PRodvizhenie-2020: Заяўляйцеся!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
PRodvizhenie-2020: Заяўляйцеся!

PRodvizhenie – гэта праграма для актывістаў некамерцыйных арганізацый і адукатараў, якія клапоцяцца пра папулярызацыю сваёй дзейнасці.

Хочаце зрабіць сваю арганізацыю альбо ініцыятыву больш уплывовай і заўважнай у публічнай прасторы?

Навучыцца асновам сувязяў з грамадскасцю (PR) і майстэрству правядзення трэнінгаў?

Тады заяўляйцеся да ўдзелу ў праграме PRodvizhenie-2020!

З чаго складаецца праграма:

Школа PR і медыякампетэнцый

PRodvizhenie-2020: Заяўляйцеся!

Тут вы атрымаеце асновы ведаў па сувязях з грамадскасцю (PR), пра розныя інструменты для працы з грамадскасцю (распрацоўка PR-кампаній, інфаграфікі, праца ў сацыяльных сетках і г. д.) для папулярызацыі сваёй дзейнасці, навучыцеся распрацоўваць планы медыякампаній, а таксама працаваць з журналістамі. Для ўдзелу ў кожным з трэнінгаў у межах Школы на конкурснай аснове будуць адабраныя па 25 чалавек.

Дзе?

Мінск, 25-27 верасня 2020 г.

Гомель, 9-11 кастрычніка 2020 г.

Мы прапрацоўваем таксама варыянты з адным дадатковым днём навучання ў фармаце онлайн.

Як запісацца на ўдзел у Школе?

Да ўдзелу ў Школе найперш запрашаюцца прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый з Мінскай і Гомельскай абласцей.

Заяўкі з іншых рэгіёнаў таксама вітаюцца!

Запоўніце да 20 верасня форму заяўкі і дачакайцеся адказу ад арганізатараў!

Трэнеры і эксперты Школы:

Вітаўт Руднік

PRodvizhenie-2020: Заяўляйцеся!

Медыяэксперт, старшыня праўлення ГА “Цэнтр “Трэці сектар” (Гродна).

Спецыялізуецца на адукацыйных праграмах у галіне медыя і журналістыкі, а таксама навучання дарослых.

Заснавальнік гарадзенскай “Школы сучаснай журналістыкі”.

У якасці трэнера, эксперта, кіраўніка праектаў з 1997 г. працаваў у межах праграм такіх арганізацый, як BBC Media Action (Вялікабрытанія), Deutsche Welle Akademie (Германія), Media Akademie (Нідэрланды), АБСЕ, Міжнародная арганізацыя па міграцыі (Беларусь, Туркменістан, Узбекістан), DVV International (Украіна), “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і многіх інш.

Лана Руднік

PRodvizhenie-2020: Заяўляйцеся!

Экспертка ў сферы PR і метадалогіі навучання, дырэктарка ўстановы “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна).

Спецыялізуецца на адукацыйных праграмах у сферы навучання дарослых, арганізацыйнага развіцця, эфектыўных камунікацый.

Кіраўніца гарадзенскага “Універсітэту Залатога Веку”, дырэктарка Школы медыяменеджмента, а таксама Школы сацыяльнага прадпрыймальніцтва GoodImpact у Гродне.

У якасці трэнеркі, эксперткі, ментаркі працавала для такіх арганізацый, як Deutsche Welle Akademie (Германія), DVV International (Украіна), Міжнародная арганізацыя па міграцыі (Беларусь, Туркменістан, Узбекістан), “Беларуская асацыяцыя журналістаў” і многіх інш.

Дзяніс Васількоў

PRodvizhenie-2020: Заяўляйцеся!

Медыяэксперт

Малады і актыўны трэнер з добрым досведам працы ў грамадскім сектары і ў медыя, выпускнік Школы медыяменеджмента.

Спецыялізуецца на навучанні ў сферы smm, стрымінга і падкасцінга.

У якасці трэнера і эксперта працаваў ў Беларусі, Арменіі, Расіі, Узбекістане.

Ментарская падтрымка

Тут вы атрымаеце якасную падтрымку па распрацоўцы сваіх PR-матэрыялаў і медыякампаній ад дасведчаных спецыялістаў, якія маюць за сваімі плячыма багаты досвед “раскруткі” уласных арганізацый, а таксама працы ў межах праграм аўтарытэтных беларускіх, замежных і міжнародных арганізацый.

Калі? Кастрычнік-снежань, 2020 г.

Школа плюралізма

PRodvizhenie-2020: Заяўляйцеся!

Трэнінг для трэнераў, пра які вы марылі!

Тут вы засвоіце асновы трэнерскага майстэрства: навучыцеся планаваць свае трэнінгі і асобныя заняткі.

Асаблівы фокус будзе зроблены на тое, як планаваць навучальныя праграмы, скіраваныя на пашырэнне дэмакратычных каштоўнасцяў (плюралізм, свабода слова і іншыя правы чалавека). Для ўдзелу ў трэнінгу на конкурснай аснове будуць  адабраныя 20 чалавек.

Трэнерамі Школы будуць Вітаўт і Лана Руднікі.

Дзе? 

Мінск, 15-18 кастрычніка, 2020 г.

Як запісацца на ўдзел у Школе?

Да ўдзелу ў Школе найперш запрашаюцца прадстаўнікі некамерцыйных арганізацый з Мінскай і Гомельскай абласцей.

Заяўкі з іншых рэгіёнаў таксама вітаюцца!

Запоўніце да 25 верасня форму заяўкі і дачакайцеся адказу ад арганізатараў!

Беларуска-Нямецкі Форум Партнёрства PRodvizhenie-2020

Тут будуць прадстаўленыя цікавыя беларускія і нямецкія прыклады працы, скіраванай на папулярызацыю грамадскай дзейнасці, умацаванне іміджу грамадскіх ініцыятыў, а таксама на павышэнне здольнасці гэтых ініцыятыў вырашаць важныя мясцовыя пытанні і ўплываць на мясцовую павестку дня.

Да ўдзелу ў Форуме будуць запрошаныя актыўныя ўдзельнікі праекта, а таксама прадстаўнікі іншых беларускіх і нямецкіх НГА.

Дзе і калі?

Мінск,  21-22 лістапада 2020 г.

У залежнасці ад эпідэміялагічнай і палітычнай сітуацыі ў краіне мы разглядаем таксама варыянты правядзення сустрэч па абмене досведам і планаванні сумесных праектаў з нямецкімі партнёрамі.

PRodvizhenie-2020: Заяўляйцеся!

Праграму PRodvizhenie-2020 сумесна рэалізуюць:

Грамадскае аб’яднанне «Цэнтр «Трэці сектар» (Гродна)

Установа «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый» (Гродна)

 Спажывецкі кааператыў «Майстэрня  сацыяльных інавацый»

Гомельскае абласное грамадскае аб’яднанне «Сацыяльныя праекты»

Моладзевае грамадскае аб’яднанне «Next Stop – New Life»

Праектная група Coopforum International (Берлін, Германія).

«PRodvizhenie-2020: PR і медыякампетэнцыі для грамадзянскай супольнасці ў рэгіёнах Беларусі» здзяйсняецца ў межах праграмы Міністэрства замежных спраў Германіі «Развіццё супрацоўніцтва з грамадзянскай супольнасцю краін «Усходняга партнёрства» і Расіі».

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Наступили коленом на шею и душили. Как выглядели задержания в Гродно 20 сентября
    Гродненцы собрались около 14.00 20 сентября возле МЦ “Гродно”. Собравшиеся выстроились в колонну и решили идти по ул. Советской в сторону пл. Ленина, но ул. Советскую с двух сторон закрыли. Тогда гродненцы вышли на ул. Большую Троицкую. Они дошли до парковки на ул. Виленской, и в 14.45 туда подъехали два микроавтобуса и автобус с ОМОНом […]
  • На «Гродно Азоте» снова остановился один из цехов. На заводе рассказали, что произошло
    Над одним из цехов «Гродно Азота» сегодня снова заметили факел, который обычно можно наблюдать при сбросе технологического газа и запуске установки. На предприятии сообщили TUT.BY, что сегодня во второй половине дня возникли проблемы в работе цеха «Аммиак-3», сейчас его запускают, работа находится на завершающей стадии. На предприятии рассказывают, что в субботу около 17.53 произошла остановка цеха «Аммиак-3». Это произошло «из-за выхода из строя регулятора […]
  • Айцец Сергій Лепін: не трэба прымяркоўваць меркаванне матушкі Гаўрыілы на праўладным жаночым форуме да ўсёй БПЦ
    Прэс-сакратар Беларускай Праваслаўнай Царквы Сергій Лепін ад сябе асабіста на сваёй старонцы ў Facebook заявіў, што меркаванне матушкі Гаўрылы, якое яна выказала на праўладным жаночым форуме ў Мінску 17 верасня, не трэба ставіць ўсёй Беларускай Праваслаўнай Царкве, піша TUT.BY. Ігумення Гродзенскага праваслаўнага манастыра матушка Гаўрыіла, нагадаем, назвала беларусаў, якія выказваюць пратэст да дзеючай улады “натоўпам […]
  • Гродзенца Вадзіма Саранчукова выклікалі ў суд
    У адносінах да Вадзіма Саранчукова распачалі адміністрацыйны працэс па ч.1 арт.23.34 КаАП (Парушэнне парадку арганізацыі або правядзення масавых мерапрыемстваў). Яго выклікаюць у суд Ленінскага раёна. Вадзіма Саранчукова выклікалі ў суд па СМС. Аб гэтым актывіст паведаміў у сваім акаунце ў Facebook. Яму парэкамендавалі мець пры сабе медыцынскую маску ў сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй. The […]
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"