Пётр Клюеў: Рабіць сваю справу і дзяліцца энергіяй

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Пётр Клюеў: Рабіць сваю справу і дзяліцца энергіяй

Удзельнік праекту „ЛСП” і лідар Love Machine Пётр Клюеў стаў першым госцем Hrodna Celebrity Talk. Онлайн сустрэча з вядомым музыкам адбылася 10 чэрвеня.

У размове з Алесем Залеўскім Пётр распавёў пра тое, як стаў музыкам, што азначае для яго свабода, як важныя любоў і увага бацькоў да сваіх дзяцей.

Мы сабралі ТОП-10 цытат Пятра Клюева:

1. Тое, што абмяжоўвае – не стварае.

2. Мой мэсадж – не зламацца! Калі у цябе есць мара – ідзі да яе.

3. Велізарная праблема моладзі – яны не атрымалі ўвагі і любові бацькоў, іх недалюбілі. Недадазеная ўвага дзецям – потым дасць праблемы ў будычынні. Мая пазіцыя – выгадаваць двух і болей здаровых людзей у наш соцыум.

4. Ніхто ні кому не павінен. Трэба проста рабіць сваю справу і дзяліцца энергіяй.

5. Трэба даць зразумець моладзі, што актыўнась змяняе.

6. Задавайце сабе пытанне – хто ты? Знаходьзе себя, выходзьце з зоны камфорту. Рызыкуйце!

7. Каб быць на сваім месцы, трэба працаваць.

8. Для такого, каб стаць “чалавекам свету”, трэба найперш пазнаць сябе як чалавека сваёй культуры. Калі ты не ведаеш сваю культуру, то ты не зможаш паўнавартасна інтэгравацца са светам. Гэта ідзе з сям’і.

9. Свабода – гэта калі я магу любіць не так, як меня просяць, а як умею і хачу!

10. Мару можна ажыцявіць, калі шмат працаваць. Каб дасягнуць магчымага – трэба імкнуцца да немагчымага. Праца дае нам шанец рэалізаваць сябе. Нічога не падае з неба.

Поўны аўдыёзапіс сустрэчы можна паслухаць ніжэй.

HrodnaYouthHub · Hrodna Celebrity Talk Алесь Залеўскі і Пётр Клюеў

Госцем Алеся Залеўскага ў наступнай сустрэчы Hrodna Celebrity Talk будзе вядомы беларускі кінарэжысёр Максім Швед.

Сустрэча з ім запланаваная на 23 чэрвеня.

Цыкл сустрэч Hrodna Celebrity Talk з Алесем Залеўскім ладзіцца ў межах праграмы HrodnaYouthHub, якая рэалізуецца ўстановай «Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых «Студыя карысных кампетэнцый»ГА« Цэнтр «Трэці Сектар», Вэб-парталам Hrodna.Life, валанцёрскай групай «Крок насустрач», у партнёрстве з Міжнароднай некамерцыйнай арганізацыяй Pact пры падтрымцы Агенцтва ЗША па міжнародным развіцці (USAID).

Сачыць за магчымасцю ўдзелу ў іншых мерапрыемствах праграмы можна ў нашых групах у Фэйсбуку і Інстаграме.

 

12 Чэрвеня 2020 | Няма каментароў | Пазнакі: ,

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Актывісткі руху «Маці 328» пачнуць галадоўку, каб сустрэцца з Лукашэнкам
    Актывісткі руху «Маці 328» падрыхтавалі адкрыты зварот да «усіх структураў улады Рэспублікі Беларусь», дзе абяцаюць распачаць галадоўку ад 16 ліпеня, піша Белсат. Зварот падпісалі прадстаўніцы руху Ала Берналь і Алена Кузьміна. У заяве адзначаецца, што ўлады прынялі нязначныя змены ў антынаркатычнае заканадаўства, а пытанне памілавання асуджаных паводле артыкулу 328 Крымінальнага кодэксу «дагэтуль павісла ў паветры». Таксама застаецца праблема […]
  • «Ішоў па торт – прыйшоў на Валадарскага». Палітвязні з Гродна вярнуліся дадому
    «Яны самі стварылі гэтую сітуацыю на роўным месцы, яе магло і не быць. Я проста б пайшоў дадому і ўсё», – кажа гродзенец Уладзімір Навумік пасля 42 дзён зняволення. Яго, як і Васіля Баброўскага, 9 ліпеня выпусцілі з мінскага СІЗА №1. Ім змянілі меру стрымання з заключэння пад варту на падпіску аб нявыездзе. Гродзенцаў затрымалі […]
  • Двух гродзенцаў, затрыманых з Ціханоўскім, выпусцілі на волю
    Фігурантаў «справы Ціханоўскага» Васіля Баброўскага і Уладзіміра Навуміка 9 ліпеня выпусцілі пад падпіску аб нявыездзе. Пра гэта паведамілі праваабаронцы і жонка Уладзіміра Навуміка. Гродзенцаў затрымалі разам з блогерам Сяргеем Ціханоўскім 29 траўня на Савецкай плошчы падчас пікету па зборы подпісаў. Яны застаюцца абвінавачанымі па ч.1 арт. 342 КК (Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць […]
  • У Беларусі пацвердзілі 64 411 выпадкаў каранавіруса. Аналітыкі: Прыкладна чвэрць беларусаў лічаць, што перахварэлі
    Па стане на 9 ліпеня каранавірусам заразіліся 64 411 беларусаў, паведаміла Міністэрства аховы здароўя. Ачунялі і выпісаныя 53 609 пацыентаў, 499 чалавек з пацверджаным COVID-19 памерлі. За апошнія суткі ў Беларусі выявілі 187 новых выпадкаў хваробы, паводле афіцыйных зьвестак, памерлі 6 чалавек, 755 пацыентаў выпісалі. За перыяд распаўсюджвання коронавируса ў Беларусі правялі 1 099 571 тэст. […]
© 2012-2020 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"