Пяць чалавек на месца: скончаны набор заявак на Школу медыяменеджмента

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Пяць чалавек на месца: скончаны набор заявак на Школу медыяменеджмента

Больш за 80 чалавек даслалі свае заяўкі на ўдзел у Школе медыяменеджменту, якая распачне сваю працу ўжо ў верасні.

Сярод тых, хто заявіўся,  – прадстаўнікі тэлебачання і радыё такіх вядомых выданняў, як tut.by, citydog.by, «Наша Ніва», цэлага шэрагу вядомых рэгіянальных выданняў і медыя-праектаў грамадскіх арганізацый.

— У параўнанні з першым наборам Школы мы атрымалі крыху менш заявак, — кажа дырэктарка Школы Лана Руднік (на здымку ў цэнтры ў блакітным), аднак якасць заявак стала заўважна лепшай. Калі зімой заяўлялася шмат студэнтаў, звычайных журналістаў, то зараз мы маем значна больш заявак ад галоўных рэдактароў, намеснікаў рэдактароў, загадчыкаў аддзелаў і г.д.

Удзельнікамі Школы стануць 16 чалавек, якія будуць адабраныя па выніках разгляду заявак і правядзення скайп-суразмоваў.

Заняткі ў Школе пачнуцца ў верасні  2017 года і будуць складацца з чатырох модуляў, кожны з якіх складаецца з 3-дзённай вочнай сесіі і дыстанцыйнай працы на платформе Moodle.

Трэнінг у межах першага модуля, прысвечанага вызначэнню стратэгіяў развіцця медыяпраектаў, адбудзецца 15-17 верасня ў Львове.

Усе наступныя трэнінгі пройдуць у кастрычніку-снежні бягучага года ў Гродне.

Мэтай Школы з’яўляецца павышэнне кваліфікацыі менеджараў беларускіх медыя і медыйных праектаў НГА.

Трэнеры Школы – медыяпрафесіяналы з Беларусі, Украіны, Славакіі, якія маюць вялікі практычны досвед працы і прайшлі папярэдняе навучанне па спецыфіцы змяшанага навучання і метадалогіі інтэрактыўнага навучання.

Школа медыяменеджмента пачала працаваць у Беларусі ў сакавіку бягучага года.

Даведацца пра праграму навучання, нашых экспертаў, пачытаць водгукі навучэнцаў Школы можна па спасылцы.

Арганізатарамі Школы з’яўляюцца ўстанова ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый” (Гродна) сумесна з Магістарскай праграмай па медыякамунікацыях Украінскага каталіцкага ўніверсітэта (Львоў, Украіна) і Школай журналістыкі Мінскага міжнароднага адукацыйнага цэнтра імя Ё. Раў, пры падтрымцы Deutsche Welle Akademie.

Фота Вольгі Корсун

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • “Нёман” арандаваў у “Шахцёра” нападніка Мікалая Януша
    Гродзенскі “Нёман” і салігорскі “Шахцёр” дамовіліся аб арэндзе нападніка Мікалая Януша ў Гродна. Такім чынам футбаліст сезон 2018 года правядзе ў складзе жоўта-зялёных. Сваю прафесійную кар’еру Януш пачаў у складзе «Граніта», дэбютаваўшы ў мацнейшым дывізіёне Беларусі ў сезоне 2008 года. За «Граніт» у Вышэйшай Лізе Мікалай правёў 45 матчаў, у якіх забіў 12 мячоў і […]
  • «Алімпійскі выбар»: Домрачава пералічыць 10 тысяч рублёў гродзенскай школе «Фаварыт»  
     Беларуская біятланістка Дар’я Домрачава, якая заваявала сярэбраны медаль на Алімпіядзе ў Пхенчхане, у рамках праекта «Алімпійскі выбар» пералічыць 10000 рублёў гродзенскай міжраённай СДзЮШАР «Фаварыт». Домрачаву ўразіў відэаролік, зроблены выхаванцамі гэтай школы: «Алімпійскі выбар» – сумесны маштабны праект Прэзідэнцкага спартыўнага клуба, Нацыянальнага алімпійскага камітэта Рэспублікі Беларусь і Міністэрства спорту Рэспублікі Беларусь па падтрымцы дзіцяча-юнацкага спорту ў […]
  • Ад басейнаў да псіхатэрапеўта. Што прапаноўваюць на выбарчых участках у Гродне
    18 лютага ў Беларусі праходзяць выбары ў мясцовыя Саветы дэпутатаў 28-га склікання. У Гродне створана 137 выбарчых участкаў, на якіх балатуецца 45 кандыдатаў. Hrodna.life выбраў тыя ўчасткі ў горадзе, дзе можна не толькі прагаласаваць, але і з карысцю правесці час. Практычна на кожным участку будуць урачыста сустракаць маладых выбаршчыкаў і дарыць ім падарункі, таксама можна […]
  • Забойцу гродзенскага музыканта Арцёма Самойлава прысудзілі да 8 гадоў калоніі
    У Праўдзінскім раённым судзе (Калінінградская вобласць) вынеслі прысуд па справе аб забойстве гродзенскага музыканта Арцёма Самойлава. 30-гадовы грамадзянін Расіі віну прызнаў часткова і атрымаў 8 гадоў турмы, паведамілі ў прэс-службе Праўдзінскага раённага суда. Што здарылася У верасні 2017 года музыка разам са сваімі сябрамі з Гродна адправіўся ў Калінінградскую вобласць у пасёлак Ермакова на заробкі. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY