PRo100: медыякампетэнцыі для актывістаў грамадскіх ініцыятыў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
PRo100: медыякампетэнцыі для актывістаў грамадскіх ініцыятыў

Так называецца новае выданне ў бібліятэцы “Трэцяга сектару”. Дапаможнік ствараны па выніках праграмы PRodvizhenie, якая распачалася ў 2018 г. і будзе працягвацца сёлета.
PR для грамадскіх арганізацыі і ініцыятыў – гэта не проста модны тэрмін, а важная функцыя кіравання, ад якой наўпрост залежаць эфектыўнасць працы, здольнасць уплываць на вырашэнне важных пытанняў і на якасць жыцця людзей.

Як сведчаць вынікі даследавання пра ступень вядомасці беларускіх грамадскіх арганізацый і ўключанасць насельніцтва ў іх дзейнасць, палова насельніцтва краіны ўвогуле не ведае пра існаванне такіх арганізацый.

З тых, хто ведае пра гэта, актыўны ўдзел у працы арганізацый грамадзянскай супольнасці бяруць усяго 6,3%.
Пры гэтым найменш вядомыя рэгіянальныя арганізацыі і ініцыятывы, якія займаюцца мясцовым развіццём. Многія з іх штодня робяць важную працу па развіцці сваіх мясцовых супольнасцяў, па паляпшэнні якасці жыцця людзей у сваёй мясцовасці і пры гэтым застаюцца “за кадрам”!

Гэта звязана не толькі з недахопам рэсурсаў на папулярызацыю сваёй дзейнасці, але часта і з недахопам базавых кампетэнцый, неабходных для наладжвання сувязяў з грамадскасцю (мясцовым насельніцтвам, уладамі, партнёрамі і інш.).

Летам 2018 года мы распачалі адукацыйна-асветніцкую праграму PRodvizhenie, накіраваную на развіццё медыякампетэнцый грамадскіх актывістаў з розных рэгіёнах краіны.

У межах праекту дзейнічала Школа PR і медыякампетэнцый, удзельнікі якой (найперш – прадстаўнікі рэгіянальнах грамадскіх арганізацый і ініцыятыў) атрымлівалі веды пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю, вучыліся распрацоўваць планы PR- і медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі.

Гэты дапаможнік выдадзены на аснове матэрыялаў Школы.

З яго дапамогай вы зможаце cпланаваць дзейнасць, накіраваную на ўсталяванне сувязяў з важным акружэннем арганізацыі.

Дапаможнік утрымлівае практычныя парады ад экспертаў, якія былі заангажаваныя ў рэалізацыю праекта PRodvizhenie.

Гэтыя парады тычацца асаблівасцяў працы з мясцовымі ўладамі, выкарыстаннем сацыяльных сетак, працай з журналістамі.

Мы ўключылі ў дапаможнік таксама апісанне асобных гісторый поспеху, прадстаўленых удзельнікамі і экспертамі праекта.

Матэрыялы дапаможніка будуць карысныя кіраўнікам арганізацый, спецыялістам па сувязях з грамадскасцю, прэс-сакратарам, а таксама іншым ключавым супрацоўнікам некамерцыйных арганізацый, зацікаўленым ў наладжванні і падтрымцы сувязяў з важным для сябе акружэннем.

Дапаможнік выдадзены ў межах праекта «PRodvizhenie – PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі», які здзяйсняўся ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

Праект сумесна ажыццяўлялі:
– Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)

– Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)

– Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця

PR100: медыякампетэнцыі для актывістаў грамадскіх ініцыятыў from Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадскіх ініцыятыў “Трэці сектар”

Спампаваць дапаможнік можна па гэтай спасылцы.

21 Красавіка 2019 | Няма каментароў | Пазнакі: , ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • На прадпрыемстве, дзе выпускаюць матэрыялы для медычных масак, знайшлі каранавірус
    59-гадовы супрацоўнік прадпрыемства «Сьветлагорск-Хімвалакно», дзе выпускаюць матэрыялы для запатрабаваных цяпер мэдычных масак, заразіўся каранавірусам. Пра гэта ягоныя калегі даведаліся 8 красавіка, піша “Радыё Свабода”. «Некалькі дзён таму ён адчуў недамаганьне і зьвярнуўся да лекара, затым яго паклалі ў шпіталь і зрабілі тэст на каранавірус — вынік аказаўся станоўчы. Мужчыну адправілі ў Гомель», — пацьвердзілі на […]
  • «Каб вецер быў у іншы бок – мае бацькі б загінулі!» На Гродзеншчыне згарэла цэлая вёска
    Вёска Нарчы ў Шчучынскім раёне згарэла амаль цалкам: 20 дамоў з 27. Прычынай стала спроба мясцовага жыхара выпаліць сухую траву на сваім падворку. Вецер разнёс агонь па хатах і дварах, большасць з якіх былі закінутыя, піша Белсат. Сёння вёска Нарчы нагадвае здымачную пляцоўку «Беларусьфільму» для стужкі пра партызанаў і карнікаў. Самотныя коміны на месцы колішніх […]
  • “Нават не ўспомнілі”. Як апісваюць самаізаляцыю і як яна выглядае
    Каб праверыць, як выконваецца самаізаляцыя, двойчы ў дзень адпраўляюцца па адрасах медыцынскія работнікі ўсіх гарадскіх паліклінік, супрацоўнікі занальнага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі і міліцыі, піша grodnonews.by. Як паведамілі ў занальным цэнтры гігіены і эпідэміялогіі, толькі за ўчорашні дзень такія камісіі пабывалі па амаль двумстах адрасах. Гродзенцы выконваюць самаізаляцыю і не скардзяцца на самаадчуванне. – У […]
  • З 10 красавіка ў Гродне ўводзіцца забарона на наведванне лясоў
    З 10 красавіка ў Гродне ўводзіцца забарона на наведванне лясоў. “Гроднааблгідрамет” прагназуе павышэнне класа пажарнай небяспекі лясоў да 4 да 10 красавіка. Пажаранебяспечная абстаноўка ў лясах у прынцыпе пагаршаецца. Пра гэта sb.by паведаміла прэс-сакратар Мінлясгаса Анастасія Дакучаева. За суткі ў Беларусі адбылося 52 лясных пажары. Агульная плошча ўзгаранняў склала 155,9 гектара. З пачатку года ў […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY