Распачалася падрыхтоўка да Форума годнага даўгалецця

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Распачалася падрыхтоўка да Форума годнага даўгалецця

Першае паседжанне аргкамітэту Форума, якое адбылося 11 чэрвеня, сабрала прадстаўнікоў грамадскіх і міжнародных арганізацый, незалежных экспертаў, сталых людзей.

Правядзенне Форума ініцыяванае кааліцыяй “За годнае даўгалецце”, сярод заснавальнікаў якой было і грамадскае аб’яднанне “Цэнтр “Трэці сектар”.

У час імпрэзы плануецца абмеркаваць механізмы міжсектарнага і міжведамаснага супрацоўніцтва, скіраванага на выкананне Нацыянальнай стратэгіі дзеянняў ва ўмовах старэння насельніцтва, актуалізаваць іншыя важныя для сталых людзей пытанні.

У час Форуму адбудуцца выступы і дыскусіі, якія тычацца выклікаў для Беларусі, якая ўжо сёння лічыцца адной з найбольш хутка старэючых краін у свеце. Таксама будзе прадстаўлены досвед распрацоўкі і рэалізацыі Нацыянальных стратэгій, Дарожных мапаў і іншых дакументаў, якія былі прынятыя ў суседніх краінах і былі скіраваныя на паляпшэнне якасці жыцця сталых людзей.

Удзельнікі Форума абмяркуюць таксама важныя пытанні, звязаныя з занятасцю, здароўем, пенсійным забеспячэннем, удзелам сталых людзей у жыцці грамадства.

Форум плануецца правесці 1-2 кастрычніка ў Мінску. Акрамя прадстаўнікоў дзяржаўных, грамадскіх і міжнародных арганізацый, актыўны ўдзел у працы Форума возьмуць і самі сталыя людзі.

Наступнае паседжанне аргкамітэту запланавана на 2 ліпеня.

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • У Гродне знялі кліп для феміністычнага рэп-праекта «Бомба»: там ёсць тверк, фрыкі і барацьба са стэрэатыпамі
    Відэа выйдзе ў пачатку снежня і стане флагманам для міні-альбома рэп-праекта “Бомба”. Рэжысёрам стаў гродзенскі блогер, а імя вакалісткі трымаецца ў сакрэце. Паводле сюжэту прадстаўнікі розных субкультур адпачываюць і весяляцца разам, нягледзячы на ​​адрозненні. У кліпе прасочваюцца ідэі талерантнасці да ЛГБТК+ супольнасці, бодзіпазітывізму і барацьбы са стэрэатыпамі. Прадзюсер праекта “Бомба”, саліст рок-групы “Бредятина дятела” Максім […]
  • Гродзенская абласная бібліятэка пачала вялікі пераезд
    Гродзенская абласная навуковая бібліятэка імя Я.Ф.Карскага ў пачатку 2020 года адсвяткуе ўваходзіны пасля вялікага пераезду. Штодня ў перавозцы тысяч кніг, перыёдыкі, каталогаў і мэблі бібліятэкарам дапамагаюць неабыякавыя жыхары Гродна, перадае карэспандэнт БЕЛТА. Абласная бібліятэка, якая з 1991 года займала частку Новага замка ў Гродне, пасля навагодніх святаў прыме наведвальнікаў па іншым адрасе. У аператыўнае кіраванне […]
  • У Гродне ў апячатаным пакоі раптам перагарнуўся дзяржаўны сцяг
    Цікавую рэч заўважылі на выбарчым участку №11 51-й акругі. Палотнішча, якое вісела дагары нагамі ў апячатаным памяшканні, раптам перакулілася ў правільным кірунку, паведамляе nn.by са спасылкай на тэлеграм-канал «Выбары. Беларусь». Гэта было заўважана 12 і 13 лістапада. І гэта пры тым, што назіральнікі ад «Права выбару» і «Вясны» прысутнічалі як пры вячэрнім апячатванні памяшкання вечарам […]
  • Гродзенка з’ехала ў Польшчу вучыцца і стала там вядомай мастачкай
    Нарадзілася ў Гродне, вывучылася ў Польшчы, а зараз з’яўляецца адной з самых вядомых сучасных мастачак суседняй краіны. Спрабуе палепшыць становішча мігрантаў, удзельнічае ў конкурсах прыгажосці з не самай трывіяльнай мэтай і крытыкуе Ай Вэйвэя – сучаснага кітайскага мастака-дысыдэнта, які правёў каля чатырох гадоў пад хатнім арыштам за сваю дзейнасць. Хто такая Яна Шостак, пра якую […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY