карэспандэнту TUT.BY намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка. — Ведамства узгадняе пэўныя пытанні. Над пераходам на ID-карткі […]
  • “Нёман” пачаў з перамогі над “Данбасам” у Кантынентальным кубку
    15 лістапада ў стартавым матчы паўфінальнага турніру Кантынентальнага кубка ў польскім Кракаве “Нёман” быў мацнейшы за чэмпіёна Украіны “Данбас” з Данецка – 4:3 (АД). Вырашальны кідок у авертайме на свой рахунак запісаў Сцяпанаў. “Нёман” – “Данбас” – 4:3 галы: 01:58 1:0 – Ляўша (Хурры, Рэмезаў) 09:02 2:0 – Сцяпанаў (Кіслы, Рэмезаў, – бол.) 24:15 2: […]
  • Паехалі ў Нямеччыну і не выходзяць на сувязь. Два гродненцы зніклі на заробках
    Пошукава-выратавальны атрад “ЦэнтрСпас” размясціў інфармацыю пра гродзенцаў Ігара Тупіка і Кірыла Мароза. Хлопцы паехалі на заробкі ў Нямеччыну і не выходзяць на сувязь. Кірыл Мароз з’ехаў у Еўропу ў ліпені 2019 года. На выгляд хлопцу 20 гадоў, рост каля 175 см, валасы сярэдняй даўжыні рудага колеру. Ігар Тупік адправіўся на заробкі 19 жніўня. Месцазнаходжанне хлопцаў […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY