PRodvizhenie-2018: у Брэсце адбыўся Форум рэгіянальных ініцыятыў

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
PRodvizhenie-2018: у Брэсце адбыўся Форум рэгіянальных ініцыятыў

Удзел у мерапрыемстве, якое праходзіла 7-8 снежня, бралі каля 70 удзельнікаў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама госці з Германіі.

У першы дзень Форума яго ўдзельнікі знаёміліся з беларускім і нямецкім досведам працы па наладжванні сувязяў з грамадскасцю.

Так, Ліза Відэмут распавяла натхняльную гісторыю пра сацыяльнае прадпрыемства па вырабе піва, якое выдаткоўвае атрыманыя грошы на падтрымку сацыяльных праектаў у розных гарадах Усходняй Германіі.

Дзмітрый Макарук падзяліўся карыснымі парадамі наконт наладжвання супрацы з мясцовымі ўладамі.Юлія Партнова (ActiveYOUkraine) правяла майстар-клас па стварэнні гісторый пра грамадскі актывізм і грамадскіх актывістаў, звярнуўшы асаблівую ўвагу на планаванне структуры такіх гісторый.

Дзяніс Васількоў (Цэнтр “Кола”, Магілёў) прысвяціў свой выступ арганізацыі працы грамадскіх ініцыятыў у сацыяльных сетках.

Запіс яго выступу глядіце па гэтай спасылцы.

Цікавай атрымалася таксама дыскусія пра магчымасці супрацы паміж грамадскімі актывістамі і журналістамі.

Аксана Бровач (“Камсамольская праўда ў Беларусі”), Ірына Новік (Hrodna.Life), Аліна Дзеравянка (Фонд развіцця Брэсцкай крэпасці), Рыгор Цярэнц’еў (Брэсцкая моладзевая арганізацыя “Час Зямлі”) падзяліліся гісторыямі сваіх поспехаў і няўдач па лініі “медыя – грамадскія ініцыятывы”, а таксама рэкамендацыямі наконт таго, што трэба рабіць/не рабіць, каб супраца паміж журналістамі і прадстаўнікамі грамадскіх ініцыятыў была ўдалай для абодвух бакоў.

Змястоўнымі і цікавымі аказаліся таксама майстар-класы, з якіх распачалася праграма другога дня Форума.

Ёрг Рэшке (Германія) падзяліўся сваімі парадамі арганізацыі онлайн кампаній па зборы ахвяраванняў на грамадскую дзейнасць.

Аксана Кузіна (“Прастора”, Віцебск) зрабіла прэзентацыю і дыскусію на тэму “Калі мэтавая аўдыторыя – мясцовыя ўлады”.

“Разынкай” Форума стала дыскусія ў фармаце “Сусветнай кавярні”, у час якой удзельнікі абмеркавалі ідэі магчымых сумесных праектаў, скіраваных на ўстойлівае развіццё рэгіёнаў, магчымасці і рызыкі для супрацы, падзяліліся ідэямі наконт таго, дзе шукаць партнёраў у Беларусі і ў Германіі.

Яркай фінальнай кропкай форума стала ўзнагароджанне пераможцаў конкурсаў на лепшыя PR-матэрыялы і лепшыя адукацыйна-асветніцкія праграмы.

Удзел у гэтым конкурсе бралі выпускнікі Школы PR і медыякампетэнцый, а таксама Школы плюралізма.

Пераможцамі гэтых конкурсаў сталі Ілона Бяляцкая (Прастора КХ, Брэст), Наталля Раманюк (кампанія MYSA BAG, Брэст), а таксама Аляксандра Шор (мясцовая ініцыятыва “Свае”, Жодзіна). Яшчэ адным пераможцам конкурса стала адукацыйная праграма, прысвечаная жаночаму лідэрству, якую сумесна распрацавалі Лера Пінчук (Мінск), Інэса Дроніна (Мінск) і Святлана Пінчук (Гродна).

Форум праводзіцца ў межах праекта PRodvizhenie-2018, які сумесна ажыццяўляюць:

Установа “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна)

Грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна)

Брэсцкі мясцовы фонд рэгіянальнага развіцця

Coopforum International (Берлін, Германія).

Праект «PRodvizhenie – PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

Больш падрабязна пазнаёміцца з ходам праекта можна на блогу PRodvizhenie2018.

 

 

 

08 Снежня 2018 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне пачалі працы па пабудове вялікага кальца
    Вялікае кальцо вакол Гродна плануюць пабудаваць да 2030 года. Будаўніцтва разбіта на пяць этапаў. Першы з іх – рэканструкцыю былога чыгуначнага маста пад аўтамабільны з выхадам на М6 – ужо ўзялі ў працу, паведамляе «Гродзенская праўда». Цяпер адначасова працуюць над чатырма аб’ектамі пабудовы аб’язной дарогі. На трох з іх задзейнічаны ААТ «Дарожна-будаўнічы трэст №6 г. […]
  • Беларусы не атрымаюць біяметрычныя пашпарты ў студзені 2020
    Дату выдачы біяметрычных пашпартоў у Беларусі зноў змянілі, паведамляе TUT.BY. Першапачаткова планавалася ўвесці іх у студзені 2019, пазней — у студзені 2020. — Па тэхнічных прычынах тэрміны, хутчэй за ўсё, перанясуцца, — сказаў карэспандэнту TUT.BY намеснік міністра ўнутраных спраў — начальнік міліцыі грамадскай бяспекі Мікалай Мельчанка. — Ведамства узгадняе пэўныя пытанні. Над пераходам на ID-карткі […]
  • “Нёман” пачаў з перамогі над “Данбасам” у Кантынентальным кубку
    15 лістапада ў стартавым матчы паўфінальнага турніру Кантынентальнага кубка ў польскім Кракаве “Нёман” быў мацнейшы за чэмпіёна Украіны “Данбас” з Данецка – 4:3 (АД). Вырашальны кідок у авертайме на свой рахунак запісаў Сцяпанаў. “Нёман” – “Данбас” – 4:3 галы: 01:58 1:0 – Ляўша (Хурры, Рэмезаў) 09:02 2:0 – Сцяпанаў (Кіслы, Рэмезаў, – бол.) 24:15 2: […]
  • Паехалі ў Нямеччыну і не выходзяць на сувязь. Два гродненцы зніклі на заробках
    Пошукава-выратавальны атрад “ЦэнтрСпас” размясціў інфармацыю пра гродзенцаў Ігара Тупіка і Кірыла Мароза. Хлопцы паехалі на заробкі ў Нямеччыну і не выходзяць на сувязь. Кірыл Мароз з’ехаў у Еўропу ў ліпені 2019 года. На выгляд хлопцу 20 гадоў, рост каля 175 см, валасы сярэдняй даўжыні рудага колеру. Ігар Тупік адправіўся на заробкі 19 жніўня. Месцазнаходжанне хлопцаў […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY