


18 лютага стартуе новы цыкл анлайн-лекцый у Віртуальным Універсітэце Залатога Веку.
Мэтамі універсітэта з’яўляюцца пашырэнне доступу сталых людзей да атрымання ведаў і ўменняў, неабходных для жыцця ў сучасным грамадстве, а таксама садзейнічанне самарэалізацыі пажылых людзей.
Заняткі універсітэта даступныя і для людзей іншых пакаленняў.
Адкрытыя лекцыі і курсы ў гэтым сезоне працягнуцца да канца траўня. На заняткі ўжо падалі заяўкі больш за 35 патэнцыйных выкладчыкаў ВНУ з розных гарадоў Беларусі, а таксама з Ізраіля, Канады, Расіі, Узбекістана і Украіны.
Адкрытыя анлайн-лекцыі будуць праходзіць тры разы на тыдзень – па панядзелках, чацвяргах і суботах.
Мы запрашаем таксама прыняць удзел у нашых курсах, якія будуць праходзіць па сваім раскладзе.
Прапануем вам пазнаеміцца з раскладам заняткаў на бліжэйшы час.
18 Лютага, 18:00-19:30 лекцыя “Дэменцыя: што гэта такое і як з гэтым змагацца”, Юлія Аляніцкая, Украіна. Запісацца.
20 Лютага, 11: 00-12:30, лекцыя “Выгаранне. Або як дапамагчы тым, хто даглядае за хворым сваяком”, Юлія Аляніцкая, Украіна. Запісацца
22 Лютага, 15: 00-16:30, лекцыя “Погляды на мадэлі цывілізацый у іх развіцці”, Святлана Словік, Беларусь
25 Лютага, 18: 00-19:30, лекцыя “Дакументальнае кіно-праўда ці Мастацтва?”, Максім Швед, Беларусь. Запісацца
27 Лютага, 11:00-12:30, лекцыя “Навошта вывучаць рэлігію?”, Таццяна Крыхтава, Расія. Запісацца
1 сакавіка, 15:00-16:30, лекцыя “Вывучаем сваю краіну, не выходзячы з дому “(тэма ўзгадняецца), Святлана Машчанка, Беларусь
3 сакавіка, 18:00-19:30, першы занятак курсу па гісторыі Беларусі “Кастусь Каліноўскі: жыццё, смерць, неўміручасць, спадчына”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца
4 сакавіка, 18:00-19:30 лекцыя “Мы і дзікая прырода”, Інэса Балоціна, Беларусь
6 сакавіка, 11:00-12:30 лекцыя “Запаведная справа ў Беларусі”, Інэса Балоціна, Беларусь
10 сакавіка, 18:00-19:30, другі занятак курса па гісторыі Беларусі
“Бальшавіцкія рэпрэсіі і барацьба з іншадумцамі: пекла 1917 ды 1970-х.”, Аляксей Кайрис , Беларусь. Запісацца
11 сакавіка, 18:00-19:30, лекцыя “Арганічная гаспадарка і экалагічнае земляробства”, Вольга Шчаглінская, Беларусь
12 сакавіка, 11:00-12:30, першы занятак курсу “Краіны Скандынавіі і Паўночнай Еўропы”, Галіна Пайкіна, Беларусь
13 сакавіка, 13:00-14:30, першы занятак курсу “Як пачаць займацца спортам пасля 50+”, Марына Зялёная, Беларусь
15 сакавіка, 15:00-16:30, лекцыя “Рэабілітацыя і аднаўленне прамовы пасля інсульту”, Іна Кулей, Беларусь
17 сакавіка, 18:00-19:30, трэці занятак курса па гісторыі Беларусі “Праект «Беларусізацыя» ў БССР: прычыны стварэння, згортвання і паследствы.”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца
18 сакавіка, 18:00-19:30, лекцыя “Вывучаем сусветнае мастацтва “(тэма ўзгадняецца), Вольга Стужынская, Бельгія
19 сакавіка, 11:00-12:30, другі занятак курсу “Краіны Скандынавіі і Паўночнай Еўропы”, Галіна Пайкіна, Беларусь
20 сакавіка, 11:00-12:30, лекцыя “Трэніроўка памяці”, Алена Яшчанка, Ізраіль
24 сакавіка, 18:00-19:30, чацвёрты занятак курсу па гісторыі Беларусі “Беларуская мова: яе карані і лес у беларускай гісторыі.”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца
25 сакавіка, 18:00-19:30, лекцыя “Правілы дэгустацыі мёду”, Вольга Гаўрылік, Беларусь
26 сакавіка, 11:00-12:30, трэці занятак курсу “Краіны Скандынавіі і Паўночнай Еўропы”, Галіна Пайкіна, Беларусь
27 сакавіка, 13:00-14:30, другі занятак курсу “Як пачаць займацца спортам пасля 50+”, Марына Зялёная, Беларусь
31 сакавіка, 18:00-19:30, пятае занятак курса па гісторыі Беларусі
“Праваслаўе і каталіцызм: гісторыя самых буяных канфесій на беларускіх землях за апошнюю тысячу год”, Аляксей Кайрыс, Беларусь. Запісацца
Звяртаем ўвагу, што расклад будзе дапаўняцца.
Сачыце за анонсамі на нашым сайце і ў сацыяльных сетках! Там жа будуць размяшчацца формы заявак на кожную лекцыю / кожны курс.
Старонка ўніверсітэта ў Фэйсбуку: https://www.facebook.com/online.uzv.by
Віртуальны універсітэт заснаваны ў 2020г. членамі ГА “Цэнтр “Трэці сектар” і Установай “Цэнтр дадатковай адукацыі дарослых “Студыя карысных кампетэнцый”.
У кастрычніку 2020г. Віртуальны Універсітэт Залатога Узросту быў названы адной з лепшых практык грамадзянскай адукацыі ў краінах Усходняга партнёрства, а таксама Расіі.