Разам выбіраем новых герояў “Постацей”!

Змяніць памер шрыфта Болей Меней Скінуць
Разам выбіраем новых герояў “Постацей”!

Праект “Постаці” гэта серыя відэаінтэрв’ю з культурнымі і грамадскімі дзеячамі Заходняй Беларусі – асобамі, якія зрабілі вялікі ўнёсак у захаванне і папулярызацыю беларускай гісторыі і культуры. Праект паўстаў у 2010 годзе, а цяпер мы пачынаем працу над яго працягам.

“Постаці” – гэта праект, здзейснены чатыры гады таму сябрамі і валанцёрамі грамадскага аб’яднання “Цэнтр “Трэці сектар” з мэтай папулярызацыі беларускай культурнай і гістарычнай спадчыны. Героямі першай часткі праекта сталі 14 вядомых дзеячоў культуры, краязнаўцаў і актывістаў грамадскага руху з Гарадзеншчыны і Берасцейшчыны. Інтэрв’ю з імі сабраныя зараз на блогу праекта, а таксама ў выглядзе дыску.

 

У чарговых “Постацях” мы абмяжуемся толькі Гарадзеншчынай. У нашых планах – правесці 12 інтэрв’ю. Спіс герояў новых “Постацей” яшчэ не складзены канчаткова і дапамагчы нам можа кожны. Проста прапануйце герояў з дапамогай формы ніжэй і, магчыма, прапанаваная вамі асоба сапраўды патрапіць у праект.

 

Нагадаем, што героямі першай часткі “Постацей” былі: Зміцер Іваноўскі (Гародня), Аляксей Філатаў (Брэсцкая вобласць), Вера Кунцэвіч (Гародня), Ігар Бараноўскі (Берасце), Уладзімір Глаз (Гродзенская вобласць), Мікалай Тарасюк (Брэсцкая вобласць), Алесь Белакоз (Гродзенская вобласць), Мікола Таранда (Гародня), Яўген Петрашэвіч (Гародня), Галіна Пугач (Гродзенская вобласць), Мікола Маеўскі (Брэсцкая вобласць), Алесь Каско (Брэсцкая вобласць), Яўген Блудаў (Гародня), Уладзімір Чыквін (Брэсцкая вобласць).

Дадаць каментар

  • Універсітэт Залатога Веку

    Універсітэт Залатога Веку

    Сайт праекта, скіраванага на сацыяльную і інтэлектуальную актывізацыю сталых людзей. Вучыцца ніколі не позна!

    Школа маладога журналіста

    Школа маладога журналіста

    Праект для тых, хто хоча паспрабаваць свае сілы ў журналістыцы. Працуе ў Гродне з 1997 г.! Далучайся!

Чытай

Чытаць навiны на hrodna.life
  • Сяргей Саладоўнікаў вяртаецца ў “Нёман”
    Пресс-служба гродненского клуба сообщила о возвращение в Гродно Сергея Солодовникова.  С 21 января специалист назначен директором СДЮШОР “Неман”, он в прошлом сезоне возглавлял перволиговую “Лиду”. Сергей Витальевич в отдельном представлении не нуждается. Достаточно сказать, что в качестве игрока Солодовников сыграл за наш клуб 396 официальных игр, а в качестве главного тренера провёл 355 матчей. Возглавлявший СДЮШОР с […]
  • #10yearchallenge: што і як змянілася ў Беларусі за 10 год, а што засталося без змен
    У сеціве набірае папулярнасць #10yearchallenge: людзі выкладваюць свае сучасныя здымкі і здымкі 10-гадовай даўніны. Hrodna.life параўнаў, як змянілася за гэты перыяд Беларусь. Заробкі Сярэдні заробак па краіне ў 2009 годзе складаў 357$. Дакладна сказаць, якой будзе сярэдня зарплата у 2019 годзе, пакуль немагчыма. Паводле дадзеных за 2018 год – 465$. Згодна з абяцанкамі кіраўніцтва краіны, сёлета заробкі будуць прыкладна на […]
  • Пад Гродна машына пераехала мужчыну, які ляжаў на дарозе
    20 студзеня, а палове на сёмую вечара, у вёсцы Табала кіроўца Renault наехаў на  соракапятилетнего мужчыну, які ляжаў на праезнай частцы. Ад атрыманых траўмаў ён памёр на месцы, паведамляе ДАІ Гродзенскай вобласці. На дадзены момант складана сцвярджаць, ці быў пешаход у стане алкагольнага ап’янення. Мужчына быў апрануты ў цёмную вопратку, на якой меліся святлаадбівальныя элементы. Следчыя яшчэ […]
  • Стала вядома, калі адкрыюць М6 у Гродзенскай вобласці
    На М6 гэтай вясной увядуць яшчэ 120-кіламетровы ўчастак з рухам па чатырох палосах. Ужо цяпер на выпадак недахопу тэхнікі падчас моцных снегападаў і завей РУП «Гродноавтодор» заключыла дамовы з дарожна-будаўнічым трэстам №6 г. Гродна, прадпрыемствамі меліярацыйных сістэм аб дапамозе тэхнікай. Яе рэзерв складае 51 адзінку, піша grodnonews.by. У ходзе абнаўлення аўтамагістралі рэканструявалі дзве вытворча-тэхналагічныя пляцоўкі. […]
© 2012 Грамадcкае аб'яднанне "Цэнтр інфармацыйнай падтрымкі грамадcкіх ініцыятыў "Трэці сектар"
Каталог TUT.BY